it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 03

З гэтай праблемай сутыкаўся кожны з нас. 20 гадоў незалежнасьці — а пра Беларусь ня ведаюць у сьвеце. Альбо перакананыя, што гэта — частка Расеі. Альбо ведаюць Лукашэнку і Чарнобыль.

Якія 5 фактаў вы найперш раскажаце замежніку пра Беларусь?
Пакідайце варыянты ў камэнтах!

Конкурс працягнецца да 10 лістапада ўключна.

За першае месца — першая кніга Рыгора Барадуліна “Маладзік над стэпам”.
За другое і трэцяе — набор паштовак да 75-годзьдзя Рыгора Барадуліна

Посьпехаў!

Тэгі:


7 Responses to “Новы конкурс: 5 фактаў, якія вы раскажаце замежніку пра Беларусь”

  1. 1. dyk Says:

    Тое, што лепшых дзяўчын за нашых яны ня знойдуць нідзе, ніколі не скажу 🙂

  2. 2. ВасилийСняжокСвабода(Маэстро) Says:

    1. Белкалий
    2. МаЗ(ВОЛАТ, КУПАВА и др.)(хоть там и гайки молотком закручивают, но хоть автобусов понаделали)
    3. Опозиция, которую месят на каждых выборах.
    4. МТЗ (почти продалось хонде)
    5. Полесье, столинщина (Кормят семенами всю сибирь, овощами всю москву и подмосковье)

  3. 3. Анатоль П. Says:

    Жарт у тэму.
    Значыцца, распавядае адзiн наш чалавек амерыканцу, адкуль ён:
    – I’m from Belarus.
    – What is Belarus?
    – It’s a country between Poland and Russia.
    – What is Poland?

  4. 4. Aliaksej Vazhnik Says:

    Добры дзень, Глеб. Мае варыянты наступныя:
    1) роля беларусаў у 2 Айчыннай вайне;
    2) Василь Быкаў;
    3) недалекае мінулае, апошнія 20 год, “Новая краіна”
    4) спартыўныя поспехі, напрыклад перамогі алімпийцаў ды футбалістаў;
    5) дасягненні навукоўцаў, нажаль прыклады не прывяду, але яны безумоўна зноўдуцца

  5. 5. Мiкалай Says:

    1. Першая Канстытуцыя у свеце (Статут ВКЛ)
    2. Перамога пад Грунвальдам
    3. Прыгожая прырода (Белавежская пушча, воднае багацце, балоты лёгкiя Еўропы)
    4. Высокi ўзровень чалавечага развiцця – Сучасная вытворчасць (машынабудаванне, парк высокiх тэхналогiй)
    5. Улада – каб жыццё малiнай не здавалася

  6. 6. Аляксандр Зімніцкі Says:

    Добры дзень.
    Факты, якія варта нагадаць альбо агучыць замежніку.
    1) Беларусь – радзіма першага друкара ва Усходняй Еўропе, які надрукаваў Біблію на мове простага народа, а менавіта – Францыска Скарыны.
    2)Землі сучаснай Беларусі сталі цэнтрам будучай грамаднай дзяржавы ў Еўропе Вялікага княства Літоўскага, якая ў свае лепшыя часа прасціралася ад мора да мора,а дзяржаўнай мовай была беларуская.
    3)Апошняя кропка ў існаванні дзяржавы Савецкі Саюз была пастаўлена ў Беларусі, на тэрыторыі Белавежскай пушчы ў рэзыдэцыі Віскулі.
    4)Беларусь – краіна Ленінаў: а)самы вялікі помнік Леніну ў былым Савецкі Саюзе стаіць і да сення ў Мінску на плошчы Незалежнасці; б)самы першы помнік Леніну ў былым Савецкім Саюзе быў пастаўлены ў Краснапольі ў 1922 годзе; в) больш за усе помнікаў Леніну знаходзіцца на тэрыторыі горада Бабруйск (больш за 30).
    5)На тэрыторыі Беларусі знаходзіўся чацверты па колькасьці ахвяр лагер смерці Трасцянец.

  7. 7. Soul Says:

    1) Газета “Звязда” – Родная газета на роднай мове, але з нероднай назвай (“Зорка”-“Звязда”)
    2) Беларусь – краіна з наіхутчэйшым развіццём новых мабільных тэхналогій у СНД (3G ужо даюць усе 3 аператары, з’явіўся Wi-Max, хоць у СНД тэхналогія пакуль што вельмі і вельмі нераспаўсюджаная).
    3) Беларуская мова другая ў свеце па мілагучнасці пасля італьянскай. Пры тым роднай мовай беларускую назвалі 53,2% насельніцтва кріаны. АЛЕ дома на ёй размаўляе 23% насельніцтва. Нават прэзыдэнт краіны не надта клапаціцца пра нашу моўную спадчыну. Толькі паўтара гады таму міністр культуры быў назначаны беларускамоўны.
    4) Па законах Беларусі, срок за забойства гвалтоўніка малых дзяўчын даюць амаль у 2-3 разы болей, чым за сам факт гвалта над дзецьмі.
    5) У Беларусі няма афіцыйнай Жанчыны №1. У нас ёсць толькі Дзіце №1 (Коля)

Leave a Reply