it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 17

перапост з ЖЖ Уладзімера Мацкевіча

Доктор

Как мне надоела эта власть!
Надоели моральные уроды, дорвавшиеся до власти в нашей стране.
Сегодня они снова проявили свое уродство, сорвали мероприятие.
В этом срыве нет целесообразности, только чистый вред всем.
После прошлого срыва, полтора месяца назад, я обратился по телефону с заявлением в КГБ с требованием встретиться с куратором, если таковой у меня имеется, или с начальником по городу Минску. Сначала мне нахамил дежурный по телефону, отказавшись принять мое заявление. Тогда я пришел в их контору сам и написал жалобу на дежурного. Вместо того, чтобы принять жалобу, ко мне прислали некоего человека, который представился Гугровым Александром Николаевичем. Тот жалобу принял и выяснял, зачем мне нужна встреча. Я объяснил, что хочу получить от них справку, что КГБ мной не интересуется. Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 16

І за колькі месяцаў рэдактар-тэрмінатар знішчыць “Звязду”

Учора майго сябра і калегу Яўгена Валошына звольнілі са “Звязды”. Дакладней не абстрактна “звольнілі”, а подла выгнаў новы “галоўны рэдактар” Алесь Карлюкевіч. Два з паловай гады таму ў “Звязду” Яўгена Валошына прывёў я. А за пару тыдняў да гэтага мяне самога туды запрасіў галоўны рэдактар Уладзімір Наркевіч. Я не хачу пісаць “экс-галоўны” ці “тагачасны” – бо выглядае, што ён быў апошнім сапраўдным галоўным рэдактарам.

Калі глядзець у канец гэтай гісторыі, то гэта – якраз звальненне Валошына. А паўгады таму звольнілі мяне самога. Я не пісаў тады пра гэта і не даваў каментароў, бо спрыяльны момант наступіў толькі зараз – калі самога Наркевіча звольнілі, калі ў справе з’явіўся антыгерой, а фінал ужо збольшага зразумелы.

За што звольнілі Яўгена Валошына? Фармальна – за тое, што “ў працоўны час” з’ездзіў за мяжу, у Кіеў, на Глабальную канферэнцыю журналістаў-расследвальнікаў, дзе прадстаўляў Беларусь. Адкуль пра гэта даведаліся? “Рэдактара” выклікалі ў Міністэрства інфармацыі, дзе “паказалі ананімку” пра нягодніка-Валошына, які не сядзеў у кабінеце, строчачы пра надоі-намалоты, а ледзьве не дыскрэдытаваў Радзіму там у Кіеве. Рэальна ж Валошына звольнілі, бо, мяркую, для гэтага і быў пастаўлены рэдактар з пагонамі Карлюкевіч – разграміць “Звязду”, якую – вы будзеце моцна рагатаць – у адміністрацыі самі ведаеце каго лічылі ледзьве не “гняздом апазіцыі”. Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 16

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 16

Андрэй Саньнікаў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, ПК №3;

Зьміцер Дашкевіч: 211791, Віцебская вобл., г.Глыбокае, вул. Савецкая, 205, ПК № 13;

Павал Севярынец: 225143, Брэсцкая вобл., Пружанскі р-н, в. Куплін, ПУАТ-7;

Мікалай Статкевіч, Арцём Пракапенка: 213004, Магілёўская вобл., г. Шклоў, папраўчая калонія № 17;

Зьміцер Бандарэнка, Мікалай Дзядок: 213105 г.Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна, ПК № 15;

Эдуард Лобаў, Аляксандр Францкевіч: 225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Воўчыя норы», а/с 20, ПК № 22;

Ігар Аліневіч: 211440, Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, ПК № 10;

Алесь Бяляцкі: 222160, Мінская вобл., г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, турма № 8;

Мікалай Аўтуховіч: 225293, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ПК-5;

Яўген Васьковіч: 212011, г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4;

Павел Сырамалотаў: 213030, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 3 км, ПК №19.

сьпіс узяты адсюль

Тэгі: ,

Dec 15

Новы кліп Лявона Вольскага і "Крамбамбулі" (рэж Мацей Сабураў).
рэклямую:
25 сьнежня -- сольны інтымны канцэрт Вольскага ў страўні "Камяніца".
а неўзабаве будзе дазволены сельсаветам канцэрт з новай праграмай "Драбадзі-драбада" -- проста сууууупер! вельмі раю схадзіць!

Тэгі:

Dec 15


30 лістапада я пісаў пра котку, якая ўцякла праз фортку ў раёне Опэрнага тэатра. гаспадар ужо страціў надзею яе знайсьці, хоць прыклаў кучу намаганьняў -- абвесткі ў дварах, пошукі, інфа ў інтэрнэце...
і вось праз тры тыдні (!) котка знайшлася!..
напраўду цуд распавядае сам гаспадар, Алесь:
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 12

атрымаў такі цікавы ліст на пошту, перадрукоўваю з дазволу адпраўцы

Мяне завуць Рамановіч Уладзімір
1 снежня 2011 года нарадзіўся мой сын Марыюш

Мы з жонкай сутыкнуліся з прабемай наяўнасці беларускамоўных чытанак-маляванак і казак якія б чыталі сыну.
Ды і выкрыстанне роднай мовы ў людскім ассяродзі значна памяншаецца. На тэлебачанні і радые яе амаль няма
=========================
Мы вырашылі стварыць Беларускі
дабрачынны фонд ім. Марыюша Рамановіча
па пашырэнні карыстання беларускай мовы. Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 12

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, для TUT.BY

Публічная лекцыя вядомага эканаміста, якая зацікавіць кожнага жыхара Беларусі, адбудзецца ў гэтую пятніцу, 16 снежня.

Эканаміст Аляксандр Абуховіч здзіўляе ўжо назвай сваёй лекцыі з цыклу Urbi et Orbi (“Гораду і свету”): “Эканоміка Беларусі: між навукай і мастацтвам”. Мастацтва – гэта творчасць, стварэнне. Прычым тут эканоміка?

“У нашай невялікай краіне прадказаць эканамічныя працэсы па-навуковаму бывае складана, таму што мы моцна залежым ад суседзяў. І часта эканоміка пачынае межаваць з мастацтвам!..” – загадкава пасміхаецца спадар Абуховіч. І сыпле прыкладамі – са сваёй супрацы з буйнымі беларускімі заводамі і прадпрыемствамі. Са сваіх публікацый на TUT.BY і ў “Белгазеце”, са сваіх кантактаў з бізнэсоўцамі і інвестарамі. Напрыклад, што беларускія фірмы выйгравалі тэндары на пастаўку абсталяваня на Samsung ды Intel. Хто пра гэта ведае?
Перад захапляльнай лекцыяй (уваход вольны!) – уводная размова з эканамістам Аляксандрам Абуховічам.
Чытаць далей »
Тэгі:

Dec 12

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 12

Тэгі: