it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 16

01

Пралятаючы разам з птушкамі над Нясьвіжам, я зрабіў колькі колаў над чароўным-чароўным-чароўным касьцёлам Божага Цела.

Два месяцы таму, ходзячы па Рыме, я гладзеў на Іль Джэзу — храм, які стаў прататыпам нясьвіскага касьцёлу. І разумеў, што Бернардоні пераплюнуў сваіх настаўнікаў — наш храм прыгажэйшы, больш велічны, узьнёслы, чароўны!

Іншай і не магла быць сямейная пахавальня Радзівілаў — толькі такі надзвычайны храм мог абараніць парэшткі найлепшых людзей свайго часу — і ад фашыстаў, і ад камуністаў (што прыблізна роўнае).

Калі вы яшчэ не даехалі да гэтага касьцёлу і да гэтага гораду — спытайце мяне, я падкажу вам дарогу…

02

03

Тэгі: , ,


6 Responses to “Нясьвіскі касьцёл з вышыні нашага з птушкамі палёту”

  1. 1. vedmo4ka Says:

    да,птицы умело подсказали тебе ракурсы)))))

  2. 2. vedmo4ka Says:

    Путешествие Нильса( пардон, Глеба) с дикими гусями…

  3. 3. astrynczanka Says:

    дзякуй Богу, што надвор’е спыяла і палёту, і фатаграфаванню 🙂

  4. 4. fiesta:)))) Says:

    А чаму не НясьвіЖСкі, а НясьвіСкі – атрымліваецца, быццам ад слова НясьвіС…

  5. 5. labadzenka Says:

    паводле правілаў клясычнага правапісу, у дадзеным выпадку адбываецца фанэтычная асыміляцыя: Парыж — парыскі (па-чэснаму — парыжскі), Нясьвіж — нясьвіскі (па-чэснаму нясвіжскі)… такія справы

  6. 6. zihzah Says:

    на першым здымку акурат бачна, дзе дэкаратыўныя вежачкі збітыя

Leave a Reply