it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 06

Я дальтонік і ня ўмею лічыць. І вы таксама. Ня верыце? Глядзіце. Колькі ліхтароў вы бачыце на здымку абапал галоўнага ўвахода ў Нясвіжскі замак?

А тут?

Альбо тут? Ну як? Адчуваеце свае праблемы з арыфмэтыкай?
І праблемы менавіта ў нас з вамі. Ня могуць жа мудрацы-рэстаўратыры на чале з старыком-фантазёрам памыляцца!

А колер ліхтара назваць можаце?

Бачыце — такі самы, што і раней! Ну і што, што фотка чорна-белая! Мудрацы-рэстаўратыры пазналі колер беспамылкова!

І перастаньце занудзіць, што завітушачкі не зусім такія! Мудрацам-рэстаўратарам не-каг-да занімацца такімі глупствамі!

А колькасьць ліхтароў на прыбрамным корпусе можаце падлічыць? (тут, праўда, зялёнага шкла ўжо не хапіла)

Вось яны, на белых ляпных палосачках. Падлічылі? Карацей, не парцеся. Мудрацы-рэстаўратары зрабілі гэта за вас.

Бачыце — раней іх было роўна столькі ж! (падказка: НІВОДНАГА)

А вось тут колькі ліхтароў, па-вашаму? Правільна, столькі, колькі і раней!

А калі вы не бачыце ліхтар каля дзьвярэй у левай частцы кадра — да акуліста!

Дык вось, пра колер. Запомніце яго на гэтым фота…

…і пагядзіце на гэта (каля 1915 года)

…ці на гэта (1911 год)

Ці на гэта. Дарэчы тут ліхтары яшчэ не электрыфікаваныя – – бачыце лесьвіцу?..

А вось тут ужо цягнецца дрот.

Дык што, як у вас з колерамі і арыфмэтыкай?

А калі вы пачнеце сумнявацца, мудрацы-рэстаўратары прывядуць вам жалезны аргумэнт: у 12 стагоддзі да нашай эры, а таксама ў часы цара гароха і позьняй месапатапіі ў замку былі менавіта такога колеру ліхтары і менавіта столькі. А эці Радзівілы вабшчэ нічыво ні панімалі ў красаце. Ведзь красівенька ж выйшла, праўда? Па-багатаму так, нарадна.

Вот эці Радзівілы і мячтаць пра такое не маглі. Няшчасныя!..
Падзяліцца

Тэгі:


27 Responses to “нясвіжскія ліхтарыкі”

  1. 1. turist Says:

    спакайней Глебе. Хоць і сапраўды зялёны колер гэта …. ну гм … )))) мо ўжо адразу чырвоны?))))

  2. 2. :) Says:

    дзіўна, што не зялена-чырвоныя

  3. 3. Яна' Says:

    Ну дык а што ты хацеў? Радзівілы гэныя жылі даўно, а зараз густы і міжнародныя тэндэнцыі ў галіне рэстаўрацыі ўжо змяніліся 🙂 А робіцца ўсё па-саўраменнаму. Как гаварыцца, зруйнуем стары свет, пабудуем новы!

  4. 4. Сергей Says:

    Отличное сравнение. Так держать. (Цудоўнае параўнанне – так трымаць далей)

  5. 5. chill Says:

    мяне больш за зялёныя ліхтарыкі вырубіў металпрофіль над раней-белым-а-цяпер-бурым дэкаратыўным паяском над ганкам (ня кажучы наогул, што паганенькага колеру ды найпаганенька зроблены). на старым здымку ніжэй там нешта цямнее, але падазраю там даховая бляха пакладзена, сціпла і непрыкметна. а гэтыя підартрэстаўцы і підарэстаўратары жахнулі так, што …

  6. 6. Ида Грезь Says:

    просто раньше князья беееедные были. им не то что на афроремонт, на лишний фонарь средств не хватало.

  7. 7. Марыя Says:

    дакладна прыкмечана, Глеб!
    па-бахгатаму, еўрарэмонт..

  8. 8. Ярослав Качинский Says:

    Одно из немногих”нововведений” которое не портит замок.

  9. 9. Вольга Н. Says:

    Ліхтары прынамсі ёсць — гэта ўжо няблага)

  10. 10. Маська Says:

    Спадар Глеб, дазвольце стаць на бок рэстаўратараў. Тыя людзі, якія непасрэдна займаюцца аднаўленьнем старых інтэр’ераў і экстэр’ераў, аднаўляюць роспісы сценаў і гэтак далей, абсалютна не датычныя да таго, пра што вы гаворыце. Усё вырашае начальства, а таксама звычайныя будаўнічкі, якія не маюць ні адпаведнай адукацыі, ні больш-менш прымальнага ўзроўню агульнай культуры і эстэтычнага густу. Рэстаўратары, якія там працуюць, з’яўляюцца людзьмі адукаванымі і дасьведчанымі, але, нажаль, пазбаўленыя права голасу і безабаронныя супраць нахабства і хамства, якое там часам адбываецца. Таму давайце ўдакладнім самое паняцьце “рэстаўратар” і будзем усё ж называць тых, хто робіць “нясвіжскія цуды”, сваімі імёнамі.

  11. 11. labadzenka Says:

    рэстаўратары ў дадзеным выпадку — лялькі ў тэатры карабаса-барабаса. да іх пытаньняў няма, бо яны выконваюць загад старога звар’яцелага фантазёра-злодзея.

  12. 12. Маська Says:

    Дык не ўжывайце тады гэтае слова. Народ жа ўспрымае літаральна. У выніку ўсе камяні грамадскага абурэньня лятуць на тых, хто не пры чым, хто і так атрымлівае “зьверху” і “зьнізу” падчас працы.

  13. 13. labadzenka Says:

    моўчкі выконваць ідыёцкія загады, зьнішчаць аўтэнтыку, замяняючы на наватворы — таксама спрэчная заслуга…
    і сярод рэстаўратараў там ёсьць мудакі. адзін зь іх кляўся мне, што правы камін у холе — стары. хоць яшчэ два гады таму на гэтым месцы была голая сьценка, на здымках стогадовай даўніны — таксама.
    тое, што робіцца з нясьвіскім замкам рукамі гэтага старога вар’ята — злачынства. і людзі, чыімі рукамі яно выконваецца — маўклівыя саўдзельнікі. хоць яны пры гэтым могуць быць цудоўнымі майстрамі. такая нашая сістэма — пікнуць, дык потым ён ім зробіць, што нідзе больш працу ня знойдуць. вось і маўчаць. іх можна зразумець па-чалавечы.

  14. 14. Маська Says:

    Ня згодная з вамі. Сярод гэтых людзей, безумоўна, ёсць розныя. Але добрая частка людзей там усё ж акурат спрабуе захаваць хоць нешта. Інакш еўрарэмонт быў бы татальны. Вы, канешне, прыгожа і эмацыйна распісываеце, якія ўсе сволачы, але пры гэтым часта абагульняеце ў бок, зручны для вас. Жыццё трошкі больш складанае ў сваіх праявах, Глеб.

  15. 15. labadzenka Says:

    канкрэтызуйце на прыкладзе гэтых ліхтароў, калі ласка.
    я свае словы падмацаваў здымкамі. падмацуйце і вы нечым.

  16. 16. Маська Says:

    Вы зараз ужо пачынаеце грацца з лагічнымі ўлоўкамі 🙂
    Пра ліхтары магу сказаць з упэўненасьцю, што рукі рэстаўратараў іх не краналі. Манціраваліся яны будаўнікамі па плане, зацьверджаным начальствам.

  17. 17. labadzenka Says:

    а малявалі іх не такімі як раней таксама будаўнікі? а “начальства” — гэта хто?

  18. 18. Маська Says:

    Ну, ужо дакладна не рэстаўратары. Паперкі ў нас робяць людзі кабінетныя. Шмат у каго з іх зусім іншыя крытэрыі “рэстаўрацыі” ў галаве. Як і ў “начальства” – людзей, якія аддаюць загады на розных узроўнях, а ў працэсе работы непасрэдна не ўдзельнічаюць. Такога дабра ў нашай краіне паўсюль шмат. Тыя людзі, якія разумеюць і могуць нешта рэальна рабіць, на такіх пасадах не затрымліваюцца, бо ім не цікава падымаць пыл, ім цікава рабіць. Ды й сістэма гэтых людзей з такіх пасад выціскае.

  19. 19. labadzenka Says:

    я кажу канкрэтна, а вы — загадкамі.

  20. 20. Kolt Says:

    Глеб, не стоит тут взывать к ответу за своё мнение. Помнится, дважды вас все (даже ваши верные поклонники) призывали аргументировать свою позицию в споре, на что вы деликатно отмолчивались.
    Так что радуйтесь, что ваш обзор (хорош, кстати) привлёк внимание и дал возможность высказаться людям, которые действительно владеют информацией о реальном положении дел, а не оперируют “железными” доводами про карабаса и кукол.

  21. 21. Sofy Says:

    Маська
    эти фонари разрабатывала самая верная друщицкая подчинённая, а цвет бутылочный стекла выбирал сам Друщиц. к слову автор фонарей считает свои проекты светильников удачными. так что давайте опустим вопрос о “начальстве” в данной статье.
    п.с. не все молча сидят и выполняют указания, некоторые из проектировщиков свято верят в неоспоримость принятого решения руководителя. правда у них и зарплата в 4 раза больше тех, что задают вопросы)))

  22. 22. labadzenka Says:

    Kolt, не блытайце паняткі. Калі я пішу, што лічу мянтоў ублюдкамі — гэта мая думка, і я выказваю яе не для таго, каб паспрачацца з ананімані на форуме. Я выказаўся — хай выказваюцца і астатнія, я камэнты не выдаляю.

    Тут жа мы вядзем абгрунтаваную спрэчку: я паказаў здымкі, доказы — і напісаў, што лічу гэта дрэнным, бо неадпавядае гістарычнай праўдзе (хоць можа быць сто разоў прыгожым). Аргумент “а мне нравіцца” не залічваецца.

  23. 23. Kolt Says:

    Глеб, повторюсь, мне понравился пост. Но неправильной считаю вашу мысль, что кроме вас зелени фонарей не видит никто, в том числе реставраторы. Думаю, вам стоило бы прислушаться к замечаниям профессионалов и не грести всех под одну гребёнку.

  24. 24. labadzenka Says:

    размова ідзе такая:
    — Вы зрабілі не такія ліхтары.
    — Але сярод нас ёсьць цудоўныя людзі.

    Ведаеце, я не магу ацэньваць кваліфікацыю рэстаўратараў, бо дылетант у гэтай справе. Аднак каб зразумець, што нельга зьнішчаць старое і рабіць новае — ня трэба быць доктарам навук. Каб зразумець, што ня трэба дамалёўваць фрэску 18 ст. — таксама.

    Я магу назваць дзясяткі пунктаў у замку, па якіх “незачот”. Друшчыц вінаваты? Гэта зразумела. Але чаго ж вы, рэстаўратары, маўчалі?! Чаго з вашай маўклівай згоды ён утварыў у замку такую парнаграфію?! Тое, як адрэстаўраваны цяпер замак — гэта ўбогае пасмешышча. Ніводзін эўрапеец не паедзе глядзець на гэты калхозны эўрарамонт.

  25. 25. Kolt Says:

    Глеб, кажется мы в разных странах живём…

  26. 26. вандроўны Says:

    Глеб, мне здаецца праблема, якую вы спрабуеце зараз падняць (чаго вы маўчыце? з вашай маўклівай згоды…) большага маштабу, чым сёньняшняя рэстаўрацыя рэштак нашае спадчыны… Ёй не адна сотня гадоў ужо, і наракаць тут на людзей – справа няўдзячная.

    Людзі такія, якія яны ёсьць, і ёсьць прычыны, чаму яны зараз такія. Гэта ўмовы, зь якіх сёньня трэба зыходзіць. Трэба думаць, як разьвязаць задачу, а не лямантаваць пра складанасьць умоваў.

  27. 27. Margarita Says:

    Гэта варварская безгустоўшнына, здзек з вялiкалiтоўскае спадчыны, папросту ганьба.

Leave a Reply