it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 07

піша чытач Сяргей Ілюкевіч.

У інтэрнэт-аператара “Дзелавая сетка” з’явілася цалкам беларускамоўная
версія сайту:
http://bn.by

Асабліва хацелася звярнуць увагу, што гэта не бяздушны пераклад, а
паўнавартая версія, дзе па замаўчанні з’яўляецца менавіта беларускі
варыянт.
Напрыклад віншаванні генеральнага дырэктара кампаніі з надыходзячымі
святамі пачынаючы ад даты віншавання, зместу і “Будзьма шчаслівымі!”
выклікае толькі пазітыўныя эмоцыі, што часам не скажаш пра віншаванні
іншых ўстаноў з іх непрыхаваным бяздушным фармалізмам:

http://bn.by/about/news/0000397/

Хочацца сказаць – Дзякуй Вам Павел Ганчар ці дзякуй Вам і тым людзям,
што Вас на гэта натхнілі!

setka1

setka2

Тэгі:


3 Responses to “па-беларуску: сайт “Дзелавой сеткі””

  1. 1. St.SHadow Says:

    Залік, ага. І ў метро ў іх класная рэклама.

  2. 2. ПГ Says:

    Спадару Сяргею, дзякуй вялікі за добрыя словы 🙂 Заходзьце да нас ў офіс, тэлефануйце, чытайце ў ціўтэры, будзеце прыемна зьдзіўленыя 😉
    Павал.

  3. 3. Уладзімір Кошчанка Says:

    Таксама хачу падзякаваць і за беларускую мову (у тым ліку часта адказваюць па-беларуску) і сапраўды добры сэрвіс – вельмі задаволены вашай кампаніяй.

Leave a Reply