it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 16

001

З таго часу, як я пазнаёміўся з Радзівіламі, як пачаў складаць кнігу пра іх фотаархіў, як стаў вывучаць іх гісторыю — мяне цягне ў Нясьвіж як магнітам. Я прыязджаю туды зноў і зноў, з нагодай і без нагоды. Учора вечарам я проста хадзіў па Нясьвіжы, аглядаў дом на Рынку, ратушу, старыя дамочкі. А сёньня падняўся на вышыню птушынага палёту, каб пабачыць замак зьверху. Я ведаў, што ён чароўны. А тут я добра ўбачыў, наколькі здорава і правільна ўпісаў яго таварыш Бернардоні ў адзін ансамбль з касьцёлам, Слуцкай брамай, гарадзкой забудовай, сажалкамі. І хоць замак перажывае зараз свае ці не найгоршыя часы за апошнія 200 гадоў, ён усё адно застаецца матэрыяльным помнікам нашаму найвялікшаму роду.
Калі вы будзеце ў Нясьвіжы, і птушкі прапануюць вам на хвіліначку падняцца разам зь імі над горадам — згаджайцеся. Яно таго варта.

002

Тэгі: , ,


7 Responses to “не пытайцеся, адкуль я зрабіў гэты здымак Нясьвіскага замка ))”

  1. 1. vedmo4ka Says:

    вау!!!!!!! Наверное, с воздушного шара)))))))))

  2. 2. Мiкалай Says:

    Няўжо падчас палёту не нарадзiўcя верш?

  3. 3. vedmo4ka Says:

    Мiкалай! Вероятно, птицы вырвали из рук клавиатуру и он не успел его записать)))))

  4. 4. Мiкалай Says:

    А што вакол замка дзятлы лётаюць?

  5. 5. kaban Says:

    Здаецца мне, такі здымак можна атрымаць з трубы, якая як раз з гэтага боку ад замка знаходзіцца 🙂

  6. 6. bacian Says:

    З ратушы, пэўна, зроблен здымак.

  7. 7. labadzenka Says:

    ну так, прычым — з самае макаўкі

Leave a Reply