it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 08

horad6
піша чытач Віталь Саболька:

Добрага настрою!
Магчыма, гэтая кавярня ўжо ёсць у вашым “Белым спісе”, але на ўсялякі выпадак дасылаю свае шпіёнскія зацемкі.
Меню кавярні сфармаванае на трох мовах. Першае месца, што прыемна, займае беларуская. Афіцыянткі вельмі ветлівыя і прыемныя. Стравы ў кавярні досыць беларускія. Кошты, праўда, не для беларускіх студэнтаў і не для пенсіянераў. Па шпіёнскіх дадзеных, у кавярні ёсць толькі адна беларускамоўная супрацоўніца. Тым не менш, вашу беларускую мову кожны афіцыянт выслухае з задавальненнем (спадзяюся) 🙂 У скрайнім выпадку, можна будзе тыцнуць пальцам у беларускі надпіс меню 🙂 Не ў кожнай кавярні ёсць такая цудоўная магчымасць.

камэнтуе паэт Леанід Дранько-Майсюк:

Гэта тая кавярня, куды я наведваюся сам, з сям’ёй, з сябрамі. Летась я спытаўся ў дзівоснай гаспадыні гэтай слаўнай установы: “А чаму ваша меню толькі па-расійску і па- англійску?” На што пачуў: “Спадар Леанід, дапамажыце! Перакладзіце наша меню на беларускую мову!” Працаваў я поўныя два тыдні, бо тэкст мне даслалі даволі ёмісты. За пераклад атрымаў ганарар — дысконтную картку

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
для тавараў пазначайце назву брэнда і краіну-вытворца, для месцаў і ўстановаў — населены пункт і адрас (прынамсі, вуліцу)
цяперашні “БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы” (больш за 250 пунктаў) можна паглядзець ТУТ


horad1

horad2

horad3

horad4

horad5

Тэгі:


Leave a Reply