it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 12


пахаваныя ў вёсцы Покрашава Слуцкага раёна — у суседняй вёсцы ад сваіх Бабовішчаў. Марыя Кандратаўна прыйшла туды ў прымы зь недалёкай вёскі Швяды.

у Захара было два браты — Васіль і Хведзька. іх тры гісторыі падчас вайны — як сымбаль пэрманентнай грамадзянскай вайны ў Беларусі.
Захар быў шаўцом, меў 5 дзяцей. таму ажно да ліпеня 1943 года сядзеў у хаце, шыў вопратку ўсім навакольным вёскам — і гэтым карміў сваю сям’ю. у ліпені 1943 яго сілком загналі ў партызаны – ці ідзі, ці расстраляем. пайшоў, быў нават у палоне, але застаўся жывы.
Васіль усю вайну быў на фронце, двойчы паранены.
Хведзька служыў пісарам у немцаў, да скону жыцця аднавяскоўцы часам называлі яго згарача “паліцаям”…

А якія лёсы вашых прадзедаў?

Чытаць далей »

Jul 12

адбылося тое пасьля вось гэтай публікацыі

Тэгі: , ,

Jul 12

Jul 11

Казімеж Дольны — горад у Люблінскім ваяводстве, дзе жыве каля 3800 чалавек. Пры гэтым у горадзе 6 музэяў, два замкі, тры касьцёлы і сынагога. Некалі гэты горад быў мясцовай Лысай гарой — багема, якой было далёка ехаць дла Кракава, асядала на лета тут. Пісала, малявала, прысьвячала творы — такіх твораў захавалася багата. Сёньня Казімеж Дольны — ціхае мястэчка, якое ляжыць між гор на беразе Віслы.
Кажуць, на мясцовых пагорках прыдбалі сабе лецішчы ажно два былыя прэзыдэнты Польшчы — Аляксандар Квасьнеўскі ды Лех Валэнса.
Стоячы на гары і гледзячы на Казімеж Дольны. у гэта ахвотна верыцца.

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Jul 11

Уладзімер Някляеў. Залатая сьцежка
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2011/07/niakliaeu_blog.mp3]

СПАМПАВАЦЬ

Уладзімер Някляеў нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў Крэве. Скончыў тэхнікум радыёсувязі, педагагічны інстытут, маскоўскі літаратурны інстытут. Быў галоўным рэдактарам газэты “Літаратура і мастацтва”, часопіса “Крыніца”, старшынём Саюза пісьменьнікаў, старшынём ПЭН-цэнтра. У 2010 годзе быў кандыдатам на прэзідэнта Беларусі, за што правёў некалькі месяцаў у СІЗА КДБ, знаходзіўся пад хатнім арыштам, быў асуджаны на ўмоўны тэрмін.
Някляеў — адзін з самых выбітных паэтаў Беларусі, у тым ліку — паэтаў-песеньнікаў.

Тэгі:

Jul 09

работы можна пабачыць ТУТ
вельмі цікава! рэкамэндую!

Тэгі:

Jul 08

Александр Григорьевич ШОС by Myasnikovi.ch

Тэгі:

Jul 08

Хведар Шапэн

Пахавальня Каралёў на Вавэлі (Кракаў)

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Jul 08

за тыдзень у Польшчы выпала магчымасьць тройчы пераўвасобіцца ў розныя вобразы ))))
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 08

учора знаёмы падказаў ідэю, якую сам пабачыў на апошняй акцыі каля лядовага палаца. сабачнікі ўмовіліся і прывялі з сабой сваіх пітбуляў-ратвейлераў. нікога зь іх гэтыя фашысты не затрымалі — пёсікі зрабілі сваю справу!

па-мойму, вельмі добрая ідэя! буду чакаць, пакуль Кастусь памужнее 😉

Тэгі: