it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 03

прэзэнтацыя пачнецца а 17-й гадзіне на стэндзе кнігарні “Кніжны салон”. выстава будзе праходзіць на ВДНХ (Купалы, 27)

я распавяду ўсякія цікавосткі пра кнігу, а Яўген Валошын засьпявае колькі песень.

прыходзьце!
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 01

два апошнія дыскі з аўтографам Лявона Вольскага “Белая яблыня грому”. аўтограф сапраўдны.

каму трэба — тэрмінова лістуйце labadzenka@gmail.com

Чытаць далей »

Feb 01

свае задаволеныя пысы забойцы выкладаюць на сайт Паляваньне і Рыбалка. я згодны з Кулінковічам, што каб забіваць такіх прыгожых жывёлаў — трэба быць…
некалі я рабіў інтэрвію з паляўнічым. і кожны раз, калі я казаў яму “вы забіваеце жывёлу”, ён папраўляў мяне: “мы здабываем жывёлу”. гуманныя людзі!..
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 01

Мікалай Вацлаў Радзівіл нарадзіўся 4 ліпеня 1880 году ў Бэрліне, загінуў на вайне ў 1914 годзе.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 01

відэа з сайта “Будзьмы”. не скажу, што мне самому дужа падабаецца, але няма чаго на люстэрка наракаць, калі морда такая ))
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 31

і ў што вы верыце больш: што гэта дзьве сястры ці што гэта маці з дачкой?

пакідайце вэрсыі ў камэнтах.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 31

на TUT.BY выставілі цікавую падборку відэа пра Шамякіна — з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у Дзяржынску.

найбольш мне спадабаліся кадры Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 31

Jan 31

Чарговы допіс ад гомельскага чытача Блогу Андруся Сувалава, дасланы ў “Навіны Блогу”. Дасылайце свае развагі і Вы. Гэта ў кожным разе больш канструктыўна, чым сварыцца ў камэнтах!..

Учора, сёння, заўтра


Трэба дзейнічаць.
Юліус Фучык

Адзін з запаведаў Вацлава Ластоўскага гучыць: “Кожны суайчыньнік, нават самы бедны – гэта часьцінка Беларусі. Любі яго, як сябе самога.” У словах таленавітага адраджэнца, прэм’ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі 1919-1923гг., гісторыка, які ўпершыню заявіў на ўвесь сусвет, што беларусы з’яўляюцца нацыя з багатай гісторыяй, якой можа пазайздросціць любы народ, і гэта даказаў, хаваецца вялікі сэнс і мараль салідарнасці. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 30

альбо як аднаўляюць Нясьвіскі замак

…Тут я жыла, але мэбля былі іншая, чым на гэтым фота. Хіба што пасьля 1925 году мэбля была зьмененая. Тут калідор, а тут уваход да салоніку. Мой пакой ня меў дзьвярэй з калідору, толькі праз салонік. А наступны пакой мае настаўніцы меў дзьверы на калідор. Чытаць далей »

Тэгі: