it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 16


Уладзімеру Жбанаву было ўсяго 57 гадоў.
я шмат разоў рабіў зь ім інтэрвію. гэта быў вясёлы, жартаўлівы чалавек, які вельмі любіў слухаць музыку -- у ягонай майстэрні былі сотні дыскаў!
ягоныя работы хтосьці ганіць, хтосьці любіць, але ведаюць усе. Дзяўчынка з парасонам, якую Жбанаў ляпіў са свае дачкі. Конь на Камароўцы, дзеля фігуры якога Жбанаў не адзін тыдзень праседзеў у Ратамцы. Гусь, якую Жбанаў набыў для скульптуры, а потым пашкадаваў пусьціць на суп -- і падараваў у менскі заапарк...
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 15

307 кніг -- гэта роўна палова, бо агульная колькасьць удзельнікаў акцыі дасягнула 615 чалавек.

гэта значыцца, што сёньня да вечара 307 чалавек атрымаюць ліст з інфармацыяй, дзе і калі атрымаць сваю кнігу. правярайце пошту!

кніг застаецца вельмі-вельмі мала, з дня на дзень акцыя будзе скончаная. але калі вы атрымалі станоўчы адказ на свой ліст -- значыцца, кнігі вам дакладна хопіць!

Салідарныя з Барадуліным!

Тэгі:

Jan 14

агулам да акцыі далучыліся 592 чалавекі. кніг застаецца мала, але вы яшчэ можаце пасьпець!

раздача падпісаных кніг адбудзецца ў некалькі этапаў (неяк боязна зьбіраць разам 600 чалавек у цэнтры Менску))).

184 чалавекі, кнігі якім ужо падпісаныя, атрымаюць сёньня-заўтра ліст, дзе і як забраць кнігу. калі вы НЕ АТРЫМАЛІ ліст, значыцца кніга вам яшчэ НЕ падпісаная. калі за гэтыя дні дзядзька Рыгор здолее падпісаць яшчэ колькі дзясяткаў кніг -- гэтыя людзі таксама будуць запрошаныя на атрыманьне падарунка.

на саміх раздачах кніг дзядзька Рыгор прысутнічаць ня будзе -- ня будзем стамляць яго тэхнічнымі момантамі. аднак ёсьць папярэдняя дамоўленасьць зь ім правесьці потым агульную імпрэзу для ўсіх удзельнікаў акцыі (інфармацыі ў прэсе не будзе, толькі рассылка для ўдзельнікаў). на гэтай імпрэзе прапаную ня толькі слухаць дзядзьку Рыгора, але і чытаць са сцэны ягоныя вершы. каб гэты было сапраўднае сьвята беларускай паэзіі!
сачыце за навінамі тут і правярайце пошту!

умовы акцыі тут: http://labadzenka.by/?p=15723
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 13

адказ атрыманы на вось гэты запыт
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Jan 11


за сёньняшні дзёнь дзядзька Рыгор падпісаў каля 70 кніг.

агулам у акцыі ўзялі ўдзел ужо 540 чалавек!

апроч Беларусі, паступілі замовы з Польшчы, Расеі, Эстоніі, Літвы, ЗША, Ізраіля, Нямеччыны, Швецыі...

у выдавецтвах удалося знайсьці некаторыя запасы кніг, таму -- акцыя працягваецца да апошняй кнігі!

для тых, хто ўжо замовіў: вельмі прашу не крыўдаваць, калі ў выніку атрымаеце ня тую кнігу, што замаўлялі. напрыклад, "Маладзіка над стэпам" было 35 экзэмпляраў, а замоваў паступіла 68. загадзя выбачаюся перад тымі, каму дастанецца іншая кніга.

шчыра дзякую ўсім, разам мы -- моц!

умовы акцыі тут: http://labadzenka.by/?p=15723

Тэгі:

Jan 11

мой матэрыял пра лекцыю ТУТ

Тэгі: ,

Jan 10

сябры!

не перадаць мае радасьці! за першыя суткі акцыі адгукнуліся 322 чалавекі! цяпер 05.15 раніцы, і я толькі што скончыў апрацоўваць заяўкі! але ніякай стомы няма, бо такая справа!

з кнігамі сытуацыя такая. тыя 4 назвы, што выстаўляліся спачатку, усе замоўленыя = 187 экзэмпляраў.

аднак дзядзька Рыгор паабяцаў, што бяз кнігі не застанецца ніхто -- кожны ўдзельнік атрымае падарунак з аўтографам. мы добра перабралі ягоныя хатнія запасы -- і зь ягоных кніг 1970-х -- 1990-х гадоў назьбіралі больш за 300 асобнікаў, якія пойдуць на акцыю. таму цяпер, робячы замову, назву кнігі пазначаць ня трэба -- дзядзька Рыгор нешта падбярэ і падпіша для вас на свой густ.

коратка нагадваю, што далучыцца да акцыі можна, даслаўшы ліст на мэйл labadzenka@gmail.com

калі ласка, прытрымлівайцеся такой формы:

* імя, прозьвішча (каму падпісваць)

* нумар мабільнага (каб вас потым знайсьці)

* адрас электроннай пошты (паўтарыце, нават калі ён ёсьць у загалоўку ліста)

* прыкладны памер ахвяраваньня (для парадку 🙂 )

ніякія з гэтых дадзеных не будуць нідзе апублікаваныя.

  Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 08

ДЗЯКУЙ УСІМ! АКЦЫЯ СКОНЧАНАЯ!

сябры, у 2008 годзе мы з вамі правялі шыкоўную акцыю салідарнасьці з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным. у акцыі тады ўзяло ўдзел некалькі соцень чалавек, было распаўсюджана пад 500 кніг, сабраная істотная дапамога дзядзьку Рыгору.

з таго часу сытуацыя не зьмянілася, таму настаў час паўтарыць гэтую акцыю салідарнасьці з Рыгорам Барадуліным, а значыцца -- зь беларускай літаратурай у ягонай асобе, зь беларушчынай.

як і тады, паўтаруся:

1. Рыгор Барадулін не прасіў пра гэта, гэта мая ініцыятыва, якую я ажыцьцяўляю зь ягонага дазволу.

2. акцыя праводзіцца не таму, што Рыгору Барадуліну "няма чаго есьці" (як гэта спрабавала выставіць адная вар'ятка мінулы раз), а таму, што паэт жыве сьціпла, за званьне народнага атрымлівае даплату 105 тысяч рублёў. і калі мы можам выказаць яму сваю любоў і падзяку ня толькі на словах -- чаму гэтага не зрабіць?

3. гэта -- не акцыя па продажы кніг. вы складаеце ахвяраваньне, а за гэта атрымліваеце ў падарунак кнігу з аўтографам Рыгора Барадуліна.

такім чынам, умовы акцыі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 07


на найстарэйшых менскіх могілках (з тых, што існуюць) Кальварыі павесілі таблічкі: прыбірайце магілы, іначай мы іх прыбярэм. паводле адной з вэрсыяў, вызваляюць месца для чыноўнікаў.
у гэтую суботу там прайшла супольная талака парафіянаў і МГА "Гісторыка". былі пафарбаваныя некалькі агароджаў, паднятыя некаторыя помнікі. аднак працоўных рук было надзвычай мала...
наступная талака у суботу 21 студзеня, пачатак 10.00. прыходзьце!

ps карыстаючыся нагодаю, зрабіў некалькі здымкаў, у тым ліку, з ласкі ксяндза Андрэя Бародзіча (дзякуй яму) -- з касьцельнай вежы.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 06


можа трэці, а можа і больш -- я яго заўважыў у сераду.
нехта ці наўмысна, ці выпадкова выпусьціў яго -- а балёнік, надзьмуты геліем і паляцеў пад столь.
у сёньняншнім рэжыме, дзе ўсё мусіць быць пад кантролем, -- ну проста разгул дэмакратыі!
Чытаць далей »

Тэгі: