it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 17

Мы нормально выступаем в детском Евровидении потому что ее конкурсантов нельзя трахать…

узята ад каментарата Рыбак з аднаго з форумаў

 

Тэгі:

Feb 17
Вобласць Колькасць вучняў 1-11 класаў
Усяго З іх навучаюцца
на беларускай мове % на рускай мове % на польскай мове % на літоўскай мове %
гарадская і сельская мясцовасць
Г. МІНСК 153 292 3190 2,1 150 102 97,9
БРЭСЦКАЯ 161 312 39 577 24,5 121 735 75,5
ВІЦЕБСКАЯ 113 518 21 059 18,6 92 459 81,4
ГОМЕЛЬСКАЯ 150 263 27 055 18,0 123 208 82,0
ГРОДЗЕНСКАЯ 111 104 24 196 21,8 86 254 77,6 588 0,5 66 0,1
МІНСКАЯ 141 021 44 937 31,9 96 084 68,1
МАГІЛЕЎСКАЯ 108 712 18 383 16,9 90 329 83,1
РЭСПУБЛ. ШКОЛЫ 1138 365 32,1 773 67,9
УСЯГО 940 360 178762 19,0 760 944 80,9 588 0,1 66 0,0
 

Для даведкі:

2009/10 983409 189071 19.2 793729 80.7 544 0.1 65 0.0
2008/09 1058199 211220 20.0 846393 80.0 522 0.05 64 0.0
2007/08 1105385 231527 20.9 873260 79.0 528 0.05 70 0.0
2006/07 1145131 245928 21.5 898615 78.5 520 0.0 68 0.0
2005/06 1203780 280197 23.3 922939 76.7 568 0.0 76 0.0
2004/05 1264530 301250 23.8 962549 76.1 656 0.1 75 0.0
2003/04 1327517 329602 24.8 997146 75.1 694 0.1 75 0.0
2002/03 1385174 364254 26.3 1020041 73.6 804 0.1 75 0.0
2001/02 1440984 400869 27.8 1039174 72.1 870 0.1 71 0.0
Тэгі:

Feb 17


у Нацыянальным мастацкім музэі нарэшце дасталі са сховішчаў “Сьвятую Канстанцыю”. паспрыяў гэтай падзеі выпадак — у Нясьвіж аддалі партрэт Панятоўскага, і месца вызвалілася.
я ня ведаю, чаму так адбываецца — але многія найцікавейшыя рэчы ў Мастацкім ляжаць у схованках. увесь стары корпус я заўсёды праходжу наскрозь, не спыняючыся — я ня ведаю, каму, апроч знаўцаў, гэта цікава. руссскае мастацтва я, калі захачу, пагляджу ў Расеі. а калі ўжо павесілі шыльду “Нацыянальны” — адпавядайце. паказвайце тое, што стварала наша нацыя. столькі месца занята немаведама чым! на гэтым дзяцей беларусамі гадаваць?..
…гісторыя Канстанцыі фантастычная! я ўжо зьвяртаўся да яе, паглядзець можна ТУТ
сьпяшайцеся ўбачыць — бо дзе гарантыя, што Канстанцыя прабудзе тут доўга? забяруць Панятоўскага з Нясьвіжа назад — і зноўку выбітнаму твору Дамеля ня знойдзецца месца ў музэйных залях…
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 17


з кнігі “Аратай, які пасвіць аблокі”, 1995

Тэгі: ,

Feb 17


даслаў шаноўны чытач Андрэй
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 16

 

Перадрук з Тузіна Гітоў

Аўтар беларускамоўнага тэксту да песьні «Небасхіл Эўропы» Глеб Лабадзенка падчас «Эўрафэсту» сустрэўся з Аляксандрам Рыбаком. Стала вядома, што нарвэскі выканаўца ўжо зняў кліп на беларускамоўную песьню і неўзабаве адбудзецца яго прэм’ера. Апроч таго, «Небасхіл Эўропы» мае ўвайсьці ў новы альбом Аляксандра Рыбака. Пра падрабязнасьці сустрэчы Глеб Лабадзенка распавёў «Тузіну Гітоў».

rybak_labadzienka_400На прамінулым «Эўрафэсьце», апроч сканадалаў з падтасоўкамі, быў і прыемны момант: трыюмфатар «Эўравізіі-2009» Аляксандар Рыбак засьпяваў са сцэны Палаца спорту беларускамоўную вэрсію сваёй песьні «Небасхіл Эўропы» — яна і стала адзінай беларускамоўнай песьняй на канцэрце. Гэты варыянт гіту зьявіўся дзякуючы праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2», які быў прэзэнтавананы мінулай восеньню. Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Feb 15

найвялікшае ўражаньне сёньняшняга дня — знаёмства зь Георгіем Штыхавым. гэта легенда беларускай археалогіі, доктар навук, прафесар — сярод іншага, ён адкапаў і браму Менска на Нямізе, і шмат чаго яшчэ. у археалогіі ён — як Барадулін у літаратуры.

сёлета ў ліпені Георгі Васілевіч будзе адзначаць 85-годдзе. зычу яму моцнага-моцнага здароўя!

ps за магчымасьць такой сустрэчы дзякую шаноўным археолагам Вадзіму Лакізу і Вадзіму Кошману!

Тэгі: , ,

Feb 15

даслана чытачом

Вiтаю, Глеб.
Дакладнаная iнфармацыя:на некаторых Гомельскiх АЗС перыядычна рэалiзуюць падмерзлае дызельнае палiва.
– АЗС-82 “Лукойл-Белоруссия” Гомельскi раен, п.Калiнiна (09.02.12г, увечары, тэмпература паветра была каля 15 С).
– АЗС-10 “Белоруснефть-гомельоблнефтепродукт” Чарнiгауская шаша, 9 км (15.02.12 ранiца, тэмпература паветра была каля 16 С).
Як даведацца, што палiва падмерзла – вельмi марудна адлiчваюцца паказчыкi на калонцы. З крану сцякае вадкасць у выглядзе геля. Трэба адразу спыняць запрауку.
Дарэчы у першым выпадку звярнууся са скаргай на гарачую лiнiю на сайце Лукойл – нiякага адказу.
Здаецца можа стпатрэбiцца такая iнфармацыя, каб людзi былi уважлiвымi.
Гаурыленка З. з Гомеля

 

PS Думаю, уважлівым трэба быць ня толькі гамельчукам, але і ўсім астатнім!

Тэгі:

Feb 14

зьлева аўтар словаў, справа — аўтар музыкі )

Аляксандар Рыбак — Небасхіл Эўропы (музыка — Аляксандар Рыбак, беларускі тэкст — Глеб Лабадзенка)
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы

[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2011/09/Nebashil-Europy.mp3]

СПАМПАВАЦЬ
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 14

сябры, спецвыпуск серыяла пра родную мову на ўсялякіх таварах.
сёньняшняя наша серыя — пазітыўная. цукеркі “Беларусачка”, якія патрапілі да мяне, выкананыя ТОЛЬКІ па-беларуску і па-ангельску (вось ужо зараз манкурты сьмярдзець пачнуць пра 2 дзяржаўныя мовы )))
з усяе ўпакоўкі на рюссскам языке — толькі лягатып. аднак заклікаю не прыдзірацца!

заклікаю абсалютна шчыра напісаць падзяку на фабрыку “Чырвоны харчавік”.
такія рэчы трэба заўважаць і ўхваляць — такі цяпер час.
вось мой варыянт, які можна выкарыстоўваць у якасьці шаблона:
Чытаць далей »

Тэгі: