it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 16

даслана на пошту

Кампанія-распрацоўшчык праграмнага забеспячэння для банкаў ААТ «СОФТКЛУБ» выпусціла «Каляндар каштоўнасцей мiнулага i сучаснага». Каляндар на 2014 год працягвае тэматыку беларускай гiсторыi i спадчыны, да якiх кампанія СофтКлуб ужо не аднойчы звярталася: ў 2011-м годзе, прысвяціўшы выпуск помнікам архітэктуры Беларусі i ў 2013-ым, звярнуўшыся да народных каляндарных святаў Беларусi. У гэтым годзе каляндар выйшоў зноў на беларускай мове.

Вось што пішуць аўтары пра сваю працу:
"У 2014-ым годзе нас зацікавіла ідэя параўнаць каштоўнасцi далёкага мiнлага i нашых дзён. На старонках каляндара з'ядналіся гiстарычная спадчына Вялiкага Княства Лicтоўскага i кампанii СофтКлуб. Візуальны шэраг для кожнага месяца — знакамiтыя манеты пэўнага гістарычнагаперыяду ВКЛ побач з партрэтам знакамітай асобы таго часу. Акрамя гэтых выяў мiнулага на кожнай старонцы каляндара знаходзяць сваё месца i выдатныя дасягненнi кампанii СофтКлуб (за 20 год гiсторыi кампанii).

Каляндар кампанii СофтКлуб прызначаны нагадваць сваiм уладальнiкам, што нават у XXI стагоддзi мы можам тварыць гiсторыю, якую пакiнем сваiм нашчадкам."

Над праектам працавалi:
Адзел маркетынга кампаніі СофтКлуб
Дызайн-студыя «Collection»
Фатограф - Алег Яравенка
Складальнік – Алесь Суша
Дызайн – Канстанцін Вашчанка

Здымкі календара адсюль

Тэгі: