it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 10

параўнайце самі.

вось сюжэт ОНТ:

а вось матэрыял вядомага віцебскага журналіста Сержука Серабро з "Народных навінаў Віцебска"

Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 10

Кіраўніцтву

Гарадзейскага цукровага камбіната

вул. Завадская, 2

222611 Гарадзея

Нясвіжскі раён

Мінская вобласць

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

АДРАС

 

Шаноўнае кіраўніцтва Гарадзейскага цукровага камбіната!

 

Найперш хачу падзякаваць вам за цудоўны цукар! З’яўляюся сталым спажыўцом вашай прадукцыі – вельмі задаволены яе якасцю! Ужываю пераважна цукар-рафінад, каштаваў усе ягоныя віды вашай вытворчасці – звычайны, з карыцай, з вітамінам С, з карамеллю…

Як ваш кліент, прашу прыслухацца да такой просьбы. На пакунках цукру ягоная назва напісаная звычайна 2 ці 3 разы. Вось я трымаю ў руках пачак 500 грамаў з карыцай у форме кубікаў. Напісана 2 разы па-руску, адзін раз па-англійску.

Паколькі ў нас 2 дзяржаўныя мовы – беларуская і руская – прашу вас улічваць інтарэсы вялікай часткі насельніцтва і змясціць на пакунак таксама надпіс на беларускай мове. Гэта не патрабуе ніякіх дадатковых выдаткаў, а пераклад я гатовы выканаць вам бясплатна. Прыклады ёсць – надпісы па-беларуску змешчаны на пакунках вашых канкурэнтаў – Слуцкага цукроварафінаднага камбінату.

Мяркую, што наяўнасць беларускай мовы яшчэ больш падкрэсліць адметнасць вашай прадукцыі, у тым ліку і ў вачах замежных спажыўцоў, якія адразу зразумеюць, што Гарадзейскі камбінат – гэта не нейкі правінцыйны расійскі заводзік, а выдатная цукровая фабрыка з сэрца незалежнай Беларусі, Радзівілаўскай зямлі, дзе жыве беларуская мова.

Зычу вам усялякіх поспехаў і спадзяюся, што вы з розумам паставіцеся да маёй прапановы.

З павагай,                                                                                        Глеб Лабадзенка

Тэгі:

Jul 10

Ленінскі раён Магілёва такі літаратурны ))

Тэгі:

Jul 10

каб паступіць у акадэмію жывёлагадоўлі, дастаткова каля 150 балаў (у мінулым годзе было, скажам, 152).
150 з 400.
300 балаў можна набраць за тэсты, яшчэ 100 -- за школьны атэстат.
гэта значыцца, што калі мама прынясе шакаладку, і гэтаму дэбілу ў школе намалююць хоць бы 6, кожны з трох тэстаў дастаткова будзе здаць нават на 30 балаў.
трымайце гэта ў галаве, калі бачыце на дварэ міліцыянта.

Тэгі:

Jul 09

(З нізкі “ПЕСНІ ПРА СЫНА”)

 

На твары шчацінне, як пожня жытнёвая,

вочы — праталіны мутнай вады...

— Мілы сынок мой, пачні жыццё новае,

грэх блазнаваць у Хрыстовы гады.

 

— Мама, я рады б —як пчолы на ліпень,

музы лятуць на хмяльнога мяне.

Жыць без паэзіі? Гэта ж пагібель!

Жыць без віна? Гэта ж смерць удвайне.

 

Хто ж вінаваты, што аж з нараджэння

з мёдам смакчу я з цябе малако?

Ведаю, сохне паціху карэнне,

хоць і жывеш пад Вялікай Ракой.

 

Ну і няхай музам колкая пожня,

горкія вусны мае, дык няхай.

Мама, такога народзіць не кожная,

мама,

не перажывай!

Тэгі:

Jul 08

адрасы ўсіх палітвязьняў ТУТ ці ТУТ

Тэгі:

Jul 08


дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 08

з кнігі "Лісты ў Хельсінкі"

Тэгі:

Jul 07

Тэгі:

Jul 06

залік!

Тэгі: