it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 08

Александр Григорьевич ШОС by Myasnikovi.ch

Тэгі:

Jul 08

Хведар Шапэн

Пахавальня Каралёў на Вавэлі (Кракаў)

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Jul 08

за тыдзень у Польшчы выпала магчымасьць тройчы пераўвасобіцца ў розныя вобразы ))))
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 08

учора знаёмы падказаў ідэю, якую сам пабачыў на апошняй акцыі каля лядовага палаца. сабачнікі ўмовіліся і прывялі з сабой сваіх пітбуляў-ратвейлераў. нікога зь іх гэтыя фашысты не затрымалі -- пёсікі зрабілі сваю справу!

па-мойму, вельмі добрая ідэя! буду чакаць, пакуль Кастусь памужнее 😉

Тэгі:

Jul 08

відэа БЕЛАПАН

Тэгі:

Jul 07

Валянціна Быкава чытае "Ойча наш"

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

хто хоча даслаць паштоўку ці затэлефанаваць -- зьвяртайцеся на labadzenka@gmail.com , падкажу кантакты.

нават калі паштоўка дойдзе праз 2-3 дні -- думаю, Валянціне Ўладзіміраўне будзе прыемна

Тэгі:

Jul 06

узята з "Нашай Нівы"

ну давайце, скажыце, што ня ўсе яны такія.
і ў СС пэўна ж, былі парадачныя людзі, а?

далей -- яшчэ 2 відэа НН і Радыё Свабода з 3 ліпеня 2011 году ў Менску
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 03

лягер сьмерці Майданэк знаходзіцца на ўскраіне Любліна.
немцы зьнішчылі тут 80 тысяч чалавек, зь іх 75% габрэяў.

ад 1944 года тут дзейнічае музэй.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 02

калі я мінулы раз быў у Любліне колькі гадоў таму, усе фоткі былі дзённыя. таму калі я прыехаў у Люблін учора ўвечары -- не ўпусьціў магчымасьці пахадзіць з фоцікам па старым горадзе ў прыцемках.

у Любліне жыве 350 тысяч чалавек. а будынкаў XV-XVIІ стагодзьдзя тут больш, чым ва ўсёй Беларусі.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 20

гэтага война забілі пад сёньняшнімі Старымі Дарогамі 1000 гадоў таму. ягоны рост -- каля 170 см.
ягоныя сваякі паклалі яго на зямлю, самі сталі колам -- і па жменьцы насыпалі над ім курган.
зь нябожчыкам паклалі ягоную баявую сякеру, а на пальцы пакінулі срэбны пярсьцёнак (гл. фоткі ніжэй).
праз 1000 гадоў старадароскі краязнаўца Віталь Юрэвіч адшукаў у лесе за 15 км ад гораду 44 курганы і запрасіў з Акадэміі навук архэоляга Алега Іова, які ў свой час разам зь Зянонам Пазьняком раскопваў Курапаты. спадар Алег пагадзіўся, бо гэта адкрыцьцё -- на тэрыторыі Старадарожчыны ніколі ў жыцьці не вяліся раскопкі. і вось ужо другі год запар старадароскія школьнікі пад кіраўніцтвам Алега Вільгельмавіча вядуць раскопкі на курганах. калі знаходзяць пахаваньне -- то бяруць адтуль выключна артэфакты ( манэты, сякеры, нажы, пярсьцёнкі), а самі парэшткі хаваюць назад у зямлю. далікатнае пытаньне -- ці ня глум гэта з магілаў. але, калі б не такія раскопкі, гісторыя і архэалёгія была б значна бяднейшая, і пра нашых продкаў мы б ведалі шмат меней.

колькі сьвежых фотак зь лесу.

Чытаць далей »

Тэгі: