it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 15

перадрук з Еўрарадыё


Фота Юрася Язвінскага

Фота Юрася Язвінскага

Гісторыя з няправільнай вежай-цыбулінай цягнулася 8 гадоў — ад ліпеня 2004 года, калі на замку, адноўленым на канец XVIII стагоддзя, з’явіўся купал з пачатку XVI. Усе гэтыя гады грамадскасць і адмыслоўцы выказвалі пратэсты супраць такой гістарычнай неахайнасці.

На новую-старую вежу збіралі грошы ўсім светам — ад беларускіх фізічных асобаў і прадпрыемстваў да прадстаўнікоў роду Радзівілаў. Новая вежа разам з працамі па яе мантажы абыйшлася прыкладна ў 1,5 мільярды рублёў. Яе вага 15 тон. Адмысловы кран працаваў на замку крыху больш за двое сутак — аператыўна разабралі стары купал і паднялі ўгару новы.

Ад гэтага моманту ўсе сувеніры, здымкі і паштоўкі з вежай-цыбулінай робяцца рарытэтамі, а замак нарэшце здабыў свой сапраўдны выгляд — якім яго памяталі многія пакаленні князёў Радзівілаў.

Фота Юрася Язвінскага

 

Тэгі:


3 Responses to “Нясвіжскі замак ужо з новай вежай! (фота)”

  1. 1. Romay Says:

    Хоць тая мне і не падабалася, але і тут не сказаў бы што стала лепей. У гэтага архітэктара відавочна рукі растуць не з таго месца… Ці нельга было неяк больш вытанчана па прапорцыях зрабіць?! За савецкімі часамі і то лепшая была, ва ўсялякім разе візуальна не ціснула на будынак

  2. 2. Slepowron Says:

    жах! мабыць трэ будзе рабіць 3 варыянт…

  3. 3. Artsiom Kiryanau Says:

    Жах… Не тыя прапорцыі, аніякае легкасці, вежа выглядае цалкам нязграбна… 

Leave a Reply