it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 22


Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 22

гэта было ТУТ (магчыма, ужо паправілі)

перадрукоўшчыкі таксама ўвагаю не адрозьніваюцца ))
прычым, заўважце: мяккія знакі павыкідаць не забыліся

Тэгі:

Apr 22

Шаноўнае спадарства!

Даволі часта даводзіцца карыстацца сайтам Беларускай чыгункі, якая з'яўляецца на сённяшні дзень дзяржаўным прадпрыемствам.
Вельмі цешыць наяўнасць на сайце рускай, англійскай і, нават, нямецкай (!) версіі.

Адначасова вельмі ЗАСМУЧАЕ адсутнасць беларускай версіі вашага сайту, у тым ліку і ў пашуковіку цягнікоў. (Дарэчы, ВЕЛЬМІ нязручным у выкарыстанні. Асабліва ў частцы неабходнасці абавязковага пазначэння часу на дзівоснай лінейцы. Ідэалам падобнага пашуковіку, на які, на мой погляд, варта раўняцца і Вашай арганізацыі, з'яўляецца партал нямецкай чыгункі db.de.) Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 22

Тэгі:

Apr 20

даслала чытачка Ніка Бераснёва
дасылайце і вы свае цікавосткі на labadzenka@gmail.com !

Тэгі:

Apr 20

даслаў чытач Аляксандар Казак

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 20

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, фота, відэа аўтара, TUT.BY

Улад Вялічка – старшыня міжнароднага кансорцыюму “EuroBelarus”. Два гады спадар Вялічка быў сустаршынём Кіруючага камітэту Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Гэтая структура будавала стратэгію ўдзела грамадзянскай супольнасці ва Усходнім партнёрстве.

Ужо 15 год Улад Вялічка займаецца праблемай стварэння ў Беларусі грамадзянскай супольнасці. Грамадзянская супольнасць – гэта людзі, якім “не ўсё роўна”, якія хочуць самі ўплываць на сваё жыццё, ствараць новае, вырашаць праблемы. Праўда, нетыповы вобраз беларуса? Зусім не пасуе да штучнага стэрэатыпа, навязанага нам: беларус абыякавы, памяркоўны, пасіўны… Ясна, што такім народам кіраваць прасцей! Тым часам, Улад Вялічка не проста махае рукамі з крыкамі “у Еўропу, у Еўропу!” – а вельмі цвяроза глядзіць на рэчы і ацэньвае сітуацыю.

Гэта – галоўная прычына, каб вы прыйшлі на ягоную публічную лекцыю з цыкла “Urbi et Orbi” (”Гораду і Свету”). Лекцыя называецца правакацыйна: “Грамадзянская супольнасць і еўрапеізацыя Беларусі: Mission (im)POSSIBLE!” Адбудзецца яна 27 красавіка (пятніца) а 18.30 у “Арт Сядзібе”(Мінск, вул. Куйбышава, 22, ГД “Гарызонт”, 2-гі паверх, уваход вольны). Напярэдадні лекцыі мы пагутарылі з Уладам Вялічкам.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 19

Прызнацца чэсна, я нячасты госьць опэрнага тэатра (магчыма, да майго сораму) -- і зусім ужо нячасты госьць уласна балету. Аднак вось ён, квіток на Лебядзінае возера -- іду культурна прасьвяшчацца!

Ня буду камэнтаваць балет, у якім я абсалютна не разьбіраюся. Скажу пра агульныя моманты.

Таварыш міністр культуры!

Тэрмінова забараніце гэтым заўхозам, якія кіруюць тэатрам, прадаваць у бухвэце на разьліў крышталь-люкс (50 гр = 4400 р.).

Гэта опэрны тэатр, а не быдлазакусачная!

Цяпер пра вечнае.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 19

даслаў шаноўны Антон Астаповіч

21 красавіка 2012 ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню аховы помнікаў і гістарычных мясцін, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі , Барысаўскі райвыканкам, агульнанацыянальная кампанія “Будзьма беларусамі” праводзяць талаку па добраўпарадкаванню руін былога дамініканскага касцёла ў в. Зембін.
У праграме - працоўны энтузіязм, які будзе падтрыманы канцэртам вядомага баларускага барда Змітра Бартосіка.
Даведкі па тэл. + 375 29 111 73 32

Тэгі:

Apr 18

даслаў чытач Сяргей Ілюкевіч

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі: