it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 10

Эўрарамонт у Нясьвіжскім замку ідзе сямімільнымі крокамі. Жалезабетонныя канструкцыі ўпэўнена ўзмацняюць недаробкі таварыша Яна Марыя Бернардоні. Недарэчныя скляпенні замяняюцца падвяснымі столямі “Армстронг”, у прыбіральнях кладзецца польская плітачка Opoczno, дзе-нідзе ўжо зьявіліся пласмасавыя дзьверы — як у краме!..

У гадзіньнікавай вежы захаваліся ўнікальныя парэнчы. Такія самыя былі і на балкончыку галоўнага корпуса.

Гэта добра відаць на здымку 1927 года. У кадры — князь Альбрэхт Радзівіл (1885-1935).

Зараз парэнчы, як відаць на здымку, зруйнаваныя.

Утульныя нумары гатэлю ў Нясвіжскім замку гатовыя прымаць наведнікаў!..

Салігорскаму будаўнічаму трэсту №3 давялося выпраўляць тое, што навараціў недарэка-італіец Бернардоні ў XVI стагодзьдзі.

Пра тое, каб ашчадна захаваць рэшты аўтэнтычнага дэкору, гаворкі ня йшло…

Залатая заля. Зьнішчаныя два каміны, дэкор на сьценах.

Так Залатая заля выглядала 90 гадоў таму.

А вось так у XVI стагодзьдзі рабілі столі.

Гэта ўвогуле цырк. Калі хтосьці не разгледзеў, на налепцы напісана…

Калі і зараз хтосьці не зразумеў прыкола: шыба стаіць НАЛЕПКАЙ ВОНКІ.

Так выглядае галерэя, якую салігорскія будаўнікі зьнішчылі дазваньня й адбудавалі нанова. Красівенька, нічога не скажаш!.. Дарэчы, зьнішчаная частка замка была збудаваная ў 1750-х гадах.

Калі я запытаўся ў Эльжбеты Радзівіл, дачкі князя Альбрэхта, што яна думае пра гэтую “цыбуліну” на гадзіньнікавай вежы, князёўна адказала: “Ну што я думаю? Ідыёты і крэтыны”.

У гэтай частцы замка на першым паверсе быў гараж, на другім — пакоі для гасьцей.

Цяпер тут — “ОПАСНАЯ ЗОНА”!

Яшчэ адзін прыклад аўтэнтычнай рэстаўрацыі — танная цэгла і бетонныя пліты. Напэўна, ім прыемна будзе адчуваць сябе часткаю Сьпісу сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА…

Тут аднаўляюць дамавую капліцу замка.

У ідэале павінна атрымацца так.

Відаць, і атрымаецца. Не дарма ж замаўлялі падвясныя паталкі “Армстронг”!..

А гэта — сьвятая сьвятых, Штаб па руйнаваньню рэстаўрацыі Нясвіжскага замка. Уваход у яго, для зручнасьці чыноўнікаў і вялікіх рэстаўратараў зрабілі пласмасава-шклопакетны — як у прадуктовай краме. Радзівілам, напэўна, такое і ня сьнілася!..

Тэгі:


11 Responses to “Нясьвіжскі замак. Эўрарамонт”

  1. 1. ostess Says:

    вот жопа! живу в Несвиже и не знаю, что там творится!

  2. 2. kazalup Says:

    Бляха рэстаўрацыя называецца!
    Помню калі бараніў дыплом у 1994 годзе, то у аднаго хлапца была тэма “Реставрация “Охотничьего домика” в парке кн.Паскевича в Гомеле”, выканана работа была на грунце рэальна здзейсненай “рэстаўрацыі” (аўтэнтычны драўляны будынак з цаглянай аблогай зруйнавалі амаль у шчэнт і пабудавалі новы).
    Дык пад час абароны запрошаны Маскоўскі навуковец сказаў: “Молодой человек смените название дипломной работы!
    Это не реставрация! нашли мне реставрацию! ЭТО НОВОСТРОЙ!”
    Нічога ня змянілася з тэй пары руйнуюць і лепяць “навастроі”
    Адное паглядзіце на сымволіку “Будтрэста №3” : жыдоўская менора і масонская кельма! ЖЫДАМАСОНЫ ХУЕВЫ РУЙНУЮЦЬ СПАДЧЫНУ! 🙁

  3. 3. den Says:

    Быдлахоз

  4. 4. Оля Says:

    Дык няўжо нельга абараніць?.. ёсьць жа доказы. Няўжо ў ЮНЭСКА за гэтым ня сочуць?

  5. 5. (c) Alex Zenkov Says:

    Абараніць можна заўжды, але пры чым ЮНЭСКА. Гэта перш-наперш нашая справа і калі НАМ не патрэбна … . Вынік рабіць. На гэтай будоуле працуюць беларусы, не узбекі, не афрыканцы і не г.д.
    P.S. За хату “ходзяць” усе, але сорамна толькі Жучке.

  6. 6. АПТ Says:

    Был там зимой. Поразила рекламка-указатель, стоящая напротив моста через ров. На ней написано – Беларусьбанк! и указующий перст на мост. отделение банка работало уже тогда…

  7. 7. Оля Says:

    І тут пра гэта напісалі. У вучэбную.)) http://www.websmi.by/2009/05/nesvizhskij-zamok-10-yj-god-rekonstrukcii/

  8. 8. daroha Says:

    а чо, красівы катэджык палучаецца

  9. 9. Roman Says:

    🙂

  10. 10. СТВ Says:

    В Несвижском замке возродили одну из старейших придворных капелл в Восточной Европе

  11. 11. Sergej Says:

    Непоял а банька для пацанов де?

Leave a Reply