it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 09


усё адбылося ў мінулую суботу на вуліцы Някрасава.

незаконна, канешне, але справядліва!
прынамсі, гэтае калхознае быдла на аўдзі яны навучылі ахайна трымацца на дарозе

амаль кожнаму кіроўцу бмв вось так бы ))

Тэгі:

Oct 09

гэты адказ даслаў чытач Максім Ляшко. нагадаю, чытачу Андрусю Клікунову з чыгункі прыйшоў адказ, што беларуская версія сайта будзе ў лістападзе гэтага году. правая рэйка ня ведае, што левая робіць?..

Тэгі:

Oct 08

гэта -- так званая Гетманская заля Нясьвіскага замка. так убачылі яе рэстаўратары.

я не мастак і не рэстаўратар, але на маю сьціплую думку, спалучэньне чырвонага і зялёнага колераў дарэчнае толькі на сьвятлафоры.

што ж памкнула шаноўных рэстаўратараў спалучыць іх тут? вось што піша шаноўная пані рэстаўратарка, якая, уласна, і працавала з гэтай заляю.

Пры раскрыцці фрэскавых роспісаў на сценах камяніцы ў 2008 г. сярод вайсковых рэгалій быў выяўлены вялікі двухколеравы штандар з гамаю, прынятаю затым за аснову для афармлення Гетманскай залы як дадатковага праяўлення прысутнасці характэрных для Радзівілаў інсігній вайсковай улады і славы.

перакладаючы на чалавечую мову: у суседнім корпусе мы знайшлі старадаўнюю фрэску з чырвона-зялёным вайсковым сцягам і таму вырашылі раскрасіць гэную залу ў эці патрыацічаскія цвята.

у маім фэйсбуку знаны мастак і дызайнэр Міхал Анемпадыстаў адкамэнтаваў гэта так:

Спалучэнне чырвонага з зялёным і ў 18м і ў 19м стагоддзях лічылася вульгарным. Ў класічнай геральдыцы яно ўвогуле забаронена. Сьцяг на фрэсцы паказаны фрагментарна, там мусіць быць яшчэ адзін колер. Да таго ж, колер інтэр'ера і сьцяга гэта 2 бальшыя разніцы, у кожнай свае законы.

вось, уласна, гэтая фрэска (у самым пачатку рэстаўрацыі). цяпер яна, безумоўна, выглядае красіва і нарадна.

можаце кідаць у мяне камяні і паказваць аналагі, што залі падобных колераў былі дарэчныя ў той час і ў тым стылі.

але чырвона-зялёная Гетманская заля Нясьвіжскага замка пасуе хіба што для лінеек БРСМ ці для прыняцьця ў піянеры.

Тэгі:

Oct 06

сябры!

праект "дзіцячая заМова" -- гэта 100 вясёлых малюнкаў пра тонкасці і цікавосткі беларускай мовы. тэмы малюнкаў падказвалі чытачы блога, малюнкі выстаўляліся 100 дзён. прыклады дасяжныя тут

-- як адрозніць "сябе" і "сабе", "гаспадарку" і "гаспадыню", "цяпер" і "зараз"?
-- што такое "усцяж", "імбрык" і "мянташка"?
-- як па-беларуску сказаць "трусы", "бюстгалтер", "изморось", "хлопок" і "машинное масло"?
-- якое беларускае слова перакладаецца пяццю расейскімі?

адказы на гэтыя пытанні -- у кнізе "дзіцячая заМова"!

на сёньняшні дзень кніжка рыхтуецца да друку! яна будзе зроблена ў выглядзе нататніка на спружыне: каб любы аркуш-малюнак можна было лёгка выдзерці і павесіць перад вачыма, каб запамінаць.

у кнізе будзе тузін малюнкаў, якіх не было ў інтэрнэце!

паслямову для кнігі напісаў ад рукі народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

рэдактар кнігі -- знаны філолаг Юрась Бушлякоў.

ужо цяпер вы можаце падпісацца на атрыманне кнігі!

для гэтага вам трэба даслаць на мэйл labadzenka@gmail.com :

1. сваё імя і прозвішча
2. свой электронны адрас
3. свой тэлефон
4. колькасць патрэбных вам асобнікаў
5. спосаб атрымання: асабіста (на презентацыі ў Менску) альбо поштаю (у гэтым выпадку пазначце адрас з індэксам)

кошт кнігі складзе прыкладна 35-40 тысяч рублёў

заМоўце сабе! парайце сябрам! лайкніце ў фэйсбуку! прыпасіце на падарунак! прэзэнтуйце знаёмым дзеткам!

таксама вы можаце ахвяраваць на дабрачыннасьць!

Тэгі:

Oct 04

даслаў чытач Ілля Чыжоў

дасылайце і вы свае прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !

Тэгі:

Oct 02

нарэшце спадар Андрусь Клікуноў дамогся ад чыгункі канкрэтнага адказу!

для гэтага спатрэбілася РАЗ, ДВА і ТРЫ

Тэгі:

Oct 02

даслала чытачка Ніка Бераснёва

дасылайце і вы свае цікавосткі на labadzenka@gmail.com

Тэгі:

Oct 02

Тэгі:

Oct 01

геніяльнае інтэрвію!

узята адсюль

Василь Гнатович. Ці тварюки взагалі дуже живучі і злі. У мене в хазяйстві кроль був. Здоровий, кілограм на п’ятдесят, а злий, як собака. Він собі в дитинстві дротом око виколов, то ми його Кутузовим прозвали. Бувало, хтось іде до хати, то він зараз до штанів і порве! То я його на ланцюг посадив, бо у двір було ніяк зайти. Ну правда, він не гавкав, брехать не буду, але гарчав добряче.

Сірьожа. А чим ви його годували, Василь Гнатович?

Василь Гнатович. А він у мене все їв. Гарбузи йому порубаю – їсть, картоплі – відро міг втоптати. Но найбільше м’ясо любив. Ми як кабана заколемо, то я йому відразу свіжини покладу, то він сидить такий довольний, вухами соває, морда вся в крові! Тільки мене одного признавав! Я і на охоту з ним ходив. Так ті зайці, лисиці для нього було так, тьху! Він вовка доганяв льогко!
Жора.А зараз де він?

Василь Гнатович. Помер наш Кутузов. Вже років три. Сусіди отруїли, бо він їхніх курей погриз.

Тэгі: ,

Oct 01

ну проста песьня, праўда?..

Тэгі: ,