it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 08

Тэгі: ,

Dec 08
Глеб Лабадзенка, для TUT.BY

Ігара Герасіменку называюць “бацькам беларускага дызайну”. 13 снежня Ігар Якаўлевіч прычытае публічную лекцыю "Нацыянальна стыль: міф ці реальнасць". 

Адбудзецца гэта ў межах цыклу лекцый Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”). Месца правядзення – галерэя “Новы дзень” (Няміга, 36 -- уваход праз рэстарацыю NEWMAN), пачатак а 18.30, уваход вольны!

Фота: Глеб Лабадзенка, TUT.BY

А пакуль – гутарка з Ігарам Герасіменкам пра тое, што такое нацыянальны стыль, ці адпавядае хоць адзін мінскі будынак гэтаму панятку, пра вынаходніцтва Герасіменкам матацыкла-самалёта, дзвярэй для Ё-мабіля ды пра шмат што іншае.

“Маё перакананне – чалавек мусіць жыць з тэхнікай, не заўважаючы яе”

Ігар Якаўлевіч, старшыня Беларускага саюза дызайнераў Зміцер Сурскі распавядае гісторыю, як Вы вынайшлі матацыкл-самалёт – а потым нейкі аўстраліец запазычыў гэтую ідэю, вырабіў такі агрэгат і паспяхова на ім ганяе. Гэта праўда?

Ігар Герасіменка: Гэта няпраўда, бо акурат я паглядзеў, як выглядае аўстралійскі самалёт (на жаль, яго канструктар памёр маладым) – ён мне вельмі спадабаўся! І я прыдумаў проста, як яго скласці, калі ён заязджае ў горад. Так што я фактычна вынайшаў спосаб складвання гэтага самалёціка. У мяне гэта ёсць у анімацыі – на жаль, гэты праект не рэалізаваны. А спадар Сурскі проста хацеў сказаць пра мяне яшчэ лепш, чым я заслугоўваю.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 08

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 08


даслаў чытач Лявон Вашко

хто знойдзе тут прыклад гасударсьцьвеннава двуязычыя? ))

Тэгі:

Dec 08

чаму нікому ня прыйдзе ў галаву адправіць на Эўрабачаньне Яўгена Літвінковіча?.. але ж ён не з магілёва і, пэўна, у іншых справах не такі спрытны...

Тэгі: ,

Dec 07

такія пытанні я атрымліваю практычна штодня, таму мушу коратка патлумачыць сытуацыю.

справа сапраўды зацягнулася больш, чым мне таго хацелася. затрымка зьвязаная з выдавецкім працэсам – утрыманьнем усіх фармальнасьцяў, падрыхтоўкай кніжкі да друку і г.д. апроч таго, у працэсе падрыхтоўкі кніжка была значна дапоўнена, усіх сакрэтаў пакуль раскрываць ня буду )))

перапрашаю, што даводзіцца чакаць кніжачку так доўга. чакаю яе ня меней за вас! але веру, што гэтая затрымка пайшла выданьню толькі на карысьць.

вельмі спадзяюся, што кніжачка стане добрым калядным падарункам )

замовіць сабе кніжачку можна ТУТ

Тэгі:

Dec 07

прэс-рэліз "Бацькаўшчыны"

Сябру Вялікай Рады Згуртавання беларуў свету “Бацькаўшчына”, старшыні Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведару Нюньку 6 снежня ў Беларускім пасольстве ў Вільні (Літва) адмовілі ў выдачы ўязной візы ў Беларусь. Віза мусіла быць аформлена па запрашэнні Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

 

“Я сам да іх не напрошваўся, –  гаворыць Хведар Нюнька, –  пры сустрэчы з паслом Беларусі ў Літве Уладзімірам  Дражыным я так яму і сказаў, што, калі ёсць нейкі ўказ, каб мне не даваць візу, то лепей адразу скажыце, каб я не бегаў, як хлопчык, але мяне запэўнілі, што ніякіх праблем не будзе”.

Хведар Нюнька распавёў, што яму патэлефанавалі з пасольства і запрасілі на сустрэчу для атрымання візы, аднак на месцы высветлілася, што адразу могуць выдаць візу толькі на тры месяцы, а для гадавой візы патрэбна прадставіць дадатковыя дакументы, якія б пацвярджалі супрацоўніцтва Таварыства беларускай культуры ў Літве з МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” . Такія дакументы былі прадстаўлены, аднак 6 снежня супрацоўнікі пасольства паведамілі Хведару Нюньку, што ў візе яму адмоўлена.

“Я ўжо даўно маю праблемы з атрыманнем беларускай візы. Апошні раз я прыязджаў у Беларусь па аднаразовай візе гады два таму, ды і тое я сам не змог яе аформіць, а толькі пры спрыянні патрэбнай асобы, –  прыгадвае Хведар Якубавіч. – А доўгатэрміновай візы ў мяне няма ўжо гадоў пяць”.

Сітуацыю каментуе кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская: “Адмова ў атрыманні беларускай візы Хведарам Нюнькам разглядаецца намі ў шэрагу адмоваў іншым, таксама ключавым асобам беларускай дыяспары – Яўгену Вапу і Алене Галоўскай, што можа сведчыць ужо пра сістэмны падыход беларускага МЗС. Не ведаем, ці асобы, адказныя за гэтыя рашэнні, да канца асэнсоўваюць наступствы. Мы лічым, што калі гэта ўсвядомленая і сістэмная пазіцыя МЗС, гэта можа прывесці да інспірацыі штучнага падзелу беларусаў замежжа на “сваіх”  і  “чужых”. А гэта аслабляе беларускую дыяспару, як любы падзел, і што было ўжо неаднаразова ў гісторыі беларускай дыяспары  і радыкалізуе яе пэўную частку. Мы будзем працягваць захады па разуменні МЗС сітуацыі і дамагацца перагляду гэтых рашэнняў, якія безумоўна наносяць шкоду беларускаму руху ў замежжы”.

 

Хведар Нюнька ўзначальвае Таварыства беларускай культуры ў Літве ўжо больш за два дзесяцігоддзі. Дзякуючы намаганням ТБК і асабіста Хведара Якубавіча ў Вільні ўсталяваны помнікі на могілках беларускіх дзеячаў, адкрыты мемарыяльныя дошкі Францішку Скарыну, Кастусю Каліноўскаму, Рыгору Шырме, Янку Купалу, Вацлаву Ластоўскаму, Наталлі Арсенневай, Максіму Гарэцкаму і іншым дзеячам. Таварыствам выдадзены не адзін дзесятак кніг, сабраны багаты архіў па гісторыі Беларусі і Літвы. Хведар Якубавіч Нюнька ёсць адным з тых людзей, дзякуючы якім Вільня захоўвае беларускі дух і сёння.


Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Тэгі:

Dec 05

Атрымаў трывожны ліст ад Анатоля Сідарэвіча:
 

Быў у ад’ездзе. Сёння пайшоў на пошту забіраць са скрынкі газеты за 1–5 снежня. Калі ехаў у метро і вырашыў пачытаць газеты, з аднае з іх выпала запіска:

 

Зайдите на почту с квитанцией на журнал «ARCHE Пачатак» на 2 полугодие.

Журнал выходить не будет.

Возврат денег.

 

Калі ўжо паштовае ведамства ведае пра лёс выдання, дык пагатоў пра яго ведаюць Белсаюздрук і ведамства Праляскоўскага, дзе, мяркую, прымалі рашэнне аб выхадзе-нявыхадзе ARCHE. Але не хочацца думаць пра “смерць” часопіса, не хочацца, каб усё вырашала гэтая ўлада. Ёсць сайт ARCHE. Чамусьці ў душы тлее надзея, што часопіс усё ж будзе выходзіць. Калі не ў папяровым, дык у электронным варыянце.

Тэгі:

Dec 05

даслаў чытач Лявон Вашко

Тэгі:

Dec 05

піша чытач спадар Сяргей

У вёсцы Швабы, што на
Лагойшчыне, замярзае лебедзь. Ён акальцаваны, у яго зламанае крыло. Ён
усё лета пражыў на тым возеры. Яшчэ ўвосень я звяртаўся да журналістаў
з “Камсамолкі”, тыя званілі ў Таварыства аховы птушак, дзе ім
адказалі, што трэба чакаць маразоў – раптам лебедзь уляціць (са
зламаным крылом). Маразы наступілі, “камсамольцы” ўчора патэлефанавалі
ў тое Таварыства, якое нібыта абавязана займацца аховай птушак, там
адказваюць, што сёння яны гэтым зоймуцца. Але сёння ў іх іншая
адгаворка — сёння нібыта няма спецтранспарту. Лебедзь той сядзіць на
сярэдзіне возера, якое ўжо некалькі дзён як замерзла, да берага
падплыць не можа. Не выключана, што ён ужо ўмёрз сваімі кольцамі ў лёд
таго возера. Падыйсці да лебедзя, каб пакарміць яго, немагчыма, бо лёд
шчэ тонкі. Сёння ўначы абяцаюць маразы да – 6… Можа, нехта з
наведвальнікаў твайго блогу можа нечым дапамагчы?

Тэгі: