it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 19


год таму нас ашукалі ўсе кандыдаты на прэзідэнта. нехта -- чарговай хлусьнёй. нехта -- падставаю. нехта -- тым, што апынуўся підарасам. рэшта -- тым, што ня мелі аніякага ўцямнагя пляну паводзінаў на Плошчы. па-сутнасьці, павялі народ на дубінкі і пасадкі.
аднак я вельмі рады, што тая Плошча была. бо гэтае хвіліннае адчуваньне свабоды ў нашай несвабоднай краіне -- яно дорага каштуе.

сёньня я не пайду на плошчу ці праспэкт -- зноўку да ашуканцаў?.. увечары я пайду ў касьцёл -- памаліцца за тых, хто цяпер за кратамі, памаліцца за Беларусь, каб хутчэй нашая краіна ачысьцілася ад вырадкаў.

ps з самага ранку звоняць то ў дзьверы, то ў дамафон "адкройце, міліцыя!". але ў Беларусі няма міліцыі па азначэньні. а бандытам мяне вучылі не адчыняць.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 19


узята з tut.by

Тэгі: ,

Dec 19

перадрук адсюль

калі б усё адбывалася ў прававой дзяржаве, за гэта адказвалі б канкрэтныя чыноўнікі з гарвыканкама, міністэрства "культуры", дэпартамента па "ахове" спадчыны. а так... "рэзультаты праверкі факты не падцьвярдзят".

рана ці позна яны ўсё адно сядуць: Віктар Н., Віктар К., Ігар Ч., Мікалай Л., Міхаіл Ж. ды іншыя. вечна ж гэта ўсё трываць ня будзе, а мы ж усё будзем памятаць.

злачынцы, якія робіць гэтая банда калхозьнікаў, страшныя па сваёй сутнасьці: зьнішчаны стары будынак ня вернеш. можна толькі ляпнуць муляж.

аднак тут дзіўна, што справа ў прынцыпе пачатая. дагэтуль, наколькі я памятаю, праводзіліся выключна "праверкі".

По факту сноса первой минской электростанции возбуждено уголовное дело

По факту сноса первой минской электростанции возбуждено уголовное дело
Здания первой минской электростанции, которых больше нет
Андрей Александрович

В деле фигурируют фамилии мэра Минска и других госчиновников.

Напомним, что в мае 2010 года президент подписал указ о строительстве в Минске рядом с цирком многофункционального комплекса «Кемпински».

Вопросы у горожан к строительству появились после того, как в нынешнем году создатели гостиничного комплекса решили упразднить здание первой минской электростанции. Она была построена по инициативе минского губернатора Кароля Гуттен-Чапского и начала давать первый ток в 1895 году. Однако в 2011 этот памятник архитектуры начал мешать новой градостроительной политике.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 19

Кампанія “Будзьма беларусамі!” і музычны партал “Тузін Гітоў” прадстаўляюць праект “Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2”. “Перазагрузка-2” – працяг паспяховага праекту, распачатага ў 2009 годзе. Два гады таму вядомыя небеларускамоўныя выканаўцы з Беларусі пераспявалі свае хіты на роднай мове. Да ўдзелу ў другой частцы былі запрошаны  замежныя выканаўцы розных стыляў, кожны з якіх сам вызначыў, які са сваіх хітоў пераасэнсуе на беларускай мове.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 19

18 сьнежня вялікаму актору й клоўну Юрыю Нікуліну споўнілася б 90 гадоў. з дазволу шаноўнага Сяргея Шапрана зьмяшчаю ягоную гутарку зь Юрыем Нікуліным, надрукаваную ў газэце "Имя" ў 1997 годзе.
гутарка Сяргея Шапрана зь Нікуліным адбылася 7 студзеня 1997 году ў Маскве, а 21 жніўня 1997 году Юрый Нікулін памёр.

 

СЧАСТЛИВЫЙ КЛОУН

Сергей ШАПРАН

Познакомиться с Юрием Никулиным я хотел давно, но, отвечая на мои телефонные звонки и каждый раз ссылаясь на занятость, Юрий Владимирович опасался, что если приеду в Москву только ради интервью с ним, он может подвести меня. Пока однажды вдруг ни сказал: "Приезжайте!"

Едва я зашел в его кабинет, Юрий Владимирович приветствовал: "Проходите, отдышитесь. Может быть, хотите чаю или кофе?" Поговорив с кем-то по телефону, Никулин вышел из-за своего стола и сел напротив. На мой вопрос, сколько у меня времени на интервью, ответил, что примерно час…
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 19


узята з Радыё Свабода

Тэгі:

Dec 19

знойдзена ТУТ

Тэгі:

Dec 18

галоўная ўмова -- самавываз! )))

аддам у добрыя рукі. можа, каму на лецішча трэба ці здымную кватэру.

лядоўна старая, савецкая -- але працуе -- сёньня ўключаў правяраў. у дзьвярах -- сіфон для напояў )))

аддаю за 2 кілаграмы шакаладных цукерак фабрыкі "камунарка" )))

лістуйце labadzenka@gmail.com
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 18

калі я бываю ў Чэхіі і трэба патлумачыць нешта пра Беларусь, я кажу "ду ю ноў Вацлаў Гавэл? зіс із грэйт фрэнд оф Беларусь!"

на чэхаў гэта робіць моцнае ўражаньне, бо Вацлаў Гавэл -- бясспрэчны маральны аўтарытэт. лідар нацыі, які ніколі не назваў бы сябе "усенароднаабраным".

зычу і нам некалі мець такога прэзідэнта. смуткую разам з чэхамі...

Тэгі:

Dec 18

атрымаў адказ на сваю скаргу (наконт дарог і парковак) на АФІЦЫЙНЫМ бланку гандлёвага дома "Ждановічы".

хто больш памылак знойдзе?..

Тэгі: