it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 28

я меў неасьцярожнасьць набыць 3G мадэм МТС. забягаючы наперад скажу: сто разоў пашкадаваў.

павёўся на выгадную прапанову па канкрэтным тарыфе.

па-першае, высьветлілася, што ягоная хуткасьць 3,6, а не 7,2. ладна, тут я, дурань, не зьвярнуў увагу — сам вінаваты. хоць і прадавец, скажам так, мог бы папярэдзіць.

прыколы пачаліся амаль адразу. на вуліцы ён працуе ок. аднак у памяшканьні — у мяне ў кватэры і ў тых месцах, дзе мне трэба карыстацца — 3G ПРАКТЫЧНА НЯ ЛОВІЦЬ, увогуле мадэм пачынае працаваць цераз пень-калоду. гэта пры тым, што ўвесь Менск пазначаны як “зона ўпэўненага прыёму ў памяшканьні”. ды і сяджу я на сёмым паверсе, ля вакна, а не ў катакомбе якой.

улічваючы, што якасьць прадстаўленай паслугі катэгарычна кепская, я пайшоў на МТС. высьветлілася, што раз мадэм узяты ў растэрміноўку на год — хоць ты трэсьні, мусіш плаціць грошы гэты год. а калі хочаш разарваць дамову — сплаці 335 тысяч за мадэм. то бок, вярнуць яго назад нельга. напісаў скаргу — прыйшла во такая зьдзеклівая паперына, каб я “сеў бліжэй да вакна”.

справа яшчэ ня скончаная. але нават калі я застунуся з носам (сам вінаваты — няма чаго з маскалямі зьвязвацца) — шчыра раю ўсім НІКОЛІ НЕ НАБЫВАЦЬ ГЭТЫЯ ПРАКЛЯТЫЯ МАДЭМЫ АД МТС.

PS можа, каму мадэм трэба, а? )))
проста выглядае, што праблема ў канкрэтных месцах. бо на дварэ ды ў горадзе ўсё працуе нармалёва. можа, у вас усё будзе працаваць? хто хоча мяне выручыць, лістуйце labadzenka@gmail.com

 

Тэгі:


6 Responses to “шчыра раю: ніколі не купляйце 3G мадэм МТС!”

  1. 1. Olga Bykowskaja Says:

    дзякуй за водгук. усё думала ці можа быць у МТС прыстойнае пакрыццё. аказалася, што нефіга. 
    Акрамя МТС пакарысталася ўсімі астатнімі. У кожнага ёсць асаблівасці. 
    Мяне моцна не задаволіла пакрыццё велкома( у Сухарава не ловіць, у некаторых месцах у цэнтры нават падае і паднімаецца вельмі доўга. Аналагічна ў вабласных цэнтрах – напрыклад у маёй маці ў Гомелі – катастрофа. А так як я яго брала, каб карыстацца пры патрэбе ў падарожжы, ён адваліўся праз пару месяцаў.
    У выніку вярнулася на лайф. Лайф, на мой погляд, тырыць трафік. Праверана карыстаннем некалькі год. Ды і сістэма – у вас закончыўся трафік, мы будзем з вас браць па вар’яцкіх тарыфах (50 руб за 1 кб…) працуе да гэтага часу. Зараз навучылася змагацца з гэтым. Звычайна бяру на месяц 1 гіг (+2 начных), але калі прыходзіцца карыстацца больш чым пару дзён адразу анлім. Інакш – ужо і не ведаю як гіг з’ядаецца максімум за 2 дні звычайнай працы. Магу параўнаць з велікам – там такога ніколі не было. Рэкорд – 800 мегаў за адзін дзень. А ў кампаніі натуральна сказалі) ну вы яўна нешта качалі.

    Што тычыцца пакрыцця – дааа. гэта слабое месца 3 джы мадэмаў. Калісьці давялося карыстацца МТСам у часе калі толькі 3 джы сталі даваць у С-Пецярбургу – мучалася цэлы вечар і паехала у інэт-кавярню. Гэта быў проста жахлівы піпец.

  2. 2. Ales Serjanovich Says:

     Насамрэч, я карыстаюся МТС, і ніякіх нараканняў. Пакуль ловіць паўсюль, дзе я быў. Нават у цягніку даволі стабільны. Так што не бачу падставаў да нараканняў.

  3. 3. Labadzenka Says:

    Алесю, ты ж бачыў, я напісаў, што гэта пытаньне канкрэтнага месца (верагодна). І абурае мяне тое, што я і карыстацца не магу, і разарваць дамову не магу!

  4. 4. Ales Serjanovich Says:

     Так, Глеба, я гэта разумею. Я таксама ўвязаўся ў гэтую справу. Нікуды не дзенешся. Хаця лайф – зусім не варыянт. А вэлком даражэйшы і, наколькі я ведаю, напрыклад, пад Ракавам не ловіць і ў Менску не паўсюль.
    Мой сябра замовіў сабе мадэм з Кітаю за 10 баксаў і без праблем мяняе сімкі. Ніякіх абавязальніцтваў і праблемаў.

  5. 5. Kolt Says:

    Доверьтесь туркам – возьмите лайф и сравните результаты.
    И нам интересно.
    Что-то мне подсказывает, что они не сильно отличаться будут.

  6. 6. Аляксей Says:

    На радыёсувязь нават надвор’е уплывае. Карыстаўся мтс мадэмам за горадам, працаваў выдатна. Упэўнены што праблема ў тым як павернута кватэра адносна базавых станцый і як суседнія дамы ствараюць перашкоды хвалям. Я калі сабе мадэм хацеў узяць пайшоў да аператара (не мтс) і ўзяў на 1 дзець патэсьціць. Высьветлілася што маю гэткія ж праблемы я і вы. Здаў мадэм назад і не маю праблем. Гэта як абутак купляць – спачатку сем разоў памераў, а толькі потык аддаў грошы.І аркуш з умовамі растэрміноўкі на год вам не падсоўвалі незауважна. Вас гэта просто не цікавіла.
    Хіба ж мтс вінаваты? 🙂 А на конт маскалёў, дык родныя гандляры паслуг (ня толькі сувязі) ні кроплі ні лепей.
    Увогуле, Глеб, раней вы пісалі значна лепей, па журналісцку. А ў апошні час жаўцізна стала праскокваць усё часьцей. І кожны раз думаю, што выпадкова,ня варта адпісвацца, Глеб жа добра піша. А з гэтай жоўтай старонкай ня вытрымаў, выбачайце, вырашыў васказацца 🙂 Цалкам ваша віна, навошта вось гэта “НІКОЛІ НЕ НАБЫВАЦЬ ГЭТЫЯ ПРАКЛЯТЫЯ МАДЭМЫ АД МТС” . Дзе дзеўся журналіст Глеб Лабадзенка які высьвятляў усе абставіны калі пісаў? Дзе ён?Шкада…

Leave a Reply