it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 28

перадрук з euroradio.by
давайце ўжо, насварыцеся, што кніжкі ў прыбіральні чытаю ))

Блогер, журналіст і паэт Глеб Лабадзенка раіць вучыць беларускую мову па малюнках у прыбіральні.

Аўтар: Мара Нальшанская, Дзяніс Дзюба

Фота: labadzenka.by

Еўрарадыё: Чаму на малюнку, дзе вы тлумачыце розніцу паміж  “стул”, “крэсла” і “фатэль”, стул - вадкі?
Лабадзенка: Таму што гэта ўжо малюнак пасля цэнзуры. Спачатку там было напісана “стул выдатны”, але, як высветлілася, чытачы не зразумелі, што такое “выдатны стул” і думалі, што гэты ўнітаз “Керамін”, на якім сядзіць чалавечак, ён выкарыстоўвае як выдатны “стул”. А што такое вадкі стул – усе адразу зразумелі. Таму давялося зрабіць усё-такі гэты стул вадкім, але ў канцы застаўся клічнік і адчуванне, што чалавечак вельмі гэтаму радуецца.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 28

перадрукавана з Generation.bY
усё, што вы ня ведалі пра "дзіцячую заМову", але саромеліся спытаць )))

Хутка Глеб Лабадзенка будзе ня толькі чытаць свае вершы на культ.імпрэзах, а й паказваць малюнкі

Малады журналіст і паэт Глеб Лабадзенка цяпер яшчэ і малюе. Праўда, у мастакі падавацца не зьбіраецца, а свае малюнкі называе дзіцячымі і прымітыўнымі. Менавіта простымі і вясёлымі выявамі Глеб узяўся візуалізаваць распаўсюджаныя складанасьці ў беларускай мове: як не паблытаць гаспадарку і гаспадынюканапу і дывансябе і сабе. Ідэя, якая нарадзілася з простай моўнай схемкі «для чытаньня ў прыбіральні», плянуе вырасьці ў цэлую кнігу з 100 малюнкамі.

«Жонка сказала мне: слухай, увесь час блытаю "цяпер" і "зараз". Намалюй мне — я ў прыбіральні павешу і буду запамінаць, — распавядае Generation.by падрабязнасьці нараджэньня ідэі Глеб Лабадзенка. — Я намаляваў схемаю ды вывесіў у блог — думаю, хай і іншыя ў туалеце запамінаюць. А потым іншы чалавек кажа: а я блытаю "сябе" і "сабе". Я падумаў: ух, схемаю ўжо не патлумачыш, трэба, значыць, намаляваць. Намаляваў, вывесіў — і пасыпаліся сацыяльныя замовы».

«Дзіцячая заМова» — так назваў свой маляваны праект Глеб. І ўжо апублікаваў у блогу 4 малюнкі на распаўсюджаныя памылкі. Цяпер малады творца зьбірае замовы на новыя ілюстрацыі праз блог і свае акаўнты ў сацыяльных сетках. Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 28

даслаў Эдуард Акулін

Сакавіцкі "Верасень"

Выйшаў з друку чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Шосты нумар атрымаўся па-вясноваму "сакавіты" на паэзію. У ім друкуюцца вершы  Дар'і Кабаковай, Паўла Баяркі, Марыі  Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Юліі Бажок, Арцёма Сітнікава, Алесі Птушкі, Дзмітрыя Лавіцкага, Юркі Буйнюка, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас для маладых творцаў  падборкай "Знаёмы дождж" дае  Рыгор Сітніца. Проза прадстаўлена творамі Кацярыны Глухоўскай, Таццяны Дземідовіч, Міколы Касцюкевіча, Анатоля Бароўскага, Віктара Казько. У раздзеле "Пераклады"  Аксана Данільчык знаёміць чытачоў з постаццю італьянскай паэткі Антоніі Поццы, а Сяргей Панізнік па-беларуску агучыў вершы ўкраінскай паэткі Аксаны Шалак. "Крытыку " ў нумары прадстаўляюць артыкулы Ірыны Хадарэнка, Юнэлі Сальніквай , Асі Паплаўскай і Алы Петрушкевіч. З літаратурнымі эцюдамі на старонках часопіса выступае Васіль Зуёнак, а Леанід Дранько-Майсюк дзеліцца  сваімі запісамі з "Памятнай кніжкі". Аб гісторыі стварэння кнігі "Зведаная зямля" з яе аўтарам Віктарам Раманцовым гутарыць  журналіст Марына Яўсейчык. Агляд заходнебеларускай дзіцячай перыёдыкі  робіць Арсень Ліс. У артыкуле "Былі тады змеі" Ларыса Раманава аналізуе архітып змея ў фальклорнай прасторы Веткаўшчыны. Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 28

назіраю каля крамы. дарэчы, ужо некалькі месяцаў -- і ніхто не замалёўвае.
фарбы няма? хутчэй, усе згодныя.

Тэгі: ,

Mar 27

дзіцячая заМова – маляваны праект www.labadzenka.by
просты шлях да жыцьця без памылак!
усе выпускі можна пабачыць ТУТ

пішыце ў камэнтах свае дзіцячыя заМовы!

Тэгі:

Mar 27


даслала Вольга Каленік-Блажэвіч

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 27

ці патрэбная мабільная вэрсыя Labadzenka.bY

View Results

Loading ... Loading ...

калі рабіць мабільную вэрсыю -- як лепш?

View Results

Loading ... Loading ...
Тэгі:

Mar 26

дзіцячая заМова – маляваны праект www.labadzenka.by
просты шлях да жыцьця без памылак!
усе выпускі можна пабачыць ТУТ

пішыце ў камэнтах свае дзіцячыя заМовы!

Тэгі:

Mar 26


даслаў спадар Анатоль Пуцееў

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 26

глыбоцкі малаказавод вырашыў падлізацца )

ps дарэчы, нясмачны

Тэгі: