it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 21


ня маючы дазволу ад гаспадара, месцазнаходжаньне разгалошваць не магу. але ацаніце хоць так!
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 21


Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 21

"АМЭРЫКАНСКІ" ДЗЁНЬНІК ПАЛІТВЯЗЬНЯ ІГАРА АЛІНЕВІЧА

21-09-2012 / Падрыхтавала ТАЦЦЯНА ШАПУЦЬКА, Новы Час

Прапануем чытачам эксклюзіўныя ўрыўкі з дзённіка палітвязня Ігара Аліневіча, напісанага ім у сумнавядомай «амерыканцы» — турме КДБ. Дзённік нам перадала маці зняволенага, Валянціна Аліневіч.

28 лістапада 2010 года, Масква, кафэ гандлёвага цэнтра «У Горбушки», 14.45 на гадзінніку. Выходзім з цэнтра, з усіх бакоў кінуліся 4 цені, схапіўшы пад рукі. Адзін з людзей у чорным супакойвае: «Гэта мы вашым дапамагаем». Хм, гэтыя «нашы» вашы, а не нашы. Бразнулі бранзалеты, запіхнулі ў машыну, шмон па кішэнях, мабіла, кашалёк, плэер... Шапка на вочы, адна машына, пасля другая. Паміж сабой людзі ў чорным не перагаворваюцца, пішуць тэкст на тэлефоне і перадаюць адзін аднаму. Пару прыпынкаў у прыбіральню, глядзіш на поле, лес і здаецца, што гэта сон...
...Мяжа з Беларуссю. Галаву ўціскваюць у падлогу, значыць, аперацыя — нелегальная. Перадача мясцовым у бусік. Маскоўскія кажуць: «Больш такой х... не падкідвайце». «Вядома, за намі доўг, мужыкі», — адказваюць тутэйшыя.
Кранаемся з месца. Пачынаюць з пагрозаў: «Ты зразумеў, што сказаць трэба? Ці заедзем у адно месца для тлумачэнняў?» «Так, зразумеў-зразумеў, — адказваю я, — чаго ўжо тут...» Ага, як жа. Трэба мабілізавацца, засяродзіцца на адной праўдзе: «Не вер, не бойся, не прасі...»
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 21

вось які запыт даслаў ім шаноўны Андрусь Клікуноў. далучаемся да Андруся!
звароты можна даслаць ТУТ

Шаноўнае спадарства!

Днямі ў Інтэрнэце з'явіўся новы сайт Беларускай чыгункі.

На вялікі жаль, на новым сайце, як і на старым, цалкам адсутнічае версія, аформленая на дзяржаўнай беларускай мове.

Для мяне, беларускамоўнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, сталага кліента вашай арганізацыі, а таксама для членаў маёй сям'і адсутнасць беларускай версіі стварае нязручнасці ў атрыманні інфармацыі.

Просім вас усёй нашай шматдзетнай сям'ёй. Беларуская чыгунка з'яўляецца дзяржаўным прадпрыемствам, манапалістам у аказанні паслуг па пасажырскіх чыгуначных перавозках у Рэспубліцы Беларусь. Зыходзячы з гэтага, будзьце так ласкавыя, стварыце зручныя ўмовы па атрыманні інфармацыі, датычнай паслуг вашага прадпрыемства, на дзяржаўнай беларускай мове.

З павагай,

Клікуноў Андрэй Валер'евіч,
магістр дзяржаўнага кіравання

Тэгі:

Sep 21

Тэгі:

Sep 21

даслаў чытач Maksim Liaško

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Sep 21

ну ладна я мужчынская асобіна, але як быць "паважанаму святлане ўладзіміраўне" і "паважанаму "галіне захараўне"?

даўно, углядаючыся ў фотачку лідачкі, я ня верыў, што жэншчына можа так дэфармавацца! і вось яно -- пацьвержаньне!

усе на выбары-дурыбары!

Тэгі:

Sep 21

бачыце, у карную сістэму паўсюль, ня толькі ў нас, ідзе самае кончанае тупое быдла.

адрозьненьне ў тым, што ў нас за гэта генерал філарэт потым раздае гэтаму быдлу ардзяны. а там міністарка тут жа падала ў адстаўку, а 10 быдлякоў арыштаваныя, іх будуць судзіць.

Тэгі:

Sep 20

сам яшчэ ня быў, але пляную. мяркую, што такія ініцыятывы трэба ўсяляк падтрымліваць!

адрас Ульянаўская, 3 / Чырвонаармейская, 14

называецца "Альба-кава"

Тэгі:

Sep 19

здымак са Збору твораў, том 3

Тэгі: