it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 07

1
піша чытач Зьміцер Патапчук

Купіў вось такі маянэз.
Праз інтэрнэт даведаўся, што "Наша акцыя" - гэта не проста маянэз, цэлая кампанія

Зьміцер прыкладае і спасылку, па якой знаходзім такія во цуды

гонар Гомельскаму тлушчаваму камбінату!

Шаноўнае спадарства!

Мы рады вітаць вас на старонцы, прысвечанай Нашай АКЦЫІ.

Наша АКЦЫЯ – гэта не проста смачныя прадукты для рацыянальных пакупнікоў. Гэта супольны праект, які грунтуецца на асновах светапогляду нашых продкаў.

Для беларусаў з даўніх часоў натуральнай з’явай была добраахвотная ўзаемадапамога. Адной з яе праяў была талака. Талакой беларусы будавалі хаты, талакой жалі, талакой касілі. Узаемадапамога была нормай як у цяжкія часы, так і ў часы росквіту.

Падмуркам iнiцыятывы Наша АКЦЫЯ выступае прынцып узаемадзеяння паміж пакупніком і вытворцам. Больш таго, гэтыя паняцці ўмоўныя, паколькі кожны з нас – супрацоўнікаў прадпрыемства - таксама з’яўляецца пакупніком i асабiста прымае ўдзел у праекце!

Сутнасць:

Больш нізкі кошт можа быць забяспечаны толькі высокім аб’ёмам вытворчасці. Такім чынам, чым болей будзе нас – тых, хто выбраў Нашу АКЦЫЮ - тым больш практычным будзе праект. На першым этапе ААТ “Гомельскі тлушчавы камбінат” забяспечыць канкурэнтную цану за кошт сваіх унутраных рэзерваў, але без вашай дапамогі рабіць гэта працяглы час будзе немагчыма.

Прынцып узаемадзеяння:

Ад вас – смачна есці і пры гэтым эканоміць. Ад нас – нізкі кошт і высокая якасць.

Перспектыва:

Наша АКЦЫЯ – гэта праект, актуальнасць якога абумоўлена часам, у які мы жывем. Праект будзе дзейным, толькі пакуль ён будзе патрэбны вам. Калі аб’ёмы стануць недастатковымі для падтрымання прымальнага кошту, гэта будзе сігнал, што Наша АКЦЫЯ больш не актуальна.

Але пакуль што ў вас ёсць магчымасць асабіста паўплываць на кошт прадукту, якi вы купляеце!

Дзякуем вам, што выбралі нас!

Сорак чатыры % - гэтаму маянэзу ўласцівы мяккі насычаны смак, густая кансістэнцыя і прыгожы колер. Апроч таго, прадукт ствараецца з высокаякасных кампанентаў, не ўтрымлівае геннамадыфікаваных інгрэдыентаў, мае аптымальную каларыйнасць і пры гэтым каштуе меней за асноўных канкурэнтаў. Усё гэта выдатныя характарыстыкі, таму і маянэз можна назваць проста – “выдатны”! Семдзесят два % - прадукт, які дапаможа вам стварыць самыя смачныя, а галоўнае карысныя бутэрброды, кашы, макароны і прысмакі да гарбаты. Гэта не проста замена маслу, а найлепшая яму альтэрнатыва –карысны прадукт без халестэрыну, утрымоўвае тлушчарастваральныя вітаміны, мае зручную мяккую незамярзальную кансістэнцыю. Пры гэтым застаецца насычаны сметанковы смак, а цана значна ніжэй за масла!
Трыццаць тры % - гэта прадукт, сутнасць якога адлюстроўвае слова “баланс”. Сбалансаваны непаўторны далікатны смак, кансістэнцыя, паніжаная каларыйнасць: ўсё гэта дазваляе ствараць лепшыя салаты, сэндвічы, бутэрброды ці проста запраўляць улюбёныя стравы. Ну і яшчэ адна прыемная акалічнась – нізкі кошт! Шэсцьдзясят шэсць % - класічны маргарын, які стане асноўным сакрэтным кампанентам для прыгатавання выдатнага цеста. Жадаеце прыемна ўразіць сваіх сяброў вялікай смачнай піцай ці проста парадаваць родных піражкамі, тады гэты прадукт – ваш лепшы выбар!
Дваццаць два % - маянэз, сутнасць якога “лёгкасць”: лёгкая кансістэнцыя, лёгкі смак, лёгкі кошт. Усё гэта робіць прадукт вельмі прывабным для эканомных гаспадынь, якія клапоцяцца пра сваіх родных, сваю фігуру і свой гаманец. Пяцьдзясят пяць % - галоўны кампанент прыгатавання духмянага цеста для печыва, пернікаў і шматлікіх пачастункаў для вашай сям’і ды гасцей. Вырабы з гэтага цеста напоўняць ваш дом водарам дзяцінства, радасці і дабрабыту.
«Таматны» - мае прыемную кансістэнцыю і пяшчотны гарманічны густ, падыходзіць да любых страў. Гэты кетчуп адрозніваецца мяккасцю і таму яго з задавальненнем будуць есці і дзеці, і тыя, хто не любіць рэзкія запраўкі, аднак аддае перавагу смачнай ежы. Чырвоная папрыка, каляндра і перац духмяны нададуць водар кетчупу «Наша Акцыя Таматны». «Шашлычны» - кетчуп высокай якасці з незабыўным густам, які атрымліваецца за кошт дабаўлення натуральных спецый: гарчычны парашок, перац чырвоны, лук сушаны, лаўровы ліст, каляндра, перац чорны і кмен. Гэта кетчуп ідэальна падыдзе да любога мяса, асабліва да сакавітым шашлыку!