it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 16


як і ў мінулым годзе, на вадасховішчы Крыніца ў Ждановічах засталіся зімаваць лебедзі і качкі.
сітуацыя не крытычная, відаць, многія людзі па інэрцыі зь мінулым годам езьдзяць іх карміць туды. прынамсі, у мяне ня склалася адчуваньне, што яны галадаюць (а вось на Маякоўскаг рэальнаг галадаюць -- чытаць ТУТ).
аднак, калі пры нагодзе заедзеце туды пакарміць шляхетных і ня вельмі птушак -- лішнім ня будзе. далей -- схема праезду (як змог).
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 16

Лявон Вольскі.Грэчка

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

ЗЬМЯШЧАЕЦЦА СА ЗГОДЫ ЛЯВОНА ВОЛЬСКАГА

паводле Радыё Свабода

Тэгі:

Feb 14


[а ўчора споўнілася паўгады ад нашага вясельля]

Feb 14


з хатняй калекцыі сям'і Доўнар-Запольскіх

а ў вас ёсьць нешта такое?..
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 14

відэа Радыё Свабода

Тэгі: ,

Feb 13

першы раз, памятаю, павіншаваў яго разам са сваёй ліцэйскай групай гадоў 10 ці 9 таму (відаць, у 2002), калі Андрэй выкладаў у нас у Ліцэі літаратуру. тады мы нават зрабілі адпаведны плякат-віншаваньне (малявалі дзяўчаты) і заклеілі ім дзьверы ў кабінэт хіміі (там быў наш класны пакой, на першым паверсе зьлева, з вокнамі на Кірава, там часам праходзіла літаратура, а роўна пад гэтым пакоем -- факультатыў па гісторыі, які вялі Павал Лойка і Валянцін Голубеў). Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 13


Гарадзенскі раён.
Касьцёл Унебаўзяцьця Панны Марыі збудаваны ў 1936-39 гадах, цудоўна адноўлены пасьля распаду імперыі зла.
вельмі стылёвы, выглядае старэйшы за свае гады, трошачку нават нагадаў ратушу ў Нясьвіжы.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 13

подпіс пад абразам з дамавой капліцы Нясьвіскага замка, які перамаляваў у 1930 годзе Леон Радзівіл, апошні ўладар замка (18 сьнежня 1935 -- 17 верасьня 1939)

Тэгі:

Feb 12

КАЛІ ЛАСКА, РАСПАЎСЮДЗЬЦЕ ГЭТУЮ ІНФУ Ў СВАІХ БЛОГАХ!

сябры, мінулагодняя сытуацыя паўтараецца: на вуліцы Маякоўскага зноўку лебедзі ў бядзе.
сяньня пазваніў "лебядзіны бог" Уладзімір Вашкевіч, які ў мінулым годзе падняў на вушы ўвесь горад, каб уратаваць птушак:
-- Зноўку бяда!.. Думаў, адзін спраўлюся, але пенсіі не хапае... Там цяпер стала жыве 14 птушак, часам яшчэ іншыя сюды прылятаюць ці прыплываюць. Я б вельмі прасіў людзей памагчы грашыма ці прадуктамі -- батоны, пшано. Трэба ўратаваць шляхетных птушак!.. Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 12

аўтар відэа Яўген Валошын
фота з прэзэнтацыі можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі: