it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 07

калі вы ня ведаеце пра гэтую мужную і ўнікальную 83-гадовую жанчыну -- пагугліце неадкладна, пачытайце яе біяграфію ў вікіпедыі.

яна -- бадай, самая вядомая праваабаронца Расеі, адная з пачынальніц дысідэнцкага руху ў СССР. сёньня меў шчасьце паслухаць яе 2 гадзіны ў Менску. надзвычайны чалавек!
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 07

не падумайце чаго ))) кветкі проста прыгожыя )))))
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 07

перадрук з "Нашай нівы"

Аргамітэт руху «За аўто» распаўсюдзіў план акцыі «Стоп-бензін», якая адбудзецца у аўторак, 7 чэрвеня, у сувязі з павышэннем цэн на бензін.

Яны заклікаюць прыкладна, а 19.20 дружна выехаць на праспект, каб, а 19.30 запоўніць яго. Актывісты руху за паніжэнне цэнаў на бензін заклікаюць прывязваць белыя стужачкі да антэн сваіх аўтамабіляў, прыляпляць налепкі, уключаць аварыйку і рухацца з паніжанай хуткасцю, паступова збіраючыся ў агульную калону.

Налепкі яны рэкамендуюць ляпіць на кузаў аўтамабіля (г.зн. на металічныя часткі) ці на падгалоўнікі задніх сядзенняў так, каб яны былі добра прыкметныя звонку — для таго, каб вас не абвінавацілі ў тым, што на шкле усталяваныя прадметы і нанесеныя пакрыцці, якія абмяжоўваюць агляд.

Мяркуецца, што пры ўдзельнікі таксама пачнуць хаатычна спыняцца (у розных палосах руху), адкрываць капот, багажнік, даставаць пустыя каністры і праводзіць 15-хвілінны «рамонт» свайго аўтамабіля, у якога нібыта скончыўся бензін ці які перастаў ехаць.

Ініцыятары таксама заклікаюць удзельнікаў не займаць крайнюю правую паласу для забеспячэння бесперашкоднага праезду грамадскага транспарта.

«Пры кантактах ці прэтэнзіях з боку праваахоўных органаў захоўвайце валоданне сабой, не паддавайцеся на правакацыі, не ўступайце ў нервовыя сваркі. Будзьце годнымі грамадзянамі сваёй краіны, адстойвайце свае правы», — так сканчаюць яны свой зварот.

Тэгі:

Jun 07

відэа з youtube.com

Тэгі:

Jun 06

вядомы сьпеў "Кантрабанды" пераклаў на беларускую мову паэт Андрэй Хадановіч для праекту "Тузін. Перазагрузка - 2". што цікава, ня толькі пераклаў, але і троху "адаптаваў" )))) з дазволу Лагуценкі, дарэчы.

відэа з сайта "Беларускі партызан"

Тэгі: ,

Jun 03

вуліца Першамайская ў Менску

Тэгі:

Jun 01


буду зьвязвацца з пацярпелым -- пакуль не прыфсьпеў яго ў хаце.
хачу дазнацца, чым яго так запужалі гэтыя бандыты ў пагонах, што ён ня мае да іх прэтэнзыяў.
хлопцу ўпаялі штраф 700 тысяч за тое, што быў выпіўшы і супраціўляўся "сатруднікам міліцыі". як "супраціўляўся", я бачыў.

пачатак гісторыі ТУТ і ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 01


Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 01


разгон мірнай акцыі на Трыюмфальнай плошчы ў Маскве. відэа -- Газета.ру

у мяліцыю/паліцыю, выглядае, паўсюль бяруць выключна дэбілаў з IQ ніжэй за 20.

камэнт да гэтага відэа з блога Другога:
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 30

Блог пекара Кастуся Ларкова глядзець ТУТ

Кастусь ЛАРКОЎ — пекар-віртуоз, надзвычай творчая асоба. Ён працуе майстрам на Верхнядзвінскім хлебазаводзе. Гучыць празаічна? А паглядзіце ж на ягоныя караваі!..

"Добрых пекараў у нас шмат, а беларускамоўны — адзін я..."

— Кастусь, асабіста мне прафесія пекара ў сённяшнія дні ўяўляецца "безасабовай". Мы ўжо прызвычаіліся, што хлеб "робяць на хлебазаводзе", а не "ствараюць пекары". Чаму так?

— Насамрэч пекараў шмат, многія з іх выходзяць са мной на кантакт праз сеціва, мы раімся, абмяркоўваем вытворчасць. Магу ў пэўным сэнсе пахваліцца, што беларускамоўны сярод іх, на жаль, адзін я...

— А ўвогуле, у вашай прафесіі ёсць месца зоркам? Вось у модзе мадэльер шые вопратку, выпускае калекцыю — і ўсе яго ведаюць. Ці прынята так сярод пекараў?

— Я на сабе гэта адчуваю так, што калі людзі замаўляюць на нашым прадпрыемстве каравай, то просяць, каб менавіта я рабіў — і гэта вялікі гонар! Стараюся зрабіць, каб гэта было прыгожа. Каб людзям прыйшлося даспадобы — і яны параілі сваім сябрам. Але я не кажу, што я такі адзіны — на кожным прадпрыемстве ёсць майстры сваёй справы. Чытаць далей »

Тэгі: ,