it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 21

pap1

Альшэўскага, 24

220073, Менск

Шаноўнае кіраўніцтва фірмы Sipto!

Дазвольце шчыра падзякаваць за паслядоўнае і мілае воку аздабленне вашай прадукцыі па-беларуску! Асабіста для мяне гэта — вырашальны фактар, каб зрабіць выбар на карысць вашых вырабаў. Хоць, апроч мовы, высокая якасць прадукцыі таксама пераконвае мяне і далей заставацца спажыўцом вашых тавараў — туалетнай паперы і сурвэтак.
Вельмі прыемна, што ў вашай фірме працуюць разумныя людзі, якія любяць сваё і даюць такую магчымасць спажыўцам: карыстацца прадукцыяй, дзе напісана па-беларуску.
Заўсёды актыўна рэкламую вашыя вырабы між сяброў і знаёмых. Ведаю, што для многіх з іх беларуская мова таксама стала тым чыннікам, дзеля якога яны спыніліся на вырабленых вамі рэчах.

З павагай і прыязнасцю,
Глеб Лабадзенка

pap2

pap3

pap4

pap5

Тэгі:


Leave a Reply