it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 22

orvicold

Кіраўніцтву СААТ

“Лекфарм”

вул. Мінская, 2а

223110 Лагойск

Мінская вобласць

 

 

Шаноўнае кіраўніцтва СААТ “Лекфарм”!

 

Нядаўна я прачытаў словы старшыні Мінгарвыканкама Ладуцькі, што трэба падтрымліваць свайго вытворцу і замест “Колдрэкса” купляць “ОРВІ колд”, які выпускае вашае прадпрыемства. Амаль адразу я адчую сімптомы разладу здароўя, таму пайшоў у аптэку і выканаў запавет улады – набыў пачак вашага “ОРВІ колда”.

Па-першае, вельмі нязручна, што там няма засечкі, каб лёгка адкрываць пакецік – трэба шукаць нажніцы, альбо рваць зубамі. А на “Колдрэксе” ёсць.

Але што галоўнае я пабачыў? Нідзе на вашай прадукцыі няма беларускай мовы! Нібыта ваша фабрыка месціцца не ў Лагойску, а ў Ноўгарадзе ці Навасібірску. Напэўна, вы проста адсталі ад часу, бо цяпер пісаць па-беларуску на таварах – модна і прэстыжна! Паглядзіце рэкламы на вуліцах. Па-беларуску рэкламуюцца фірмы Adidas, Puma, Panasonic, Samsung, многія айчынныя кампаніі – парашок “Мара”, папяровыя вырабы Sipto, пельмені “Сябрукі”, сетка супермаркетаў MartInn, дзясяткі іншых фірмаў. Што казаць, калі сотні замежных вытворцаў дадаюць на сваіх таварах надпісы па-беларуску. Прыклады можаце пабачыць на маім сайце:  http://labadzenka.by/?tag=mova

Вы ж працягваеце пісаць на сваіх таварах, нібыта вы ўсё яшчэ жывеце ў Савецкім Саюзе.

Нагадваю, што ў нас у краіне ДЗВЕ дзяржаўныя мовы. Дык чаму вы тады пішаце толькі на АДНОЙ? Гэтым вы проста абражаеце мяне і тысячы іншых спажыўцоў. Ці вам гэта абсалютна няважна – думка вашых кліентаў?

Калі няважна, дык я буду і далей купляць “Колдрэкс”! Там хаця б засечка ёсць, каб пакецік адкрываць.

Калі ласка, адкажыце на канкрэтнае пытанне: чаму на вашых таварах няма надпісаў на дзяржаўнай беларускай мове і ці плануецца такое зрабіць?

Прашу даць адказ у азначаны Законам тэрмін і на мове, прадугледжанай Законам.

 

З павагай і прыязнасцю,

Глеб Лабадзенка

Тэгі:


One Response to ““Па-першае, вельмі нязручна, што там няма засечкі, каб лёгка адкрываць пакецік – трэба шукаць нажніцы, альбо рваць зубамі””

  1. 1. харціец Says:

    беларуская мова – мёртвая мова

Leave a Reply