it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 15

на вуліцы Камунісьцічаскай мяняюць асфальт. зьнялі стары -- і сьвятло пабачыла старадаўняя брукаванка, якую ў свой час і залілі асфальтам.
некалі гэтая вуліца называлася Юраўская і была брукаваная. потым прыйшлі падонкі, назвалі вуліцу ў свой гонар і залілі наш брук сваім асфальтам.

але брук чакае пад асфальтам. і, пэўна ж, не дарма.
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 15

падабенства гэтае я заўважыў даўно, а сёньня не паленаваўся спыніцца й пафоткаць. гэта -- дом на Кісялёва, 16 у Менску...


...а гэта -- Белы Дом у Амэрыцы. заўважаеце?..

Чытаць далей »

Sep 10

як я ўжо пісаў раней, Цэнтральны аўтавакзал, на радасьць маскалёў і ісьцінна рускіх беларусаў, аформілі цалкам па-расейску.
сёньня я адмыслова схадзіў туды і размачыў лік -- пазбавіў цнатлівасьці іхную бялюткую кнігу скаргаў. скарга №1 у першы дзень працы -- патрабую белмову на вакзале!

знайдзіце і вы 10 хвілін, калі будзеце ў раёне вакзала. кніга скаргаў і прапаноў знаходзіцца ў кабінеце начальніка зьмены -- роўна насупраць увахода ў касы.

ніжэй -- троху большага памеру
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 10

адпраўляў на пошце пасылку, пабачыў гэты цуд -- вырашыў набыць бабулі.
дык дзе там! увесь вечар сам чытаў! не магу не падзяліцца!

і не пытайцеся, колькі мне заплацілі за рэкляму!.. 😉

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 08

прапаноўваць толькі правераных майстроў, зьвяртацца labadzenka@gmail.com

P.S. можа, у каго й непатрэбнае піяніна ёсьць? 😉

Sep 08


здымак Радыё Свабода

заўтра вакзал адкрывае ШОС, а з суботы вакзал працуе.

ні хвіліны спакою маскальскай швалі! ад суботы -- ідзем туды і пішам скаргі, каб зьмянілі надпісы на беларускія!
хочуць забраць нават тую "шыльдавую" беларушчыну, якую кінулі нам як костку.

Тэгі:

Sep 07

я зусім не цікаўлюся спортам, не сачу за падзеямі.

Руслан Салей быў адзіным беларускім хакеістам, якога я ведаў па імені і ў твар. сёньня ён загінуў у Расеі, дзе каманда "Лякаматыў" ляцела на савецкай рухлядзі ЯК-42.

разам з Русланам загінуў і іншы беларус Сяргей Астапчук.

шчыра смуткую разам з усімі заўзятарамі.

ніжэй -- біяграфіі спартоўцаў.

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 05

нядаўна я распавядаў пра 26 унікальных каменных крыжоў у вёсцы Бабцы за Бягомлем (глядзець ТУТ).
адвозячы шаноўнага Рыгора Барадуліна ва Ўшачы на вакацыі, запрасіў яго паглядзець гэты цуд. дзядзька Рыгор быў дужа ўражаны -- 50 гадоў міма езьдзіў і ня ведаў!
а праз пэўны час Барудулін прачытаў па тэлефоне во гэты верш.
Чытаць далей »

Sep 05


кніг паступіла дужа. але асабліва хачу адзначыць дзьве найцікавецшыя, на мог погляд.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 04


Баранавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць. зусім недалёка ад Берасьцейскай шашы, за славутымі радзівілаўскімі Сталовічамі

Чытаць далей »

Тэгі: