it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 06

як сароку, цягне на старыя рэчы. часам заходжу ў букіністычныя кнігарні, заязжаю на поле цудаў, праглядаю барахолку ў інтэрнэце.
вось і сёньня разжыўся ажно на 296 рублёў )))) ну, і французскую кніжачку Альфонса Дадэ 1899 года прыкупіў.


1917 год

Тэгі:


8 Responses to “падняўся на грошы”

  1. 1. Apalonik Says:

    Ты зьбіраеш папяровыя грошы?

  2. 2. labadzenka Says:

    зусім не — проста калі бачу старадаўнюю рэч за прымальны кошт, не магу прайсьці міма

  3. 3. Давід Says:

    прыгожыя грошыкі : )
    але што цікава, 1 рубель зусім не царскі : )))
    з трохлічбавымі нумарамі друкавалі грошы ўжо ў часы часовага ўрада ды саветаў. яны давлі доўга юзалі царскія клішэ і друкавалі “царскія” грошы для сваёй патрэбы. Яны адрозьніваюцца толькі больш цёмным адценьнем ды серыйнымі нумарамі : )
    эх… надо неяк адсканіць сваю калекцыю. у мяне ёсьць амаль усе грошы ад пачатку 20 стагодьдзя да сучаснасьці (толькі афіцыйныя, без мясцовай самаробкі), не дастае толькі тых, што каштуюць ад 200 эўра і до 4-5 тысяч : ( але гэта адзінкі : )

  4. 4. Мiкалай С Says:

    У Нясвiжы ёсць прыватны габрэйскi музей, старадаўнiя грошы, кнiгi i iншыя рэчы можна набыць. Гаспадар музея даў вiзiтку. Глеб калi хочаш магу даць тэлефон.

  5. 5. Мiкалай С Says:

    Вiнават, пераблытаў, не ў Нясвiжы, а ў Мiры

  6. 6. Ася Паплаўская Says:

    уражвае! трэба ў букіністыку часцей завітваць)

  7. 7. zmicier Says:

    Мiкалай С, дайце, калі ласка, тэлефончык.

  8. 8. Мiкалай С Says:

    тэкст з вiзiтоўкi:
    Сядзiба-музей “Мiрскi пасад”
    Гисторыя мястэчка Мiр. Княская мэбля.
    Культура габрэяў. Тора XIX ст.
    Мiр, 2-гi зав. Кiрава, д.2 (насупраць царквы за дзiцячай пляцоўкай)
    Вiктар (+37529) 929-42-68

Leave a Reply