it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 16

nadvorje1

піша чытач Віталь Саболька:

Добрага настрою!

Чарговая моўная навіна. Амерыканскі метэаралагічны сайт дазваляе беларускамоўным карыстальнікам атрымліваць метэаралагічную інфармацыю на беларускай мове. І, што цікава, на тарашкевіцы. Нейкі добры чалавек пастараўся 🙂 Гэтая паслуга працуе ўжо некалькі гадоў, так што для некаторых тое не навіна, а даўніна.
Каб збеларусізаваць амерыканскі сайт, трэба:
1) На сайце wunderground.com , або belarusian.wunderground.com у верхнім правым куце націснуць на слова Settings (кіруйся чырвонай стрэлачкай). Трапляем на іншую старонку і:
2) Абіраем (Language: Belarusian) беларускую мову са спісу моў (кіруйся жоўтай стрэлкай).
3) Замоцоўваем выбар, націскаючы на гузік Save My Preferences (кіруйся сіняй стрэлкай).
У вакенцы пошука гарадоў Search (кіруйся зялёнай стрэлкай) пішаце на ангельскай мове назву горада, надвор'е ў якім вас цікавіць, і праглядаеце вынікі. Астатнія карысныя функцыі, якія тычацца надвор'я, знойдзеце самі, калі пажадаеце. Беларусы ж кемлівыя 🙂
Ніжэй -- скрыншоты, як уключыць беларускую мову:


nadvorje2

nadvorje3

Тэгі: