it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 16

сябры, хто ў бліжэйшыя дні будзе ў маскве і зможа набыць і прывезьці ў менск адну рэч?

Aug 15


касьцёл у Варнянах на Астравеччыне
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 15


клюб "праРОК", Тэль-Авіў, 28.03.12. відэа адсюль

найбольш уразіла, наколькі Вайцюшкевіча там НЯ СЛУХАЛІ.
увогуле, слухаць такія песьні пад піўко -- ужо прызнак невялікай культуры. тарашчаць пры гэтым без перапынку -- і падаўна.
а чо, мы ж заплацілі за білет, хочам -- жуем, хочам -- гаворым.

Тэгі:

Aug 13


дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 12

UPD конкурс скончаны. на фота -- фрагмент вежы Чырвонага касьцёла ў Менску. слушны адказ далі 4 чалавекі.

пытаньне: што гэта за будынак?

першыя 10 чалавек, якія адкажуць правільна , атрымаюць па пошце прыз -- 5 тэматычных паштовак з інтэр'ерамі Нясвіжскага замка пачатку ХХ ст.

Тэгі:

Aug 12


Рэдакцыя “Рэгіянальнай газеты” запрашае на заняткі маладых журналістаў.

На базе “Рэгіянальнай газеты” арганізуецца Школа маладога журналіста для моладзі рэгіёна! Прымаюцца ахвотныя ад 16 да 23 гадоў (у выключных выпадках мяжа вагаецца ў абодва бакі) з Маладзечна, Вілейкі ды наваколля. Працягласць заняткаў – навучальны год (з верасня 2012 па чэрвень 2013).
Заняткі бясплатныя. Будуць праходзіць раз на тыдзень (у суботу ці нядзелю) ў рэдакцыі “РГ” (Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68а). Раз на месяц найлепшыя вучні будуць выпраўляцца ў Мінск на майстар–класы да вядучых беларускіх журналістаў. Таксама на заняткі будуць запрашацца цікавыя госці.
У Школе маладога журналіста вы:
– атрымаеце асноўныя навыкі сучаснага журналіста;
– навучыцеся лепш камунікаваць з людзьмі, здабываць і апрацоўваць інфармацыю;
– атрымаеце веды па web-журналістыцы, журналістыцы блогаў;
– навучыцеся рабіць і апрацоўваць фота, аўдыё, відэа.

Заняткі праводзіць журналіст Глеб Лабадзенка (працаваў у “Комсомольской правде” в Беларуси”, “Звяздзе”), лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў па журналістыцы.
Устаноўчыя заняткі адбудуцца ў канцы жніўня ў рэдакцыі “Рэгіянальнай газеты”(Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68а). У разе неабходнасці можна прыходзіць з бацькамі.
Дадатковая інфармацыя і запіс у школу:
Глеб Лабадзенка:
labadzenka@gmail.com
skype: labadzenka
Рэдакцыя:
8–029–271–81–04
8–029–676–84–20
тэл. у Маладзечне (80176)76–96–67.

Тэгі:

Aug 12


19 сьнежня 2010 году

Тэгі:

Aug 10


самі прая**лі, самі адказвайце!

Тэгі:

Aug 09

дарэчы, неблагая кавярня.
улічваючы, што ў Нясьвіжы паесьці турысту праблема, вырашыў падзяліцца. у Ратушы дорага, у Чабарку ўвесь час то пахаваньне то вясельле, у кулінарыі гастранома савецкія чэргі, так што падказваю.
кошты на агульным тле прымальныя, і, што самае важнае, хутка падаюць і смачна гатуюць.

Тэгі:

Aug 09


мне здаецца, што Наваградзкі замак можна фоткаць вечна

Тэгі: