it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 18

01

Вільня, 14 сакавіка 1499 г.

У імя святой непадзельнай Тройцы, амін.

Калі б учынкі людскія, якія пачынаюцца і канчаюцца, не былі на пісьме навечна замацаваны і да ведама будучаму слушным сведчаннем не былі пацверджаны, яны з часам адышлі б у нябыт. Дзеля гэтага высокія княжата на радзе вырашылі, каб з-за беспарадку і зменлівасці будучым справам не было ніякай шкоды, уклалі і замацавалі гэта на пісьме, як знак сведчання, каб гэта навечна засталося.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 17

imb1
даслала чытачка Таццяна Казак

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

PS карыстаючыся нагодай, зноў рэклямую вам новы сайт беларускіх дыскаў і кнігаў imbryk.by!

Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 17

Сам фільм "На чорных лядах":

Тэгі: ,

Apr 16

пазычана на сайце Фэста экскурсаводаў

Расклад экскурсій

СПІС ЭКСКУРСІЙ ПА Г.МІНСКУ
Экскурсіі, дзе пазначаны тэлефон для запісу, - абмежаваныя па колькасці ўдзельнікаў, таму, каб патрапіць на іх, трэба патэлефанаваць па дадзеным нумары.
Вучэбная экскурсіі – экскурсіі, падрыхтаваныя не прафісійнымі экскурсаводамі ці гісторыкамі, а тымі, хто толькі вучыцца імі быць. Але гэта не падстава, каб іх прапусціць. Моладзі ёсць што вам расказаць і паказаць.
20 красавіка
Назва экскурсіі
Экскурсавод
Час і месца пачатку
Дадатковая інфармацыя
Даваенная сядзіба Якуба Коласа
Вера Данілаўна Міцкевіч
10.00
Ля галоўнага ўвахода ў Цэнтральны дзіцячы парк імя  М. Горкага
Аліварыя: музей піва і завод
Супрацоўнік музея
10.00
Запіс па тэлефоне:
+375 29 779 85 15
(Марыя)
Cвадебный Минск
Людміла Скрадаль
10.00
Каля рэспубліканскага цэнтра фізічнай адукацыі і спорту, пр. Пераможцаў, 2
Музей гісторыі БДУ, дворык БДУ
"Клуб экскурсаводаў БДУ IN VIA".
10.00
Фае галоўнага корпуса БДУ
Мінскае гета
Кузьма Іванавіч Козак
12.00
Каля мемарыяла “Яма”
История одного предместья: улочками Троицкого
Крыцук Раман
12.00
Каля рэспубліканскага цэнтра фізічнай адукацыі і спорту, пр. Пераможцаў, 2
Вучэбная  экскурсія
Наша вакно ў Еўропу:  “шкляная” архітэктура 1960-х гг.
Галіна Леанідаўна Левіна
12.00
Каля НВЦ “Белэкспа”, вул. Я. Купалы, 27
Легенды і былі Верхняга горада
Таццяна Шчытова
12.00
Аглядная пляцоўка на пл. Свабоды
Мастацкае жыццё Мінска к. XIX - пач. XX ст.
Марыя Страхалет
14.00
Каля танка, побач з Домам афіцэраў
Вучэбная  экскурсія
Нулявы кніжны кіламетр: экскурсія па кнігарні "ЛогвінаЎ".
Супрацоўнік кнігарні
14.00
Каля ўваходу ў кнігарню, пр-т Незалежнасці, 37а
Музей паштовай сувязі Беларусі
Туміловіч Лідзія Міхайлаўна
14.00
Запіс па тэлефоне:
+375 29 896 97 85
(Валянціна)
Парк Янкі Купалы
Мікалай Арсенцьевіч Чырскі
14.00
Ля ўваходу ў парк
Дуброва Чапскага
Алесь Спіцын
16.00
Каля галоўнага ўваходу гуманітарнага факультэта  БДУ (вул. Курчатава)
Шарм міжваеннага Мінска
Павал Махінаў
Аляксандра Валодзіна
16.00
САК "Алімп" пл. Якуба Коласа
Площадь Независимости
Людміла Скрадаль
16.00
Каля гасцініцы “Мінск”
Інтэграваная экскурсія з удзелам інвалідаў-калясачнікаў
Падрабязная інфармацыя па тэл. +375 29 513 18 12
(Людміла)
Страчаныя святыні Мінска
Павел Іваніцкі
Аляксей Завадскі
16.00
Каля Палаца спорта
“Сталінскі ампір” у паваенным Мінску
Яўгенія Быц
16.00
Каля галоўнага ўваходу ў чыгуначны вакзал

Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 16

Алесь Сьнегwestki.info

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар бернардзінаў — рымска-каталіцкі сакральны комплекс у Друі, узведзены ў 1646.

Касцёл будаваўся ў 1643—1646 пры кляштары бернардзінаў, у 2-й палове XVIII ст. святыню часткова перабудавалі.

Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1852 расійскія ўлады скасавалі кляштар, пасля чаго касцёл дзейнічаў як парафіяльны.

Ніжэй прапануем архіўныя здымкі касцёла (паводле Facebook кс. Сяргея Сурыновіча).

1
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 16

mlyn (9)
паравы млын у Заслаўі збудаваны ў 1910 годзе. цяпер гэта -- музэй. уваход -- 10 тысяч рублёў. вельмі раю. вельмі мілыя супрацоўніцы, якія яшчэ памятаюць, як самі малолі на гэтым млыне )

дарэчы, вось гэтая квадратнаяштуковіна з жорнамі -- і ёсьць тыя сусекі, зь якіх нарадзіўся Калабок. прынамсі, так мне сказала супрацоўніца ))

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 16

ПУБЛІЧНАЯ ЛЕКЦЫЯ

 

Dr Kestas Bartkevicius, dr Jurga Jonutytė

 

СУЧАСНАЯ ВЫШЭЙШАЯ АДУКАЦЫЯ Ў ЛІТВЕ:

НОВЫЯ МАГЧЫМАСЦІ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ

(на прыкладзе дзейнасці Ўніверсітэта Вітаўта Вялікага)

19 красавіка, 18.00, гатэль Crowne Plaza

 

Сучасная вышэйшая адукацыя ўжо даўно не замкнёная геаграфічна. Магчымасці знайсці свой шлях ў жыцці, сваю прафесію ці сваю справу шырока выходзяць па-за межы пэўнага горада, краіны. Сістэма вышэйшай адукацыі ў Еўропе робіцца ўсё больш адкрытай і мабільнай. Сучаснаму студэнту даступныя як разнастайнасць розных прафесій, накірункаў дзейнасці і мыслення, так і разнастайнасць форм і спосабаў атрымаць адукацыю.

Але, каб скарыстацца гэтай разнастайнасцю выбару, трэба перш за ўсё пра гэта ведаць.

  • У чым прынцыповыя асаблівасці вышэйшай адукацыі ў сучаснай Еўропе і Літве?
  • Якія магчымасці адкрывае гэта для беларусаў?

 

19 красавіка 2013 г. Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва), пры падтрымцы Лятучага ўніверсітэта і інфармацыйнай падтрымцы “ЕўраБеларусі” ладзіць у Мінску публічную лекцыю “Сучасная вышэйшая адукацыя ў Літве: новыя магчымасці для беларусаў”.  Падчас лекцыі доктар Кейстуціс Барткявічус (Kestas Bartkevicius) і доктар Юрга Ёнуцітэ (Jurga Jonutytė) распавядуць пра досвед Ўніверсітэта Вітаўта Вялікага і магчымасці атрымання сучаснай адукацыі ў Літве, у тым ліку для беларусаў. Лекцыя адбудзецца ў канферэнц-зале гатэля Crowne Plaza (вул. Кірава, 13), пачатак а 18.00.

Асаблівая ўвага будзе нададзена праграмам па сацыяльных і палітычных навуках з навучаннем на ангельскай мове. Гэтыя галіны з’яўляюцца галоўнай рысай, якая вылучае Універсітэт Вітаўта Вялікага сярод іншых універсітэтаў Літвы – менавіта тут ствараюцца найбольш інавацыйныя школы і даследчыя накірункі, мэта якіх -шматбаковае вывучэнне сучаснай Еўропы і сусветных працэсаў. Пры гэтым адукацыйныя практыкі адпавядаюць шматграннай навуковай дзейнасці ўніверсітэта.

Падчас лекцыі будзе прадстаўлены змест каля дзесяці праграм па сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах, будзе мажлівасць больш падрабязна даведацца пра розныя тэхнічныя дэталі датычна паступлення, навучання  і магчымасці атрымання стыпендыі.

Запрашаем выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў універсітэтаў, настаўнікаў і навучэнцаў школ, а таксама ўсіх зацікаўленых. Уваход вольны.

 

Лекцыя “Сучасная вышэйшая адукацыя ў Літве: новыя магчымасці для беларусаў”

19 красавіка, канферэнц-зала Princess II (Crowne Plaza, вул. Кірава, 13). Пачатак а 18.00

Больш падрабязна даведацца пра дзейнасць Ўніверсітэта Вітаўта Вялікага можна на сайце: http://www.vdu.lt/en

Запрашаем журналістаў беларускіх СМІ да супрацоўніцтва. Для акрэдытацыі просім Вас звязацца з каардынатарам:

Галіноўская Юлія, Julia.hurska@gmail.com; +375297422040

Тэгі:

Apr 16


чытае клірык Свята-Духава кафедральнага сабора, протаіерэй Сяргей Гардун
відэа ўзята АДСЮЛЬ

Тэгі: ,

Apr 16

відэа падрыхтавана TUT.BY паводле матэрыялаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у Дзяржынску.

Тэгі: ,

Apr 16

mag1

Часам даводзіцца чуць: вось, яны па-беларуску толькі назву тавара (крамы, сайта etc) зрабілі -- а так усё па-расейску. Маскалі, калабаранты, акупанты, блаблабла.

У рубрыцы "Мова" на блогу сабрана ўжо больш за 150 прыкладаў ужываньня беларускай мовы на шыльдах і таварах.

Сёньня я меў замалёўку, якая засьведчыла, наколькі гэта важна.

Зламалася кампутаровае крэсла -- і я паехаў рамантаваць яго. Фірма месьціцца на вуліцы Платонава, блізу крамы "Гаспадарчыя дробязі". (Назва гэтая, дарэчы, з памылкаю -- слушна будзе "Гаспадарчая драбяза". Але ня ў гэтым сэнс).

Сэнс у тым, што пры мне работнік дамаўляўся, каб яго нейкі сябар падабраў на машыне. І калі той спытаўся, куды ехаць, работнік адказаў (па-расейску): "Я на дробязях".

Тое самае -- калі чалавек кажа ў краме: "Дайте мне вон то масло "Калі ласка". Альбо калі дзяўчына кажа ў мэтро: "Встретимся на Кастрычніцкай".

Менавіта таму важна дамагацца, каб мова была хоць бы ў такім, "шыльдавым" выглядзе. У час, калі на іншае можна толькі спадзявацца -- і гэта вельмі важна. Каб людзі бачылі мову, прамаўлялі, памяталі пра яе існаваньне.

Калі вы саромецеся ці баіцеся размаўляць па-беларуску -- пачніце з іншага. Паводле п. 18 Закону аб зваротах грамадзян кожная ўстанова абавязаная адказаць на зварот на той дзяржаўнай мове, на якой той быў складзены.

Пішыце звароты (хоць куды і хоць на якую тэму) -- хоць бы адзін на тыдзень. Па-першае, самі ў мове папрактыкуецеся. па-другое, напомніце іншым пра яе існаванне. Па-трэцяе -- калі метадычна пісаць просьбы аб беларускіх надпісах на прадпрыемствы -- яны могуць даць вынік. Узоры такіх зваротаў ёсць на блогу ў рубрыцы "Мова". Калі вам трэба якая дапамога ці кансультацыя -- звяртайцеся да мяне на адрас labadzenka@gmail.com

На прадпрыемствы, якія ўжываюць беларускую мову -- пішыце падзякі. Каб ведалі, што мы бачым і цэнім гэта.

Таксама шлях -- абсалютна паўсюль усе бланкі, фармуляры і дакумэнты запаўняйце па-беларуску. Вы маеце на гэта права, якое замацавана ў Канстытуцыі. На аргументы "а у нас нельзя по-белорусскі" і "у нас прінято по-русскі" -- адсякайце і пасылайце іх у Разань.

Сёньня я меў выпадак у банку, калі запоўніў анкету на картку па-беларуску. У іхным бланку напісана: "заполняется по-русски". Банкірка пачала квахтаць -- але я нагадаў ёй пра Канстытуцыю, і што мне да лямпачкі іх бланкі і іх правілы. Згадка Канстытуцыі дзейнічае на такіх клеркаў як чорная магія. Калі ня дзейнічае -- патрабуйце кнігу скаргаў і пішыце скаргу на канкрэтнага чалавека, які перашкаджае вам карыстацца моваю.

Карацей, не пакідайце -- каб не ўмёрлі.

Тэгі: