it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 15

Штодня -- новае беларускае слова з тлумачэннем і прыкладам!

slova2

СПАМПАВАЦЬ ДАДАТАК МОЖНА ТУТ

Яшчэ ўвесну група распрацоўшчыкаў з Менска (так яны самі сціпла сябе акрэслілі) прапанавала нам паўдзельнічаць у сумесным праекце. Дагэтуль яны ўжо стварылі паспяховы дадатак "Слово дня" для рускай мовы -- яга спампавалі больш за 1 мільён разоў. Але, паколькі самі распрацоўшчыкі беларусы, то яны вырашылі зрабіць тое самае і для нашае мовы.

Супрацоўніцтва з "Мовай Нановай" было простае: яны праграмуюць, мы напаўняем слоўнік.

Штодня карыстальніку паказваецца адно слова з тлумачэннем і прыкладам ужывання: "Гузік -- маленькая, часцей за ўсё круглая дэталь адзення, прызначаная для яго зашпільвання. На ягоным модным пінжаку гузікі былі светла-бэзавага колеру".

slova1

slova3

Цяпер "Слова дня" налічвае 50 словаў, слоўнік будзе ўвесь час папаўняцца -- ажно пакуль на кожны дзень года не будзе новага беларускага слова!

Шаноўныя сябры! Калі вы агледзелі абдрукоўку ці маеце іншыя заўвагі да дадатку, калі ласка, лістуйце на movananova@gmail.com

СПАМПАВАЦЬ ДАДАТАК МОЖНА ТУТ

slova4

Тэгі: