it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 02


відэа АНТ

матэрыял Еўрарадыё:

Капліцу ў Слуцкай браме адкрылі без удзелу касцёла

А грошы на аднаўленне алтара сабралі выхадцы з Нясвіжа, якія цяпер жывуць у Польшчы.

Аўтар: Еўрарадыё 02.07.2012 12:07

Слуцкая брама была адрэстаўраваная і адрамантаваная некалькі год назад. Таму аднаўленне капліцы заключалася фактычна ва ўсталяванні алтара. У гэтым памяшканні яшчэ год таму была крама вопраткі і сувеніраў, а за савецкім часам тут увогуле жылі людзі.

Адкрыццё капліцы прайшло без удзела прадстаўнікоў Касцёла, а сама капліца не была асвечаная, таму пакуль не можа лічыцца рэлігійным аб’ектам. Хоць, паводле нашай інфармацыі, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч быў згодны ў дзень адкрыцця наведаць Нясвіж і ўрачыста асвяціць капліцу і алтар. Аднак за колькі дзён да падзеі, паводле неафіцыйнай інфармацыі, кіраўніку беларускага Касцёла паведамілі, што “такой патрэбы няма”.

Алтар капліцы выкананы адвольна, хоць захаваўся стары здымак, на якім добра відаць, што ён быў не такі. Абраз Божай Маці Бялыніцкай (копія), змешчаны ў адноўленай капліцы, ніякага дачынення да Нясвіжа і Слуцкай брамы таксама не мае.

Належыць Слуцкая брама музею-запаведніку “Нясвіж”, таму ўваход платны: 5000 рублёў звычайны квіток, 2500 ільготны. Пра перадачу брамы касцёлу гаворкі пакуль не вядзецца.
Слуцкая брама збудаваная ў 1690 годзе. Перабудаваная ў 1760 годзе, пра што сведчыць мармуровая дошка, умураваная ў сцяну. У гэтым жа годзе на другім паверсе брамы Пане Каханку абсталяваў капліцу, каб кожны жыхар ці госць Нясвіжа мог памаліцца з дарогі ці выпраўляючыся ў шлях.

Тэгі:

Jul 01

КОНКУРС СКОНЧАНЫ, ПРЫЗЫ АТРЫМАЛІ 9 ЧАЛАВЕК:
1. Інеса Агеева
2. Сьвятлана Міхайлава
3. Інна Каляда
4. Ася Паплаўская
5. Мікалай Савейка
6. Аляксей Карніловіч
7. Сяргей Саханько
8. Вадзім Трафімчык
9. Алена Барткевіч

усе ўдзельнікі далі адказ -- "Ладдзя Роспачы"

віншую пераможцаў! дзякую за ўдзел!

АДКАЗЫ ПРЫМАЮЦЦА ТОЛЬКІ НА МЭЙЛ labadzenka@gmail.com !
АДКАЗЫ Ў КАМЭНТАРАХ ВЫДАЛЯЮЦЦА І НЕ ЗАЛІЧВАЮЦЦА!

 

пытаньне вельмі простае:

Які твор Уладзімір Караткевіч прысьвяціў свайму сябру Рыгору Барадуліну?

 (варыянтаў адказу можа быць некалькі, дастаткова даць хоць бы адзін правільны)

першыя ПЯЦЬ удзельнікаў, якія дадуць слушны адказ на адрас labadzenka@gmail.com, атрымаюць прыз -- набор паштовак зь вершамі і выявамі Рыгора Барадуліна.

 

прыз высылаю поштаю.

Тэгі: , , ,

Jul 01


фота Сьвятланы Богуш, узята адсюль
камэнтар аўтаркі: "Пабачыць гэты цуд можна на праспэкце Дзяржынскага, насупраць адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска. Год кнігі - гэта прыўкрасна!"

калхозьнікі ўзялі выяву Гусоўскага і пад тытулам "Песня пра зубра" ўставілі верш Якуба Коласа. файна. пры сёньняшнім міністэрстве "культуры", дзе запраўляе каханка намесьніка міністра, гэта абсалютна ў парадку рэчаў.

але ніхто не заўважыў іншага: нават у гэтым вершы Коласа яны ўмудрыліся прапусьціць цэлы радок! мне адразу кінулася -- чаму другі слупок не рыфмуецца? не магло такога ў Коласа быць!
і праўда. вось арыгінал:

* * *
З паэмы "Сымон-музыка"

О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей на сьвеце Божым
Гэтых сьветлых берагоў,
Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць;
Гэтых гмахаў безгранічных
Балатоў тваіх, азёр,
Дзе пад гоман хваль крынічных
Думкі думае прастор;
Дзе увосень плачуць лозы,
Дзе вясной лугі цьвятуць,
Дзе шляхом старым бярозы
Адзначаюць гожа пуць?

1911-1925 Я. Колас

Тэгі: ,

Jul 01

даслаў чытач спадар Андрэй

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
 

Тэгі:

Jul 01

такія вось антыстабільныя пытаньні задаюць жыхары Наваградка )))

а галоўнай дзейнай асобай нумара ад 27 чэрвеня 2012 году стаў...

 

амбасадар Ізраілю Юзік Шагал, які лічыць, што ў Беларусі няма палітвязьняў

Тэгі: ,

Jul 01

Наш зямляк пражыў 96 гадоў.

Іцхак Езярніцкі (Шамір -- пазьней узятае прозьвішча) нарадзіўся ў Ружанах 15 кастрычніка 1915 году. Вучыўся ў гімназіі ў Беластоку, потым у Варшаўскім унівэрсытэты, у 1935 зьехаў у Палестыну.
Да 1948 году быў адным зь кіраўнікоў падпольнай тэрарыстычнай арганізацыі "Лехі", пазьней служыў у "Масадзе". У 1977 стаў старшынём Кнесету, пазьней -- міністрам замежных справаў, міністрам абароны. Двойчы быў прэм'ер-міністрам (кіраўніком) Ізраілю.

Тэгі:

Jun 30

ніжэй -- белтаўская навіна (перадрук з нашай нівы).

дазволю сабе пракаментаваць гэта неафіцыйна -- паколькі троху ведаю сытуацыю зь сярэдзіны.

з гэтага паведамленьня важна ня тое, што вадаправоднік думае пра зьнішчэньне Купалаўскага тэатра. а тое, што вадаправоднік фактычна загадаў звольніць таварыша Кураша -- цяперашняга намесьніка міністра Латушкі.

гэта вельмі добрая навіна. папярэдняя добрая навіна была, калі пагналі ў шыю былога галоўнага архітэктара горада-героя Нікіціна. для нашай архітэктурай спадчыны Нікіцін і Кураш -- прыкладна аднолькавыя ворагі.

раней Кураш быў начальнікам аддзела культуры менгарвыканкама. менавіта ён даў разгарнуць свае лапы "Мінскай спадчыне" і ейнаму кашальку Міхаілу Жыху. потым, за "дасягненьні ў прыцягненьні інвестараў", Кураша павысілі -- адпаведна і ягоны дружбан Жых атрымаў больш картаў у рукі. вынік -- зьнішчэньне аднаго за другім старога будынка ў Менску -- бачым мы ўсе.

таварыш Кураш неўзабаве ўзначаліў рэспубліканскую навукова-метадычную здраду -- злачынную групоўку, якая легалізавала зьнішчэньне многіх і многіх нашых помнікаў архітэктуры. тая парачка разумных рашэньняў, якія вынесла гэтая структура -- проста губляюцца на агульным фоне.

яшчэ адна страшная роля Кураша -- бардзель, які цяпер робіцца ў Нясьвіскім замку. Кураш прыцягнуў у міністэрства культуры сваю каханку, якая раней працавала ў адным зь менскіх музэяў. цяпер тая каханка фактычна зрабілася правай рукой Латушкі -- хоць і мае значна ніжэйшую пасаду, намесьніца старшыні нейкага там аддзела. безь яе не абыходзіцца ніводная сустрэча міністра зь неабыякавымі грамадзянамі.

менавіта тая каханка лабіруе і трымае ў Нясьвіскім замку магілёўскага клоўна, які пазвальняў адтуль найлепшых працаўнікоў, панабіраўшы падхалімаў і калхозьнікаў.

дык вось, да чаго гэта я. тое, што Курашу дадуць пінка пад сраку -- вельмі добры знак. можа, у той радзе-здрадзе нешта зьменіцца (хоць малаверагодна), можа тую каханку пагоняць назад у музэй білеты прадаваць, а можа зь Нясьвіжа выкураць магілёўскага клоўна -- і замак перастане кілбасіць ад ягоных тупых новаўвядзенняў.

хоць, вядома, самы верагодны варыянт, -- на месца аднаго злодзея прыйдзе іншы злодзей.

Мясніковіч раскрытыкаваў рэканструкцыю Купалаўскага тэатра

«Звычайныя працы: кладка сцен, уборка смецця — чаму яны не зробленыя? Становішча спраў я ацэньваю як нездавальняючае».

БелТА | 16:40, 30 чэрвеня 2012

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 30 чэрвеня азнаёміўся з ходам рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 30

якім трэба быць безгустоўным і нікчэмным архітэктарам, каб да шклянкі прыляпіць мармуровы порцік?
цікава, гэтыя калхозьнікі недзе вучыліся, нешта бачылі? ці апроч гнілой хаты ў шклове іншую архітэктуру разглядалі толькі на аматарскіх фотках?
скажыце, няўжо такі шкляны дом -- гэта прыгожа?
архітэктар, які прыдумаў гэта -- з пакалечанай душой і выбітым розумам. і мне нават не цікава ягонае прозьвішча.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 29

а ў якіх цікавых ці недарэчных рэклямах бачылі зорак вы?

Тэгі:

Jun 28

Тэгі: