it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 25

піша чытач Зьміцер Патапчук:

Мае дзеткі вельмі любяць наведваць Белдзяржцырк у Мінску. Але даведаўшыся, што з траўня 2014 года ў ім будзе выступаць цырк Эдгарда Запашнага, які падпісаў пісьмо ў падтрымку пазіцыі Уладзіміра Пуціна ў адносінах да Крыма і Украіны (http://lenta.ru/news/2014/03/12/babushki/) думаў, што дзеткамы прыдзецца пасядзець без цырку…

Але прачытаў выдатную навіну: Якраз з 7 траўня ў Мінску(парк Дрымлэнд) пачынае працаваць прыватны цырк з беларускамоўнай назвай “Дзіва”(http://www.circus-dziva.by/). Яшчэ больш парадавала тое, што праграма нават цікавейшая, чым у цырку Запашнага. Так што бясплатна рэкламую гэты альтэрнатыўны цырк:

unnamed (1)


Leave a Reply