it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 16

Мяне заўсёды бянтэжыць чуць, што “Беларусь – маленькая краіна”. Людзі, якія кажуць так – параўноўваюць нас ня іначай, як з Расеяй. Але ж мы ведаем, што Эўропа сканчаецца ў Воршы (ну мааааксымум — у Смаленску) 😉
Каб унесьці для сябе пэўнасьць, я вырашыў раскласьці па палічках плошчы эўрапейскіх краінаў адносна Беларусі. Такім чынам.

У свеце Беларусь паводле плошчы на 84-м месцы са 194 краін. Істотна меншыя за нас, напрыклад: Туніс, Грэцыя, Балгарыя, Куба, Ісландыя, Рэспубліка Карэя, Венгрыя, Партугалія, Сербія, ААЭ, Чэхія, Ірландыя, Грузія, Латвія, Літва, Эстонія, Данія, Галандыя, Швейцарыя (меншая за Беларусь у ПЯЦЬ разоў!), Бельгія (меншая за Беларусь у ШЭСЦЬ разоў!), Ізраіль (у ДЗЕСЯЦЬ разоў) і г.д.

З 43 эўрапейскіх краін Беларусь (207,56 тыс. км2) паводле плошчы займае 12 (!) месца.
Большыя за нас: Украіна (603,6) Францыя (547,03), Гішпанія (504,7), Швэцыя (449,9), Нямеччына (357,02), Фінляндыя (337,03), Нарвэгія (324,2), Польшча (312,6), Італія (301,2).
Супастаўныя з намі: Вялікабрытанія (244,8), Румынія (237,5).
Меншыя за нас: Грэцыя (131,9), Балгарыя (110,910).
Удвая меншыя за нас: Ісландыя (103,0), Вугоршчына ( 93,03), Партугалія (92,3), Сэрбія (88,3), Аўстрыя (83,8), Чэхія (78,8).
Утрая меншыя за нас: Ірландыя (70,2), Літва (65,2), Латвія (64,5), Харватыя (56,5).
У чатыры разы меншыя за нас: Боснія і Герцагавіна (51,1), Славакія (48,8), Эстонія (45,2), Данія (43,09).
У пяць разоў меншыя за нас: Нідэрладны (41,5), Швайцарыя (41,2).
У шэсць разоў меншыя за нас: Малдова (33,8), Бэльгія (30,5).
У сем разоў меншая за нас: Албанія (28,7).
У восем разоў меншая за нас: Македонія (25,3).

У дзесяць разоў меншая за нас: Славенія (20,2).
У чатырнаццаць разоў меншая за нас: Чарнагорыя (14,02).
У 82 разы меншы за нас: Люксембург (2,5).
У 442 разы меншая за нас: Андора (0,468).
У 655 разоў меншая за нас: Мальта (0,316).
У 1293 разы меншы за нас: Ліхтэнштэйн (0, 160).
У 3450 разоў меншае за нас: Сан-Марына (0,060).
У 106 000 разоў меншае за нас: Манака (0,00195).
У 470 000 разоў меншы за нас: Ватыкан (0,00044).

Тэгі:


9 Responses to “Ніколі і нікому не кажыце, што “Беларусь – маленькая краіна” (лічбы)”

  1. 1. Gromm18 Says:

    а Украіна?

  2. 2. labadzenka Says:

    а Расея?

  3. 3. Vit101 Says:

    Што ж вы так, Глеб, да суседзяў нашых украінцаў ставіцеся?! Пад адну рысу з Расеяй подводзіце 🙂

  4. 4. labadzenka Says:

    божачкі, як вы такое маглі пра мяне нават падумаць!..))
    ну, я так вырашыў — параўнаць Беларусь менавіта з гэтымі краінамі.
    (суседзі нас бы на 12 месца перасунулі 😉 )

  5. 5. Vit101 Says:

    Тады зразумела. Не, адзінаццатае месца не саступім нікому…!!!!! 🙂

  6. 6. Gromm18 Says:

     дык можна тады ні з кім не параўновываць – будзем самымі першымі.

  7. 7. Kost Marina Says:

    Обычно страны сравнивают по количеству населения а не по площади

  8. 8. Tanya Says:

    усё ж “Венгрыя” цi “Вугоршчына” ?

  9. 9. Aliaksandr Astashenkau Says:

    а мне падаецца, што плошча гата так сабе паказьнік. ну так, беларусь насамрэч не такая і маленькаяя. але каранні нацыянальных комплексаў растуць з геопалітычнай вагі, і тут беларусь на жаль, амаль нябачная, маленькая. таму і неяк сорамна адчувае сябе беларусь за мяжой, калі трэба адказаць на where are you from? ну скажашь беларусь, “а дзе гэта?” будет наступнае пытанне. не таму, што беларусь маленькая по плошчы.. але беларусу падаецца, што краіна невялікая.

Leave a Reply