it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 21

0016

Я, канечне, не вялікі знаўца, але здалося, што ці то сьпявалі, ці то лабалі пад фанеру… Сядзеў я непадалёк ад сцэны, і заўважыў — што калонкі надрываліся, а вось артысты зь мікрафонамі — не. Да таго ж — ну дужа ўжо складна для жывога канцэрта ўсё было… Яшчэ я са зьдзіўленьнем даведаўся, што опэра — гэта…

0025
…скокі і танцы!

0034
І Джордж Калдун — гэта таксама опэра!.. У гэтым месцы я ўсур’ёз задумаўся пра кар’еру опэрнага сьпевака 🙂

0064

Аднак пасьля высьветлілася, што ў арганізатараў схаваны казыр у рукаве: самая опэрная опэра — ВИА “Белорусы”!..

0044

Вядоўцы канцэрту

0054

Мікалай Агурбаш прывёз на канцэрт кілбасу сваю жонку Анжаліку Агурбаш. Яе сольны канцэрт павінен быў пачацца неўзабаве пасьля опэры. Публіка пацягнулася да выхаду.

— Ваня, ну давай хоць пару песень паслухаем і пойдзем!.. — трымала мясцовая дзяўчына за рукаў свайго бойфрэнда.

— Ня буду я гэтую хуйню слухаць! — кіраваўся да забягалаўкі той.

Каб стварыць масавасьць, мянты сталі запускаць з-за агароджы народ, які да гэтага трымалі там дзьве гадзіны, як быдла. Людзі, настаяўшыся, ахвотна займалі апусьцелыя крэслы. А дождж ўсё ўзмацняўся.

Тэгі:


Leave a Reply