it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 20

Тэгі:

Jan 20

Васіль Сёмуха – адзін з самых выбітных беларускіх перакладчыкаў – адзначае 75-годдзе. Дакладней, не адзначае, бо не любіць ўласнага дня нараджэння, не ўважае яго за свята. Мы гутарылі з Васілём Сёмухам напярэдадні. Гэта не была гутарка да дня народзінаў, спадар Васіль проста адказваў на пытанні пра сваё жыццё. Першая частка – пра дзяцінства і асабістае – выйшла ўчора. Сёння друкуем заканчэнне гутаркі.


“Мой найлепшы пераклад – латышская паэтка Візма Бэлшавіца”

— Шырокаму чытачу Васіль Сёмуха вядомы найперш як перакладчык Бібліі і “Фаўста”. Потым ужо ідуць Шылер, Гейнэ, Ман, Гофман, Грымельсгаўзэн, Нішцэ, Брэхт, Гесэ, Рыльке, Зюскінд, Міцкевіч, Славацкі, Тувім, Сыракомля, Райніс, Чакс… А што вы самі лічыце сваім галоўным перакладам?

— Гэта невялічкі зборнічак паэзіі Візмы Бэлшавіцы, латышскай паэткі, мае сучасніцы. Практычна равесніцы – яна з 1931 года, я з 1936, розніца невялікая, гэта маё пакаленне. Я з вялікай любоўю яе перакладаў, і з ёю кансультаваўся. У мяне захоўваецца 73 лісты ад яе… Гэты пераклад беларусы не заўважылі. Беларусы – людзі іншай ментальнасці. А яна – латышская інтэлігентка. Латышы жылі ў савецкім саюзе ненавідзячы гэты саюз. І яна, яе паэзія мне паказвала, чаму і за што. Тое самае было і ў мяне, гэта самае адчуваў і я. У нас было поўнае ўзаемаразуменне. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 20

што асабліва прыемна — ініцыятарка гэтай неверагоднай і фантастычнай акцыі, пра якую вы, канешне, шмат чыталі, — Даша Каткоўская, мая суседка па лецішчы ))))

уласна, вось і Даша!
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 20

Тэгі:

Jan 20

дык дзе азьвярэўшая талпа з арматурай і гранатамётамі, а?..

Тэгі:

Jan 20

таемным чынам да мяне патрапіла невялікая колькасьць дыскаў “Белая яблыня грому” з аўтографам Лявона Вольскага. аўтограф сапраўдны.

каму трэба — тэрмінова лістуйце labadzenka@gmail.com

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 19


раздрукаваў сабе просьценькі плакацік павесіць на заднія шыбы машыны. адзінае радыё, якое магчыма было слухаць. сукі.

СПАМПАВАЦЬ МОЖНА ТУТ

Тэгі:

Jan 19

можна пабачыць тут: “Кніжны салон”

у “Кніжным салоне”:

* Ладдзя Роспачы
* Маладзік над стэпам
* паштоўкі “Нясвіжскі замак і яго апошнія гаспадары”
* паштоўкі “Рыгору Барудаліну — 75”
* дыск “Галасы Караткевіча, Геніюш, Барадуліна”

а таксама — дыск Андрэя Дыбоўскага “Глобус Беларусі”! (офлайн вэрсыя вось гэтага ўнікальнага сайта — самай поўнай энцыклапедыі беларускай архітэктуры)

Тэгі:

Jan 18

Васілю Сёмуху споўнілася 75. Але ён ненавідзіць свой Дзень народзінаў, у гэты дзень не бярэ слухаўку, не адказвае на лісты, не прымае віншаванні. Каб не злаваць юбіляра, змяшчаем гутарку з творцам сёння (юбілей быў учора). Яна спецыяльна запісвалася загадзя, пад відам “проста гутаркі для газеты”. Калі б Сёмуха пачуў, што гэта гутарка да ягонага юбілею, мяркую, вы б не чыталі гэтых радкоў. Такі ягоны характар – чалавека, які пераклаў Біблію і “Фаўста”, які мае дзяржпрэмію Беларусі, высокія ўзнагароды Нямеччыны і Латвіі, найлепшыя сябры якога – Брыль, Караткевіч і Барадулін. Першая частка гутаркі – пра асабістае.

“У школе мяне звалі Васіль Ясэнскі”

— Спадар Васіль, за што Ваш сябар, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін называе вас казлом?

— Ну правільна называе! Паміж сябрамі не бывае брыдкіх слоў. Бывае ўсё вельмі справядліва!.. Для мяне гэта вельмі харошае слова, я яго заўсёды прымаў – ён і ў вочы называе мяне казлом. І мне прыемна гэта чуць ад Барадуліна, я не ведаю нават, чаму.

— Як вы яго называеце?

— Рыгор. Рыгорка. Часам Грыша, але вельмі рэдка. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 17

UPD дададзена ячшэ тры фота

трэба атрыбутаваць некаторыя аўтамабілі на радзівілаўскіх фотках пачатку ХХ стагодзьдзя.
маркі машын вядомыя — мэрсэдэс, пакард, кадзілак, форд. трэба пазнаць, дзе якая і ўказаць канкрэтную мадэль. буду вельмі ўдзячны.

labadzenka@gmail.com
Чытаць далей »

Тэгі: