it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 20

дык дзе азьвярэўшая талпа з арматурай і гранатамётамі, а?..

Тэгі:

Jan 20

таемным чынам да мяне патрапіла невялікая колькасьць дыскаў "Белая яблыня грому" з аўтографам Лявона Вольскага. аўтограф сапраўдны.

каму трэба -- тэрмінова лістуйце labadzenka@gmail.com

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 19


раздрукаваў сабе просьценькі плакацік павесіць на заднія шыбы машыны. адзінае радыё, якое магчыма было слухаць. сукі.

СПАМПАВАЦЬ МОЖНА ТУТ

Тэгі:

Jan 19

можна пабачыць тут: "Кніжны салон"

у "Кніжным салоне":

* Ладдзя Роспачы
* Маладзік над стэпам
* паштоўкі "Нясвіжскі замак і яго апошнія гаспадары"
* паштоўкі "Рыгору Барудаліну -- 75"
* дыск "Галасы Караткевіча, Геніюш, Барадуліна"

а таксама -- дыск Андрэя Дыбоўскага "Глобус Беларусі"! (офлайн вэрсыя вось гэтага ўнікальнага сайта -- самай поўнай энцыклапедыі беларускай архітэктуры)

Тэгі:

Jan 18

Васілю Сёмуху споўнілася 75. Але ён ненавідзіць свой Дзень народзінаў, у гэты дзень не бярэ слухаўку, не адказвае на лісты, не прымае віншаванні. Каб не злаваць юбіляра, змяшчаем гутарку з творцам сёння (юбілей быў учора). Яна спецыяльна запісвалася загадзя, пад відам “проста гутаркі для газеты”. Калі б Сёмуха пачуў, што гэта гутарка да ягонага юбілею, мяркую, вы б не чыталі гэтых радкоў. Такі ягоны характар – чалавека, які пераклаў Біблію і “Фаўста”, які мае дзяржпрэмію Беларусі, высокія ўзнагароды Нямеччыны і Латвіі, найлепшыя сябры якога – Брыль, Караткевіч і Барадулін. Першая частка гутаркі – пра асабістае.

“У школе мяне звалі Васіль Ясэнскі”

-- Спадар Васіль, за што Ваш сябар, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін называе вас казлом?

-- Ну правільна называе! Паміж сябрамі не бывае брыдкіх слоў. Бывае ўсё вельмі справядліва!.. Для мяне гэта вельмі харошае слова, я яго заўсёды прымаў – ён і ў вочы называе мяне казлом. І мне прыемна гэта чуць ад Барадуліна, я не ведаю нават, чаму.

-- Як вы яго называеце?

-- Рыгор. Рыгорка. Часам Грыша, але вельмі рэдка. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 17

UPD дададзена ячшэ тры фота

трэба атрыбутаваць некаторыя аўтамабілі на радзівілаўскіх фотках пачатку ХХ стагодзьдзя.
маркі машын вядомыя -- мэрсэдэс, пакард, кадзілак, форд. трэба пазнаць, дзе якая і ўказаць канкрэтную мадэль. буду вельмі ўдзячны.

labadzenka@gmail.com
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 16

у кнізе вядомага польскага прафэсара Тадэвуша Бернатовіча "Альба" ёсьць summary па-ангельску, якое перакладала нейкая там дзяўчына. мабыць, пан Бернатовіч нават не заглядаў тыды, бо Радзівіл Рыбанька там фігуруе як Radziwill Little Fish ))))))))))))))

(прызнаюся -- заўважыў ня я: паказала пані Эльжбета)

дакладна кніга завецца Alba: od renesansowej willi do kompozycji krajobrazowej: z badań źródłowych nad architekturą ogrodów na kresach / Tadeusz Bernatowicz, 2009

Тэгі:

Jan 16

гэта будуць, пэўна, самыя важныя і самыя адказныя прэзэнтацыі -- разам з тымі, што ўжо адбыліся ў Рагачове. там, у рагачоўскай дзедавай хаце "Ладдзя" была напісаная. тут, у Воршы, Караткевіч нарадзіўся.

такім чынам.

20 студзеня (чацьвер)

10.оо школа №8, дзе Караткевіч працаваў (вул. Магілёўская, 43)

12.10 гімназія №2, дзе Караткевіч вучыўся (вул. Леніна, 41)

14.00 Музэй Караткевіча

шчыра запрашаю! са мной будзе музыка, ладар гурта HandmadE Яўген Валошын.

Тэгі:

Jan 16

відэа Белсату. чытаюць Зінаіда Бандарэнка, ГЛ, Уладзімер Арлоў

Тэгі: ,

Jan 16

З патрэбных 600 тысяч мастаку ахвяравалі ўжо 330.

Ён званіў сёньня, перапоўнены натхненьня ды імпэту. Схадзіў у мастакоўскую краму, набыў на ўсе грошы багет на рамы (самы танны), фарбу, пэндзлікі. Цяпер цэлымі днямі займаецца толькі гэтым. Кажа -- што шчасьлівы адчуць, што праз 60 гадоў гэтыя карціны некаму патрэбныя.
У размове, сярод іншага, цікавы расповед як спадар Анатоль у 1951 годзе маляваў Якуба Коласа.

Анатоль Наліваеў.Размова ўвечары 15 студзеня 2011 году
СЛУХАЦЬ:

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ (2.46 мб)

Абрам Налівай.Кантарскі сьпеў. Запіс 3 студзеня 2011 году
СЛУХАЦЬ:

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ (304 кб)

Дапамагчы Анатолю Наліваеву можна, зрабіўшы перавод па пошце. Лістуйце -- вышлю адрас labadzenka@gmail.com

пра Анатоля Наліваева і гэтую акцыю чытаць ТУТ, ТУТ і ТУТ.

Чытаць далей »

Тэгі: