it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 15

знойдзена на сайце naviny.org

Тэгі:

Jan 14

Мастак Уладзімір КРУКОЎСКІ  выдаў кнігу гербоў беларускай шляхты – “Срэбная страла ў чырвоным полі”


Прэзентацыя кнігі адбылася ў мінскім “Кніжным салоне” (Калініна, 5). Пасля прэзентацыі мастак адказаў на нашыя пытанні.

-- Спадар Уладзімір, гербы, прыведезныя ў кніге – яны ўзятыя з нейкіх крыніц ці вы як мастак іх аднавілі?

-- Што вы, я не займаюся аднаўленнем гербаў! Усе гербы ў кнізе – аўтэнтыка, фотаздымкі (не перамалёўкі!) гербаў, якія ўдалося расшукаць галоўным чынам у Нацыянальным гістарычным архіве, а таксама ў іншых архівах, музеях Беларусі.

-- Няўжо яны ўсе захаваліся ў каляровых выявах?

-- Многія – так. Бо колер іграе вельмі важную ролю, ён шмат распавядае пра герб. Калі фон шчыта блакітны, і калі – чырвоны, то гэта дзве розныя рэчы. Таму перамалёўка і тым больш “аднаўленне” гербаў па апісанню – вельмі складаная і далікатная справа. Даў троху не той колер – гэта ўжо іншы герб. Не так намаляваў ці змяніў дэталь вершніка – герб азначае ўжо нешта іншае. Такім чынам, удалося расшукаць і ўключыць у кнігу 156 каляровых выяваў гербаў. Чорна-белыя ілюстрацыі ўзятыя са старых выданняў. Агулам выходзіць каля 200 гербаў. Іх выявы я не кранаў ніякім чынам. Чытаць далей »

Jan 14

вы, напэўна, яго ўжо бачылі, але тым ня меньш. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 14

Кастусю споўнілася 6 месяцаў. за гэты час ён пабіў тры вазоны, зьеў бабуліну валяр'янку, ледзьве ня выскаычыў у вакно за птушкай, перагрыз мышку і калонкі, зразумеў, што ён -- цар зьвяроў, зусім дарослы, і яму ўжо можна лазіць...

Чытаць далей »

Jan 14

як распавялі людзі, якіх гэтымі днямі цягаюць на допыты, чэкісты валодаюць перапіскай у скайпах. але ня трэба думаць, што яны разумныя як кітайцы. паводле неафіцыйных дадзеных, проста на некатоорых сканфіскаваных кампах не былі разлагіненыя скайп і пошта, таму яны проста падрубілі іх да нэта і пачыталі ўсю гісторыю перапіскі.

будзьце пільныя.

Тэгі:

Jan 13

Павел Валынцэвіч аддаў служэнню царкве 63 гады, увесь гэты час паралельна фіксуючы навакольнае жыццё на камеру

Адзіны ў Беларусі святар-фатограф Павел Валынцэвіч

Сёння, 14 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі а 16-й гадзіне адкрыецца выстава "Павел Валынцэвіч. Фоталетапіс даўжынёй у паўстагоддзя". Незвычайнасць у двух момантах — гэтыя паўстагоддзя пачаліся здымкам царквы ў вёсцы Касута Вілейскага раёна ў 1900-м годзе. І другі: Павел Валынцэвіч — праваслаўны святар, які аддаў царкве 63 (!) гады. Ён — адзіны ў Беларусі святар-фатограф. На выставе паказаны 130 здымкаў, усяго выяўлена каля трохсот.

Знаходка, адкрыццё і атрыбуцыя гэтых здымкаў і негатываў — заслуга трох чалавек: калекцыянераў Змітра СЯРЭБРАНІКАВА ды Ігара СУРМАЧЭЎСКАГА, а таксама фатографа Уладзіміра СУЦЯГІНА. Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" пабачыў здымкі першым з журналістаў — як толькі іх прывезлі ў музей і пачалі развешваць. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 13

мне веельмі спадабалася. і сам верш, і такая яго падача. сучасна. цікава. стылёва.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 13

гэта было адзінае радыё, якое было магчыма слухаць. сёньня яго закрылі па палітычных прычынах. відаць, хочуць пакінуць толькі "геббельс-тв" (с) калінкіна
Чытаць далей »

Jan 12

ПЕРАДРКУОЎКА З ТUТ.BY


У першыя хвіліны старога Новага года, які ў Беларусі па традыцыі будуць адзначаць у ноч з 13 на 14 студзеня, у жывым эфіры TUT.BY-ТВ пачнецца інтэрнэт-прэм’ера тэлеказкі "Снежны завулак, 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі".



Тэлевізійны фільм, аўтарам сцэнара, ідэі і музыкі якога выступіў Лявон Вольскі, быў зняты яшчэ ў 2009 годзе, аднак, па сутнасці, не выходзіў на шырокую аўдыторыю. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 12


фота з архіва Лявона Вольскага

Лявон Вольскі.Грыша ня вышаў ізь цюрмы

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

ЗЬМЯШЧАЕЦЦА СА ЗГОДЫ ЛЯВОНА ВОЛЬСКАГА

Тэгі: