it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 25

усе ўжо, канешне, даўно пакаталіся на гэтым суперпуперы. і я пакатаўся. пару фотачак.


дзядзечка-ахоўнік пераходзіць рэйкі якнятрэбаікалінятрэба

стылёвая эмблема

кантралёрка

дысплэй паказвае час, дату, тэмпэратуру, хуткасьць і станцыю, дзе едзеш

хуткасьць на адлегласьці Менск-Заслаўе-Менск не перавысіла 59 км/г. маааарууууднааааа!..

сарцір

біяўнітаз + прылада для інвалідаў + адкідны столік для пелянаньня дзетак

у рукамыйніку яўропа поўная: гарачая вада, мыла і сушылка!

разэткі пакуль працуюць. зручна — можна ўторкнуць мабілку ці бук

стылёвая штучка!..

Тэгі:


6 Responses to “новая электрычка: файна, але павольна”

  1. 1. chill Says:

    і караценькая. калі такія будуць хадзіць часцей й шпарчэй – паеду жыць у Заслаўе. усялякім разам лепш за сухарава

  2. 2. Давід Says:

    а я на падобным на працу езжджу штодзень : ) толькі на дізпаліве.
    летам у іх задохнуцца можна : ) бо на канечнай станцыі ён стаіць хвілін 20, і немцы эканомяць паліва і таму кліматкантроль не працуе і калі ўваходзіш у яго…. карацей гамон поўны : )
    а ў астатнім вельмі прыемна ў такім ехаць, цікава толькі як доўга ён у Беларусі пражыве ; ) пакуль яго не паламаюць ліхія хлопцы : )

  3. 3. Давід Says:

    ды на конт хуткасьці. нашая йдзе 30 км за 23 хьвіліны (з 4 перапынкамі)
    але гэта ж звычайны дізель, толькі прыгожы ды камфортны. таму чакаць ад яго нейкай ацкай шпарксьці ня трэба 🙂

  4. 4. labadzenka Says:

    на выпрабаваньнях гэты цягнічок разганялі да 176 км/г. а 160 км/г — хуткасьць, пры якой ён не павінен развальвацца. гэта ж электрычка, а не дызэль.

  5. 5. Давід Says:

    ну можа й так : )
    але ў нас яны шпарка ня лётаюць нават і ў электа варыянце (яны да РБ – регіо-бан датычацца, самыя павольныя),
    а больш за 120 хіба толькі экспрэсы едуць : ) а гэтыя танныя дый павольныя, прыгарадныя адным словам : )

    але, на некаторых участках магчыма да 100 разганяюцца, але ж такое сустракаецца ня часта, бо такіх дойгіх адрэзкаў няма. ён часьцей за ўсё не пасьпявае разагнацца, як зноў прыпынак : )

  6. 6. Давід Says:

    дый немцы тупакі : )
    напрыклад я еду ў час пік, калі ў цягнік яшчэ гімнаўісты лезуць (ім палову пуці ехаць), дык цягнік удвая карацейшы за ваш (дзьвое дзьвярэй ўсяго).
    і народу пхнецца так што сесьці недзе і шмат хто ў празодзе стаіць.
    затое перад нім і пасьля (калі ўжо мала пасажыраў) едуць доўгія цягнікі, як ваш… вось і зразумей тых немцаў…. ані граму логікі : ) дый наконт пунктуальнасьці, цягнік гэты добра калі раз у тыдзень сваечасова адыходзіць : )

Leave a Reply