it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 23

толькі што вярнуўся зь Міра. во, што там даюць

Тэгі:

Feb 23

Глеб Лабадзенка для www.baj.by, фота аўтара і з архіва Андрэя Лянкевіча

Вы, вядома, памятаеце фотку Лянкевіча з разбітым у кроў носам, фотаапаратам і чырвонай шапкай у руцэ. І ведаеце, што пэўны час ён працаваў фотакорам “Нашай Нівы”. А потым знік – і выдаў альбом “Паганства”. Ну, і друкаваўся ў самых прэстыжных сусветных выданнях.

З якой сям’і Андрэй Лянкевіч? Хто яго жонка? Што ён рабіў у кватэры, дзе смярдзела сабакамі і катамі? Чаму паставіў сабе за мэту з’ехаць з Гародні? Як патрапіў на першую старонку New York Times?

Пра гэта –  у шчырай гутарцы для www.baj.by.

 

АСАБІСТАЯ СПРАВА БАЖу

Андрэй ЛЯНКЕВІЧ нарадзіўся ў 1981 годзе ў Гародні. Скончыў факультэт радыёфізікі БДУ. У 2004-05 гадах вучыўся ў Каўказскім медыяінстытуце, які скончыў з найлепшым вынікам на курсе. Здымкі выходзілі ў такіх выданнях, як New York Times, Le Figaro, Newsweek, Die Zeit, Spiegel, GEO, International Herald Tribune. Выкладае ў ЕГУ, Беларускім калегіюме. Супрацоўнік агенцыі “Anzenberger” (Аўстрыя). Сябра БАЖ з 2008 года.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 23

называюць гэта модным словам "аптымізацыя".
у 2003 годзе, калі я скончыў трэці курс Коласаўскамга ліцэю, менавіта пад вывескай "аптымізацыі сістэмы адукацыі", Ліцэй зачынілі.

 

Міністэрства інфармацыі Беларусі падтрымлівае ідэю стварэння выдавецкага дома «Звязда».

перадрук з Нашай Нівы
Пра гэта заявіў журналіста міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі падчас сустрэчы з калектывам цэнтральнай раённай бібліятэкі ў Дзяржынску.

У выдавецкі дом ўвойдуць газета «Звязда» ірэдакцыйна-выдавецкаяўстанова «Лiтаратура i мастацтва».

У структуру РВУ «ЛіМ» уваходзяць газета «Лiтаратура i Мастацтва», часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Вожык». Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 22

з кнігі Паўла Шпілеўскага "Вандроўкі па Палессю і Беларускаму краю" (1853)


Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 22

артыкул Расціслава Баравога

знайшоў у часопісе "Архітэктура і будаўніцтва" за 2007 год

Камсамольская 11/7: дом XVIII стагоддзя, які "схаваўся" ў агульнавядомым доме ХІХ стагоддзя...
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Feb 22

нібыта ўдалося наладзіць аўтаматычную трансляцыю (не прайшло і тра гады)))

фрэндзіце, як кажуць

Мой Фэйсбук
Мой ЖЖ
Мой Твітэр

Тэгі:

Feb 22

ехаў у Вільню, як правадніца прапанавала набыць "харчовы набор". дай, думаю, набуду. 35 тышч.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 22

цікавая журналісцкая гісторыя, знойдзеная на сайце БАЖ

арыгінал перадрукоўваецца з "Московских новостей"

 

Света из Иванова, прости!

Автор ролика о Свете из Иванова обращается к своей героине
20 февраля 09:44 | Евгений Гладин
«Светка, давай! Ты у нас самая активная!» — сказали ее приятели. Я достал айфон. Так и родилась «Света из Иванова»
«Светка, давай! Ты у нас самая активная!» — сказали ее приятели. Я достал айфон. Так и родилась «Света из Иванова»

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 21

Стваральнік “Масакры” і “Акупацыі” прачытае ў Мінску публічную лекцыю

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, для TUT.BY



Лекцыя адбудзецца ў межах цыкла “Urbi et Orbi” (“Гораду і Свету”) 24 лютага (пятніца) па адрасе Броўкі, 22 (кафэ “Лофт”), пачатак 18.30. Уваход вольны!

Андрэй Кудзіненка ў 2010 годзе зняў на “Беларусьфільме” першы беларускі “жудзік” – “Масакру”. Раней, у 2003 годзе выйшла “Акупацыя. Містэрыі”, знятая, паводле прызнання самога Кудзіненкі, “за сто баксаў”. Тым не менш, “Акупацыя” на міжнародных кінафестывалях узяла ці не больш узнагарод за “Анастасію Слуцкую”, знятую за мільён. У Беларусі стужка доўгі час была забароненая – праз нейкіх адыёзных чыноўнікаў, якія пабачылі там “ідэалагічна няправільны” погляд на вайну, немцаў і партызанаў.

На сваёй лекцыі “Міф пра беларускае кіно” Кудзіненка паразважае на тэму, ці ёсць такі панятак сёння ўвогуле. Ці можна асобныя стужкі, асобных рэжысёраў, актораў і крытыкаў назваць супольна “беларускім кіном”. Цікава будзе пачуць ад рэжысёра як гэта – здымаць “Масакру” на “Беларусьфільме”? Ну, і канешне, ідэя зняць фільм пра беларускую сперму – гэта не проста “жоўты” загаловак, а рэальная задума Андрэя Кудзіненкі.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 21

спрабую-спрабую паставіць вінду з флэшкі на ноўт без cd -- нічога не атрымліваецца. адукацыя журфака, аднак.
хто можа памагчы і навучыць?