it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 01


"Ці не самы стары здымак Віцебску. 1866 год, аўтар: Зыгмунт Юркоўскі".
здымак з фэйсбука Дзьмітрыя Гурневіча

Тэгі: , ,

Oct 01
  • Глеб Лабадзенка, фота і відэа прадставіў Сяргей Дубавец, TUT.BY

Цыкл публічных лекцый “Urbi et Orbi” (“Гораду і свету”) – праект Лятучага Універсітэта, накіраваны на фармаванне аўтарытэтаў нацыянальнага масштабу, на прыцягненне выбітных дзеячоў культуры, навукоўцаў, даследчыкаў, палітыкаў, грамадскіх дзеячоў да інтэлектуальнага дыялогу па найбольш актуальных пытаннях развіцця Беларусі. Лекцыя Сяргея Дубаўца адкрывае другі сезон. За мінулы год адбылося паўтара дзясятка лекцый, слухачы якіх мелі ўдачу паслухаць Сяргея Харэўскага, Ігара Бабкова, Уладзіміра Мацкевіча, Юлію Чарняўскую, Андрэя Кудзіненку, Міхала Анемпадыстава, Генадзя Сагановіча ды многіх іншых.

 

“Жыццё ў спыненым часе” – так называецца публічная лекцыя літаратара, журналіста і мысляра Сяргея Дубаўца з цыклу “Urbi et Orbi”. Лекцыя адбудзецца 5 кастрычніка (пятніца), у 18.30, у Галерэі "Ў" (пр-т Незалежнасці, 37а) Уваход вольны!
Сяргей Дубавец – чалавек, які ў 1991-м годзе адрадзіў легендарную газету “Наша Ніва” і быў яе рэдактарам да 2000 года. Чалавек, які ўдзельнічаў у стварэнні легендарнай “Беларускай Майстроўні” – галоўным асяродку беларушчыны ў Мінску пачатку 1980-х. Чалавек, які напісаў шэраг эсэ і кніг, якія сталі культавымі ў нацыянальным асяродку. З пачатку 1990-х Дубавец жыве ў Вільні – але ўвесь час бывае ў Беларусі. Цяпер працуе на “Радыё Свабода” ў Празе. Лекцыя 5 кастрычніка – пра тое, чаму “нічога не адбываецца”, пра біяграфіі людзей, якія складаюць нашу гісторыю, пра “Беларускую Майстроўню”. Рэдкая магчымасць паслухаць Сяргея Дубаўца ў Мінску.
Чытаць далей »
Тэгі: ,

Sep 28

Калі няма на свеце маёй мовы,
Майго народа і мяне самога, –
Дык для каго будуеце, панове,
Канцлагеры, катоўні і астрогі?

Супроць каго рыхтуеце расправы
І шыбеніцы ўзносіце пад хмары,
Штодня арганізуеце аблавы
І ўсіх мабілізуеце жандараў?

Супроць каго рыхтуеце вы змовы
З прадажнымі і юдамі і богам, –
Калі няма на свеце маёй мовы,
Майго народа і мяне самога!

Максім Танк, 1931

Тэгі:

Sep 25

што й казаць: глядзець і слухаць Лявона Артуравіча -- суцэльная асалода ды ўзьняцьце настрою!

відэа адсюль

Тэгі: ,

Sep 25

азмрочанае сьвята...

але ж, бачыце, шакалы так высока ацанілі працу гэтага выбітнага Беларуса.

Ваш дзень будзе ім за два, спадар Алесь.

каб жа ж гэта быў Ваш апошні дзень народзінаў у такім недарэчным месцы!

Тэгі:

Sep 24

У пытаннях і адказах: Мітрапаліт пра пяцігадовую працу пасля вяртання ў Беларусь

21 верасня 2007 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI менаваў Тадэвуша Кандрусевіча арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, перавёўшы яго з архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве. З таго часу прайшло ўжо пяць гадоў. Што адбылося ў Касцёле ў Беларусі за гэты перыяд? Сваімі падсумаваннямі і развагамі пра развіццё Касцёла ў Беларусі ў відэаінтэрв'ю для Catholic.by падзяліўся Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Старэйшае пакаленне тады вітала іерарха як знаёмага пастыра, а вось маладое яшчэ толькі знаёмілася. Напэўна, сёння складана будзе знайсці католіка, які б не ведаў Мітрапаліта. За гэтыя гады ён пастараўся сустрэцца з вернікамі шматлікіх парафій — і не толькі ў межах архідыяцэзіі, наладзіў адносіны з прадстаўнікамі розных сацыяльных груп, яго не аднойчы заўважалі сярод моладзі, ён танчыў з дзецьмі і катаў іх на конях, стаў падтрымкай для душпастыраў нашай краіны і руплівым айцом для новых пакліканняў. Усяго і не пералічыш.

відэа і тэкст -- Catholic.by

Тэгі:

Sep 24

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Sep 24


каму няма чым заняцца і хто мае вольны трафік і паўтары гадзіны часу -- можаце паглядзець ))
відэа зь лекцыі ў Віцебску 26 жніўня, узятае АДСЮЛЬ
папярэджваю адразу, адказу на загалоўнае пытаньне ў лекцыі няма )
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 24

дасылайце прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Sep 23

Чытаць далей »

Тэгі: