it cz lt rb
ua fr pl en
se by
May 24


загадка ТУТ
ну канешне ж, гэта…
Чытаць далей »

Тэгі:

May 24

ізатоп хранатопавіч мог бы даць яму прыкладна такі загаловак: “хто б мог сумнявацца”
дзіўна яшчэ, што не напісалі, што той чалавек сам прасіў мянтоўскіх жывёлаў пабіць яго галавой аб машыну і ботамі па карку.

пачатак гісторыі ТУТ

Тэгі:

May 23

працягваю назіраць за сакаліхай на сайце birdwatch.by

усе птушаняты нарадзіліся. такія мілыя! сёньня глядзеў, як сакаліха прынесла мыш, парвала яе і карміла малых. што казаць, дзякуй арнітолагам за мажлівасьць паглядзець такое ў жывым этэры!

ГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ

May 23

надзвычайнае здарэньне адбылося са мной на лецішчы. яшчэ колькі тыдняў таму я заўважыў, што нейкія птушкі (чакаю на камэнт арнітолягаў) змайстрылі сабе гняздо на хваіне пры хаце. потым зьявіліся птушаняты. а ўчора яны пабіліся, і двое зваліліся з гнязда. не забіліся, бо ўжо вялікія і фактычна зьляцелі. зразумела, пафоткаў. у рукі ня браў, бо, кажуць, птушка іх назад ужо ня возьме. а потым вакол сабраўся цэлы кансіліюм птушак, мы адыйшлі і птушкі неяк зацягнулі іх назад у гняздо.

Чытаць далей »

May 23

У добрай якасьці (для хуткага інтэрнэту)

[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2011/05/niakliaeu_pramova_dobr.MP3] СПАМПАВАЦЬ

У горшай якасьці (для павольнага інтэрнэту) 

[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2011/05/niakliaeu_pramova.MP3] СПАМПАВАЦЬ

Тэгі:

May 23

абкласьці печку на лецішчы ў бліжэйшыя выходныя. печка малая (каля 4 м.кв.), падрыхтаваная да абкладкі. працы на адзін дзень.

сувязь — labadzenka@gmail.com

May 19

такія вэб-камэры ўсталяваныя ў Берасьці і Гародні — і зараз сакаліхі амаль адначасова выседжваюць яйкі. сёньня я назіраў на свае вочы, як птушка-маці дзюбай пабіла яйка і памагла дзіцёнку выбрацца адтуль!

глядзець усім! ГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ!

Тэгі:

May 16

вы ДАКЛАДНА ведаеце яго, нават калі не бывалі там 😉

Тэгі:

May 12

гурт HandmadE удзельнічае ў гіт-парадзе Тузіна гітоў

пачытаць пра песьню і паслухаць яе можна ТУТ

галасаваць можна ТУТ, унізе старонкі

Тэгі:

May 09

мой прадзед капітан Рыгор Сьцяпанавіч Лабадзенка (1904 — 1942) быў танкістам, камандзірам матастралковага пулямётнага баталёна 131 танкавай брыгады. ён згарэў у танку пад Сталінградам 25 траўня 1942 года. яго не знайшлі (не шукалі?) — таму напісалі “прапаў бязь вестак”. такую пахаронку атрымала і ягоная жонка, мая прабабуля Вольга Мітрафанаўна Лабадзенка (Доўгая).

гэтае паведамленьне аб зьніклых бязь вестак я знайшоў на сайце расейскага таварыства “Мемарыял”.

сайт унікальны, бо там ня толькі можна знайсьці сваякоў, аднак і прагледзець (захаваць) адсканаваныя дакумэнты. гэта напраўду тытанічная праца, і рэспэкт таму, хто гэта задумаў і зьдзейсьніў. агулам там каля 28 мільёнаў запісаў пра забітых і зьніклых у часе вайны.

у сёньняшні дзень нехта тупа вешае імпэрскую аранжава-чорную стужку, а я раю знайсьці на гэтым сайце сваіх продкаў і ушанаваць іх памяць.

Чытаць далей »

Тэгі: