it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 04


сам ня ведаю — ажуць, у іх і на іншай пардукцыі, парашках усякіх таксама па-беларуску напісана.
зьвярніце ўвагу, што сама замежная кампанія называецца па-беларуску “Сонца”.

дык пішам падзякі!

прыклад ніжэй
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 04

што ж. цяпер мы нават фармальна прыкладна ў аднолькавым становішчы.
значыцца, і ў нас цырк працягваецца.

Тэгі:

Mar 04

падрабязнасьці ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Mar 04


на гэтым здымку 1930-х гадоў вельмі добра відаць, што ў часе “рэстаўрацыі з рэканструкцыяй”, якую мясцовыя мутанты робяць у звыклым “нясвіскім” стылі, зьнішчылі не “савецкія прыбудовы 1950-х гадоў”, а менавіта аўтэнтычную частку тэатра…

цуда не здарылася — усе спадзевы на прыстойнае аднаўленьне зьніклі. хто пасьпеў пафоткаць стары тэатар — той пасьпеў. будзе, канешне, красіва і лучша чэм была, але гэта будзе ўжо зусім іншы тэатар…

здымак з кнігі Іллі Куркова “Мінск незнаёмы”

параўнайце вось тут:
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Mar 03

не хухры-мухры, а 13 тышч баксаў!

прэмію Павал атрымаў за кнігу прозы “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”. набыць можна ў кнігарні “Ў”, дзе Павал, дарэчы, працуе арт-дырэктарам (ці неяк так).

Тэгі: ,

Mar 02

прапаную падзякаваць Хлебазаводу № 3 за беларускую мову на прадукцыі, ды яшчэ з такой выразнай літарай Ў )) між іншым, назва на пакунку напісаная ТОЛЬКІ па-беларуску.
ніжэй — прыкладны шаблон падзякі + адрас
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 02

[poll id=”47″]

[poll id=”46″]

Тэгі:

Mar 02

Глеб Менскі (кан. 1040-х — 1119) — сын Усяслава Чарадзея, першы менскі князь, гады княжаньня 1101-1119 (ёсьць і іншыя вэрсыі).

дыямэтар 22-23 мм

пярэдні бок: выява св. Глеба у княскім капелюшы і пакутніцкім крыжы ў правай руцэ

адваротны бок: надпіс у 5 радкоў: “Господи помози рабоу своемоу Глебови”

здымак узяты з адкрытых крыніц

PS 3 сакавіка 1067 году Менск упершыню згадваецца ў летапісы. са сьвятам, менчукі!

Тэгі:

Mar 01

сябры, як я пісаў учора, з акцыі “Салідарныя з Барадуліным” засталося каля 30 кніг. гэта значыцца, што 30 несумленных людзей замовілі кнігі, паабяцалі ахвяраваць — і зьніклі.

адпаведна, зь сёньняшняга дня любую з гэтых кніг можаце забраць вы. ужо паступіла каля 10 замоваў, адпаведна — у мяне застаецца каля 20 кніг.

ПРАШУ ЗЬВЯРНУЦЬ УВАГУ! усе кнігі ўжо НЕКАМУ ПАДПІСАНЫЯ і НЕ БУДУЦЬ падпісвацца другі раз.

калі некаму з вас трэба кніга з такой цікавай гісторыяй (будзе, што гасьцям распавесьці ))) — замаўляйце ўжо цяпер на адрас labadzenka@gmail.com

замаўляючы гэтую кнігу, вы:

1. дапамагаеце Рыгору Барадуліну ахвяраваньнем
2. атрымліваеце асобнік з унікальнай гісторыяй
3. пазбаўляеце мяне клопату, што ж рабіць з гэтымі кнігамі.

ахвяраваньне, як і заўжды, — адвольнае.

атрымаць кнігу і ахвяраваць можна ў 2 спосабы.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 01

выбіраю кефір ва ўніверсаме “Цэнтральны”. гляджу — на ўсіх цэньнікі ёсьць (4600-5400), а адзін ляжыць сабе беспрытульны — мэйд ін Рагачоў, 2,7%.
падношу яго да пікалкі — 2 тысячы!
усяў два літры — сяджу во п’ю. шкада, што тэрмін заўтра выходзіць, так бы больш узяў.
во якая ў нас сацыяльна арыентаваная дзяржава! )

Тэгі: ,