it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 28

калі пачуеце пра станцыю тэхнічнага абслугоўваньня на партызанскім праспекце 99а -- абыходзьце яе дзясятай дарогай. калі я туды прыехаў а дзявятай (!) раніцы, да мяне выйшлі два ў драбадан п'яныя майстры і заверылі, што "шчас усё будзе". натуральна, я адмовіўся ад такіх паслугаў.
і вас папярэджваю.

Mar 28

апошнім часам пачаў прыходзіць спам па-беларуску. сэнс прыкладна адзін -- замежнікі, якія рассылаюць, просяць "тэрміновай дапамогі", бо яны хварэюць/паміраюць/пакутуюць і гд
цікава, што яны, дасылаючы спам у Беларусь, перакладаюць у гуглтранслэйтары на беларускую. відаць, не дапускаюць думкі, што маючы СВАЮ мову, людзі дапусьцілі тут панаваньне акупанцкай мовы.

дык вось, адзін такі ліст ад Гармоніі )))

дарагая,

Як вы сёння, і я спадзяюся, што вы ў добрым здароўі?

Я сумую, гармонія Майсей Akumi, мне 24 гадоў дзяўчына, студэнт-медык, я з Чаду, але я знаходжуся цяпер у дабрачынным дома тут, у Буркіна-Фасо Уагадугу

Калі ласка, мне трэба, каб вы прачыталі гэты ліст вельмі ўважліва, таму што я сказаў что-то вельмі важнае аб маім жыцці, якая мне вельмі патрэбна ваша дапамога рукі, таму важна, каб вы ведалі, хто я і мая мэта для сувязі з вамі, і я малюся, Вам давядзецца пашкадаваць мяне і выратаваць маю жыццё з маёй цяперашняй сітуацыі Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 27

Першая менская электрастанцыя дажывае свае апошнія дні -- яе, як і ў савецкі час, цынічна абмяраюць, фоткаюць, замалёўваюць -- каб разбурыць. Каб потым Ігар Мяфодзевіч Чарняўскі ў інтэрвію "Камсамолцы" зноў пераконваў нас з вамі, што адбудаваны абы як у іншым месцы муляж з гаўнянай цэглы -- таксама помнік архітэктуры.

Ігар Чарняўскі і Павал Латушка -- гэта людзі, вера і давер да якіх для мяне абрынуцца разам з электрастанцыяй. Папярэдні цьвік быў -- разбурэньне (пакінулі адну сьцяну) сядзібы з фрэскамі XVIII стагодзьдзя на плошчы Свабоды, 15. Пасьля гэтага ўсё іншае, што яны робяць -- пустая мітусьня і стварэньне бачнасьці дзейнасьці.

Мушу прызнаць, што надзеі не апраўдаліся -- міністар Латушка не зрабіў нічога ў справе аховы спадчыны. Словы, словы, прыгожыя словы. І гэта -- калі разбураюцца помнікі архітэктуры ў цэнтры Менску!.. Латушку можна прабачыць -- ну не разумее ён каштоўнасьці гэтых будынкаў, што зробіш. Чарняўскаму -- не. Ён сапраўдны прафэсыянал, ён разумее. І маўчыць, і падпісвае, і ставіць пячаткі. Нічога ня можа зрабіць? Дык сыходзь з гэтай пасады. Застанься хоць крыху прыстойным чалавекам. Ніхто пасьля ня будзе разьбірацца, хто там што сабе думаў і каму сэрца па начах балела. Ацэньваць будуць па справах. А справы -- зьнішчэньне дзясяткаў помнікаў архітэктуры. Недаравальная рэч для нашай небагатай архітэктуры...

Помнікі архітэктуры, якія перажылі некалькі войнаў, перажылі падонкаў-камуністаў --  не перажылі праклятых калхозьнікаў незалежнае Беларусі.

Я хачу, каб іх дзеці пракліналі іх за гэта, ходзячы між шклянымі гатэлямі і безгустоўнымі хмарачосамі.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 27

Вользе Паўлюкевіч 17 гадоў. Вось што яна піша пра сябе:

Я (як было ў Зуёнка) - філфакаўка, студэнтка філфака БДУ. Сябры гавораць, я падобная да сланечніка - ці то вяснушкамі, ці то ўсмешкай. А я пішу вершы і, як гераіня аднаго савецкага фільма, "спадзяюся калі-небудзь напісаць добрыя".

З дазволу Вольгі выстаўляю яе вершы на ваш суд. Не палянуйцеся пракамэнціць -- думаю, вашае меркаваньне будзе важным для аўтаркі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 26

сьпявае Зьміцер Вайцюшкевіч
словы Уладзімера Някляева

узята з ЖЖ Уладзімера Някляева
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 25

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

аўдыё пазычана з Сайту Тацьцяны Беланогай

Тэгі:

Mar 25

Ах, ці доўга, брацьце, будзем
Пад няволяю стагнаць?
Ах, ці доўга сваё шчасьце,
Сваю долю праклінаць?

Ці так цягам, як сягоньня,
Цярпець будзем мы бяду?
Ці ж нам горкая нядоля
Напісана на раду?

Жыцьцё нашае, нас, бедных,
Заганяных мужыкоў,
Горш за ўсякае стварэньне,
За сабак і чарвякоў.

Хоць мазольнымі рукамі
Ты працуеш кожны дзень,
Хоць у гэтай цяжкай працы
Сохнеш з голаду, як цень, –

Але твае жонка, дзеці
Хлеба просяць у людзей,
Але тваім жонцы, дзецям
Няма чым прыкрыць грудзей.

Ці мароз, ці сьнег вялікі,
Басяком бяжыш на двор,
Бо такая твая доля,
Такі яе прыгавор.

Калі часам дзе двузлотку
Зарабіў ты ў пана дзе,
Дык на чынш і на падаткі
Яе воласьць забярэ.

Ходь нам гэту зямлю-матку
Бог бясплатна дараваў
I плаціць чыншоў, падаткаў
За яе нам не казаў, –

Дый на гэта тут ня помняць
І, як могуць, так дзяруць,
А пасьледнюю кароўку
За падаткі прададуць.

Хто тут вінен, разгадайце,
Ці тут Бог, ці чорт пракляты? –
Але толькі, што ні байце,
Самі ж многа вінаваты!..

1905 -- 1907

Тэгі:

Mar 24

Тэгі: ,

Mar 23

Надзея Лаўрухіна адпрацавала ва Універсітэце культуры 32 гады. Пазіцыя ўніверсітэта: "Мы ўсё робім паводле закона"


Такое здараецца рэдка — калі людзі не баяцца пад сваім іменем змагацца за правы іншага чалавека. А тут — у "Звязду" звярнуліся 49 (!) студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Усе падпісаліся сваімі імёнамі, усе паўтарылі свае словы на дыктафон, згадзіліся сфатаграфавацца. Выкладчыкі — таксама не баяцца ўголас заступіцца за калегу. Выпускнікі выказваюць абурэнне. Дык што здарылася ў адным з самых творчых ВНУ краіны?

Надзея ЛАЎРУХІНА, звольненая выкладчыца:

"Пасля 32 гадоў працы бегаць выкладаць пагадзінна — знявага для мяне..."

Надзеі Міхайлаўне Лаўрухінай 63 гады. Яна — славуты, заслужаны чалавек. Без перабольшвання, у кожным харэаграфічным каледжы краіны сёння выкладаюць яе выпускнікі. Аднак, прызнацца шчыра, як недасведчаны ў справе харэаграфіі журналіст, я грэшным чынам думаў сабе: ці можа чалавек у такім узросце выкладаць танец? Каюся. Калі я фатаграфаваў Надзею Міхайлаўну ў балетнай зале, склалася адчуванне, што яна дасць фору любой 20-гадовай студэнтцы!.. То бок, пытанне пра тое, ці "прафпрыдатная" яна, адпала з першага погляду. Надзея Міхайлаўна працуе ва Універсітэце культуры ўжо 32 гады. І вось ёй на рукі выдаюць "Паведамленне аб звальненні", дзе гаворыцца, што "ў сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта 29.03.2011 яна будзе звольненая"...

— Надзея Міхайлаўна, як вы даведаліся, што вас звальняюць?

— 22 лютага мяне выклікала да сябе загадчыца кафедры харэаграфіі Святлана Гуткоўская. Замкнула дзверы кабінета на ключ і сказала, што "ёй надакучыў ценявы лідар" і яна, карыстаючыся тым, што сканчаецца кантракт, мяне звальняе. Сказала, што ўжо ўсё дамоўлена. Назаўтра я сапраўды атрымала паведамленне аб звальненні. Я была ў шоку! Паўтара месяца таму ціснулі мне руку, калі ўручалі грамату! Месяц таму мяне прызналі "Найлепшым выкладчыкам года" кафедры харэаграфіі па выніках 2010 года. І раптам — звальненне... Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 19

Кастуся павезьлі ў госьці да Кузі. Кузя -- гэта шасьцігадовы кот, зусім зьдзічэлы, бо даўно ня бачыў падобных сабе, тлусты як сьвіньня. Пабачыўшя Кастуся, пачынае шыпець і паказваць зубы.

Чытаць далей »

Тэгі: