it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 30

у інтэрвію "Женскому журналу" друг Занусі з Магілёва выказаўся, што ён думае пра эціх Радзівілаў.

выглядае, што нашай зь ім гутарка не была выпадковай (ЧЫТАЦЬ ТУТ).

PS цалкам гутарку, дзе хапае іншых вумных словаў, знайшоў ТУТ

Sep 30

турысты закінулі манэтку гэтаму чэрапу ў мястэчку Кутна Гора, што за 60 км ад Прагі. вядомая Кутна Гора сярод гэтых самых турыстаў найперш косткасховішчам, Касьніцаю, збудаванай у 1400 годзе на ўскраіне гораду -- Седлецы. такіх чарапоў, разам са шкілетамі, там блізу 40 тысяч.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 28

шматкроць бываючы ў Чэхіі, ніколі ня ехаў сюды. стэрэатып, што маскалёў тут больш чым чэхаў, ня вабіў. а гэтым разам, каб меркаваць на ўласным досьведзе, паехаў.
маскалёў тут сапраўды больш за чэхаў. але. як высьветлілася, калі абстрагавацца ад іх, то месца вельмі мілае і прыемнае.
Чытаць далей »

Sep 23

праскі заапарк -- не раўня менскаму. праскаму 80 гадоў -- а менскаму 50 зь нечым. здавалася б, розьніца невялікая. але ж...

але ж у нас хваляцца дзікамі і вярблюдам, а тут -- сланамі і жырафамі (цэлы статак). і шмат-шмат кім яшчэ.

у заапарку я правёў 5 гадзін. назвы запомніў толькі тых, каго ведаю. таму астатнія схематычна дзеляцца на казлоў (вашывых) і курыц. адчуваю, арнітолагі мяне праклянуць!..

карацей, не сварыцеся, калі каго паблытаў, ня гэта было важна.

не патрапілі сюды, хіба, толькі фоткі кажаноў, якія занадта імкліва праносіліся над галовамі ў паўцёмным павільёне...

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 21

музыка Аляксандар Рыбак, словы Аляксандар Рыбак і Томас Варнэс

беларускі тэкст Глеб Лабадзенка

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

Тэгі: ,

Sep 19

віды з сабора Сьвятога Віта
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 17

Тэгі:

Sep 16

пакідайце меркаваньні ў камэнтах

Sep 16

беларускамоўны рэпер Vinsent запусьціў новы сайт з файнай падборкай канцэртнага відэа -- Vinsent.org
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 15


фота Сяргея Будкіна

для праекта "Будзьма! Тузін: Перазагрузка 2" давялося перакладаць песьню Макса Лорэнса "Схожу с ума".
гэты праект -- вынік супрацы грамадзкай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" і партала "Тузін Гітоў". сэнс праекту -- каб вядомыя за мяжой выканаўцы (збольшага зь беларускімі каранямі) перасьпявалі свае песьні па-беларуску.
вось сьпеў Макса Лорэнса, а ніжэй -- спасылкі на астатнія сьпевы з праэкта.
яны выстаўляюцца штодня па адной, цяпер выстаўлена прыкладна палова. сачыце за навінкамі на "Тузіне" і "Будзьме", рэшту песень таксама выстаўлю разам.

Макс Лорэнс. Зрывае дах

музыка, словы Макс Лорэнс
беларускі тэкст Глеб Лабадзенка

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

Чытаць далей »

Тэгі: