it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 27


Шаноўнае спадарства!
Кажу адразу: гэты пост — не па просьбе Рыгора Барадуліна, а па рашэньні ягоных аднадумцаў і прыхільнікаў.
Зараз Дзядзька Рыгор у лякарні. Ягоны фінансавы стан цяжкі. Як чалавеку гранічна шчыраму, які жыве на пенсію і не атрымлівае гранты, чакаць дапамогі яму няма адкуль. Ды і пенсія ў Народнага паэта — самая звычайная.
За кніжкі, якія часта выходзяць у Рыгора Барадуліна, замест ганарараў ён атрымлівае шматлікія аўтарскія асобнікі. Вось і было прынятае сумеснае рашэньне выставіць гэтыя кнігі на продаж.
УСЕ КНІГІ РЫГОР БАРАДУЛІН ПАДПІША ПЕРСАНАЛЬНА!
Пакуль тут — адзін пункт. Будуць іншыя.

“Дажыць да зялёнай травы… Ліставанне і аўтографы Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна (1960-2003)”
Укладаньне Сяргея Шапрана.
Мяккая вокладка, 259 старонак, багата рэдкіх фотаздымкаў, аўтографы вершаў і лістоў.

Пачатковы кошт — 12 тысяч рублёў.
Калі хто мае магчымасьць, можаце ахвяраваць 20 тысяч рублёў і больш.
Замовы прымаюцца на электронную скрыню: labadzenka@gmail.com
У лісьце пазначыць: Ваш кантактны тэлефон, колькасьць асобнікаў, каму падпісваць, памер ахвяраваньня.
Патэлефаную пры першай магчымасьці.
УСЕ ГРОШЫ АД ПРОДАЖЫ КНІГ БУДУЦЬ ПЕРАДАДЗЕНЫЯ РЫГОРУ БАРАДУЛІНУ.

p.s. распаўсюд гэтай інфармацыі вітаецца
pps дзякуй за апэратыўную інфармацыйную падтрымку сайту www.generation.by!

Тэгі:


14 Responses to “падтрымаем Рыгора Барадуліна”

  1. 1. labadzenka Says:

    дзякуй! а кніжачку купіць? )

  2. 2. labadzenka Says:

    дзякуй-дзякуй-дзякуй усім, хто адгукнуўся! толькі за ўчорашні вечар і сёньняшні ранак паступілі замовы на 28 кніг. я перадаў гэтую інфармацыю Дзядзьку Рыгору, ён быў проста шчасьлівы, што ў цяжкую хвіліну ягоныя чытачы так апэратыўна адгукнуліся! паклон вам усім!
    калі Рыгор Барадулін выйдзе зь лякарні, тут зьявяцца новыя кнігі!

  3. 3. labadzenka Says:

    пра кнігу можна пачытаць тут: http://charter97.org/be/news/2008/7/2/7889/

  4. 4. ryzaja Says:

    Як можна атымаць подпic дзядзькi Рыгора?
    Салавянчык Марына. Абавязковы прыйду да помнику.

  5. 5. labadzenka Says:

    як можна атрымаць подпіс — пачытайце ўважліва ў запісы. пакіньце замову па ўзоры – і будзе вам у суботу кніжачка з подпісам

  6. 6. klezmer Says:

    Вы малайчына, Глеб. Робіце сьвятую справу насамрэч. Рыгору Іванавічу шчырыя прывітаньні і пажаданьні здароўя ад Дзімы Сьляповіча (то бок ад мяне). Нажаль не магу перадаць асабіста, бо цяпер у Амэрыцы.
    Сіл Вам і здароўя, Глеб.

  7. 7. саша Says:

    дык як зьвязацца з Вами на гэты конт?

  8. 8. саша Says:

    прабачце, затупiу, зараз убачыу скрыню:

Leave a Reply