it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 30

Глеб, прывітанне!

Прачыталі твой пост пра птушак, што мерзнуць на Ждановічах. Сёння селі на 44 аўтобус і паехалі карміць бедных. Перад гэтым пазванілі Ўладзіміру Іванавічу. Даў некалькі парад. Мы падумалі "64 лебядзі+качкі, значыць ежы патрэбна шмат" і купілі 10 батонаў белых. Прыйшлі на месца, а там людзей - ого колькі) Усе кормяць. А большасць птушак проста сядзіць, на сонейку грэецца. Карміцца падплавала 5-6 лебядзеў толькі. Мы 3 булкі ім скармілі. Астатняе, спадзяюся, у буднія дні падвязу. Па словах Ўладзіміра Іванавіча якраз у непагадзь і буднія дні яны і галодныя, бо ехаць ніхто не хоча. Налічыў каля 60 штук.
Некалькі фотак у аттачы. Больш зрабіць не атрымалася - на марозе мая мыльнічка нешта зусім панікла)
P.S. Размясціў спасылку на твой запіс у сябе ў суполцы - http://vk.com/myabwby. З'яўляюся яе кіраўніком. Спадзяюся, хто адгукнецца. Калі не - забаню жэстачайшэ)))
З удзячнасцю,
Аляксей Хвашчынскі
Журналіст abw.by

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 29

ехаў сёньня з Маладэчна. заходзіць дзядзечка продаць газэты. што хочаш -- ад дзяржаўнай раёнкі да камсамолкі і "эрацічаскай газэты Адам і Ева".
сярод іх -- "апазіцыонная газета, з навасьцямі паліцікі, парламента і запада". я вырашыў набыць якраз тую раёнку (пацікавіцца, звычайна там шмат сьмешнага) і НН. а фішка ў тым, што пасьля пяціхвіліннага палымянага анонса дзядзечкі цікаўнасьць праявіў адзін я.
і тут дзядзечка выдаў: "я так і знаў, што дзеньгі ёсьць толькі ў апазіцыі, бо ў апазіцыі ёсьць галава. а эці лукашысты праклятыя ўжо даўно ўсё прафукалі!". гэтак ён адрэагаваў на просьбу даць нашуніву.
самае цікавае, што пасьля гэтага хлопец з суседняга шэрагу павярнуўся і гукнуў "і мне ету газету дайце тожа!"

Jan 29

я лучу ненармальным, калі тутбай ставіць вось гэта галоўнай навіной, прычым на поўным сур'ёзе. яшчэ больш ненармальна, што гэта спрадукавала naviny.by (фактычна рэсурс зьняў тэкст з СТВ).

ад СТВ ніхто нічога іншага не чакае. для таго і існуюць рэсурсы кшталту бт, ств, онт, саўбелкі. гэта -- ні разу не журналістыка, гэта -- сьмярдзючая прапаганда. месца для трансьляцыі вурдалакаў.

што робяць гэтыя дзеяцелі на незалежных рэсурсах? навошта даваць слова ўсялякім раманчукам, зімоўскім, іншым амаральным тыпам?

зрэшты, прыведзенае ніжэй інтэрвію -- гэта проста піпец, гэта лепей за КВЗ і сьмехапілараму. пачытайце -- здаровы чалавек і спецыяльна так не напіша!.. )))

Рубинов: Важнейший вопрос нашей политической системы - наличие системной оппозиции

29.01.2012, 15:04 Новость дня Naviny.by

Наличие системной оппозиции — важнейший вопрос политической системы Беларуси. Об этом председатель Совета Республики Анатолий Рубинов заявил в интервью Юрию Козиятко в программе "Картина мира" на канале "РТР-Беларусь".

Поводом же для встречи со спикером верхней палаты белорусского парламента стала резолюция по Беларуси Парламентской ассамблеи Совета Европы, которая была принята 25 января. Члены ПАСЕ рекомендовали странам Совета Европы присоединиться к санкциям, введенным в отношении официального Минска Европейским союзом.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 28

буду пісаць загадкамі, бо наўпрост казаць не выпадае, каб не спужануць справу.

адзін чалавек, які варты даверу, знайшоў у Расеі некалькі старых стужак "Беларусьфільма" вытворчасьці ад 1930 да 1970 году -- аднак па розных прычынах у Беларусі іх няма. каб іх набыць, патрэбна 650 даляраў, 450 ўжо сабралі -- засталося 200. пасьля набыцьця стужкі будуць выкладзеныя ў адкрыты доступ.

хто хоча дапамагчы, зьвяртайцеся да Андрэя + 375 44 747 34 00

Тэгі:

Jan 28


прыйшла сёньня па пошце наша замова -- налепка на бачок ды лядоўню. бадай, гэта самы просты й танны спосаб зрабіць сваё жытло троху сьвяжэйшым ды весялейшым. налепкі зробленыя з аракала (клейкая непразрыстая папера), нанесеныя на празрыстую матавую плёнку, якая потым здымаецца. нават з маімі крывымі рукамі ўдалося наляпіць адносна няблага.
кошт вельмі дасяжны -- на бачок 23 тышчы, на лядоўню -- 37.
сайт рэклямаваць ужо ня буду, але можа каму ідэя спадабаецца.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 28

даслаў Антон Раднянкоў
Дзень добры, Глеб!

Тут такая сітуацыя - на такіх даволі папулярных дэвайсах як iPhone, iPod Touch, iPad няма беларускай раскладкі. Таму ў мяне, як у звычайнага юзэра, штодзень узнікаюць праблемы, калі я хачу нешта напісаць сваім сябрам. У мяне была размова з дамай, якая працуе ў Эпл, і я між іншым, распавёў ёй пра гэтую праблему. Яна звярнулася да інжынераў, але тыя сказалі, што ў Эпл амаль не было такіх патрабаванняў ад іншых карыстачоў іх тэхнікі. Гэтая паненка парэкамендавала пісаць мне ў службу падтрымкі, я перадаў гэта сваім сябрам і падключый яшчэ некалькі сайтаў(http://iphoner.by/newsall/sitenews/6834-patrebna-dapamoga-dabalenn-belaruskay-raskladk-os.html).
Я ведаю Глеб, што Вы заўсёды ўдзельнічаеце ў акцыях такога кшалту. Мабыць Вы маглі б праз свой блог папрасіць сваіх чытачоў даслаць вось гэты тэкст з патрабаваннем
(вось прыклад

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 27

Лекцыя Міхала Анемпадыстава з цыклу “Urbi et Orbi”
“Колер Беларусі”
адбудзецца 27 студзеня (пятніца) а 18.30
у “Арт Сядзібе” – Мінск, вул. Куйбышава, 22
(ГД “Гарызонт, 2-гі паверх)
Уваход вольны!
падрабязьней ТУТ
Тэгі:

Jan 27

Кіраўніцтву

ААТ “Лідахарчканцэнтраты”

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

Вуліца хххх дом хх кв. хх

220015 Мінск

Шаноўнае кіраўніцтва “Лідахарчканцэнтратаў”!

Мне вельмі падабаецца вашая прадукцыя – канцэнтраты гарохавых супоў, а таксама сухія сняданкі “Хрумсцік”.

Аднак не магу зразумець, чаму вы так упарта ігнаруеце беларускую мову? На вашай прадукцыі я не знайшоў ні слова па-беларуску!

Горад Ліда – гэта Беларусь ці Расія? Як можна так не паважаць мову Купалы і Коласа, Багдановіча і Багушэвіча, Быкава і Барадуліна?

Чаму на ўпакоўцы вашых “Хрумсцікаў” я знайшоў надпісы па руску, па-англійску, па-нямецку, па-латышску, па-літоўску, па польску – на ўсіх мовах, толькі не па-беларуску! Я разумею – такія патрабаванні краін, у якія вы прадаеце сваю прадукцыю. А на сваю краіну, на сваю мову што – напляваць можна?

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 26

тэлефанаваў сёньня "лебядзіны бацька" Ўладзімер Вашкевіч.

распавёў, што быў сёньня ў Ждановічах, там засталося зімаваць 64 вяльможныя птушкі. кажа, што як ударыў мароз, палонка стала замярзаць, цяпер яна зусім маленькая -- птушак трэба ратаваць!
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 26

Тэгі: